wd wp Пошук:

Мухамед Мурсі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Мухамед Мурсі Іса аль-Аят (араб. محمد مرسى عيسى العياط‎‎; 20 жніўня 1951 — 17 чэрвеня 2019) — егіпецкі дзяржаўны дзеяч. Пяты прэзідэнт Егіпта з 30 чэрвеня 2012 года да 3 ліпеня 2013 года.

З’яўляўся старшынёй Партыі свабоды і справядлівасці, якая была ўтворана «братамі-мусульманамі» 30 красавіка 2011 пасля рэвалюцыі ў Егіпце. У 2012 годзе Мухамед Мурсі перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Егіпце. 3 ліпеня 2013 адхілены ад улады вайскоўцамі на фоне масавых пратэстаў супраць яго кіравання.

21 красавіка 2015 года ён прысуджаны да 20-гадовага турэмнага зняволення за забойствы дэманстрантаў у 2012 годзе. 16 мая 2015 яму і шаснаццаці яго прыхільніам вынесены смяротны прысуд па абвінавачванні ў дачыненні да масавых уцёкаў зняволеных з турмаў падчас «арабскай вясны» ў 2011 годзе. 18 чэрвеня 2016 смяротны прысуд быў адменены пад ціскам міжнароднай супольнасці, Мухамед Мурсі прысуджаны да пажыццёвага зняволення за шпіянаж на карысць Катара.

Таксама ён абвінавачваўся ў шпіянажы ў сувязі з меркаванымі кантактамі з палестынскай ісламісцкай групоўкай «ХАМАС». 17 чэрвеня 2019 Мухамед Мурсі страціў прытомнасць у судзе пасля слуханняў, а затым памёр[7].

Зноскі

  1. Mohamed Morsi // https://pantheon.world/profile/person/Mohamed_Morsi Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Meghalt a bíróságon az előző egyiptomi elnök, Mohamed Murszi — 2019.
  3. Mohammed Mursi // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Mohammed Mursi // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. https://www.bbc.com/news/world-middle-east-48668941
  6. https://www.reuters.com/article/us-egypt-mursi-idUSKCN1TS0QX
  7. reuters.com
Тэмы гэтай старонкі (16):
Памерлі 17 чэрвеня
Кавалеры егіпецкага ордэна Рэспублікі
Палітыкі Егіпта
Кавалеры ордэна Незалежнасці (Катар)
Нарадзіліся ў 1951 годзе
Прэзідэнты Егіпта
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі ў Каіры
Выпускнікі Каірскага ўніверсітэта
Нарадзіліся 8 жніўня
Кавалеры ордэна «Каралі Ніла»
Кавалеры егіпецкага ордэна Заслуг
Дактары навук
Асобы
Нарадзіліся 20 жніўня
Памерлі ў 2019 годзе