wd wp Пошук:

ФК Віцебск

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Віцебск (значэнні).

«Віцебск» — беларускі футбольны клуб з горада Віцебск, заснаваны ў 1960 годзе. З 1992 года ўдзельнічае у Вышэйшай лізе Беларусі (акрамя 2003, 2005 і 2012—2014 гадоў). Па выніках сезона 2022 каманда страціла месца ў Вышэйшай лізе.

Гісторыя

Каманда створана ў 1960 годзе. У савецкія часы выступала ў другой лізе чэмпіянату СССР.

У Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі каманда выступала з 1992 па 2011 (акрамя сезонаў 2003 і 2005 гадоў). Лепшыя сезоны клуб праводзіў у 1990-х гадах, калі трывала вёў барацьбу за медалі, атрымаў перамогу ў Кубку Беларусі. У першай палове 2000-х гульня пайшла на спад, і двойчы (па выніках сезонаў 2002 і 2004) клуб выбываў у Першую лігу, але адразу вяртаўся ў вышэйшы дывізіён. Другая палова 2000-х прывяла да чарговага ўздыму віцебскага клуба, які, хоць і не змагаўся за медалі, але знаходзіўся ў верхняй палове табліцы.

З 2009 года пачаўся чарговы заняпад. Каманда займала месца ўнізе, недалёка ад зоны вылету. У сезоне 2011 няўдалы фініш пакінуў каманду на перадапошнім месцы. Саступіўшы ў пераходных матчах мінскаму «Партызану» (0:2 і 2:1), каманда выбыла ў Першую лігу.

У Першай лізе (2012—2014)

У сезоне 2012 каманда вяла барацьбу за вяртанне ў эліту. Да апошняга моманта віцебскі клуб захоўваў шанцы на другое месца, якое давала права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе, але ў выніку віцябляне скончылі сезон трэцімі.

Сезон 2013 пачаўся для каманды няўдала, але пазней клуб выйшаў на другую пазіцыю ў турнірнай табліцы. У сярэдзіне 2013 клуб з-за дрэннага фінансіравання пакінулі асноўныя ігракі, але «Віцебск» працягваў весці барацьбу за месца ў эліце. У выніку, аднак, клуб зноў апынуўся на трэцім месцы і зноў не здолеў вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У сезоне 2014 клуб узмацніўся моцнымі для ўзроўня Першай лігі ігракамі, што дазваляла разлічваць на добрыя вынікі ў чэмпіянаце. Але, віцебскі клуб пацярпеў паражэнні ад асноўных канкурэнтаў і ў выніку скончыў першы круг на пятым месцы. Пасля гэтага ў ліпені 2014 года быў звольнены галоўны трэнер Юрый Канаплёў. Разам з новым трэнерам Сяргеем Вехцевым клуб стаў выступаць лепей і неўзабаве выйшаў на трэці радок, які здолеў захаваць да канца чэмпіянату. У стыкавых матчах «Віцебск» перайграў магілёўскі «Дняпро» (2:0, 1:1) і праз тры гады вярнуўся ў Вышэйшую лігу.

Папярэднія назвы

Дасягненні

Цяперашні склад

Станам на кастрычнік 2022 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Беларусь Бр Дзмітрый Гушчанка 1988
12 Беларусь Бр Дзмітрый Харытонаў 1997
3 Беларусь Аб Мікіта Кастамараў 1999
4 Беларусь Аб Арцём Скітоў Капітан каманды 1991
5 Расія Аб Уладзіслаў Давыдаў 1999
6 Бразілія Аб Жуліу Сезар 1996
18 Беларусь Аб Ян Масесаў 2000
21 Беларусь Аб Алег Вераціла 1988
22 Беларусь Аб Мікіта Баранок 2004
24 Беларусь Аб Ян Скібскі 2002
42 Расія Аб Аляксандр Саковіч 1998
44 Беларусь Аб Уладзіслаў Глінскі 2000
Беларусь Аб Дзмітрый Вараб’ёў 2001
Пазіцыя Імя Год нараджэння
7 Беларусь ПА Раман Лісоўскі 2001
8 Арменія ПА Арам Качаран 1996
11 Беларусь ПА Антон Мацвеенка 1986
13 Беларусь ПА Максім Дробыш 2001
20 Беларусь ПА Яўген Красноў 1998
27 Беларусь ПА Сяргей Волкаў 1999
28 Кот-д’Івуар ПА Шада Уэдрааго 2003
99 Беларусь ПА Фрол Панарын 2002
9 Беларусь Нап Руслан Цевераў 1994
10 Расія Нап Максім Жумабекаў 1999
14 Беларусь Нап Захар Чарвякоў 2002
17 Беларусь Нап Уладлен Анікееў 2004
77 Беларусь Нап Карэн Варданян 2003

Рэзервовы склад

Пазіцыя Імя Год нараджэння
16 Беларусь Бр Іван Навічкоў 2003
Беларусь Бр Сяргей Максімаў 2002
Беларусь Аб Андрэй Бабровіч 2001
Беларусь Аб Дзяніс Багданаў 2001
Беларусь Аб Мікіта Кузьмінаў 2003
Беларусь Аб Яўген Марчанка 2004
Беларусь Аб Ігар Чарнабрысаў 2001
Пазіцыя Імя Год нараджэння
Беларусь ПА Максім Жыгуноў 2003
Беларусь ПА Мікіта Кузьмін 2003
Беларусь ПА Кірыл Марозаў 2004
Беларусь ПА Глеб Міхайлаў 2005
Беларусь ПА Іаан Нямчонак 1999
Беларусь ПА Цімур Шаркін 2003
Беларусь Нап Данііл Журнакоўскі 2003

Трэнерскі штаб

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992Першая (Д1)61573521–14171/8 фіналу
1992–93Першая (Д1)2321811355–2147Паўфінал
1993–94Першая (Д1)330179432–14431/8 фіналу
1994–95Першая (Д1)2301613146–15451/16 фіналу
1995Першая (Д1)71555512–12201/16 фіналу
1996Першая (Д1)5301310748–2749Чвэрцьфінал
1997Першая (Д1)330185746–3059Уладальнік
1998Вышэйшая (Д1)428146835–24481/8 фіналуЗмена назваў ліг
1999Вышэйшая (Д1)1130971440–4534Чвэрцьфінал
2000Вышэйшая (Д1)1130871534–50311/8 фіналу
2001Вышэйшая (Д1)1226471518–51191/16 фіналу
2002Вышэйшая (Д1)1426302320–779Чвэрцьфінал Вылет у Першую лігу
2003Першая (Д2)131[upper-alpha 1]234459–2273Чвэрцьфінал Выхад у Вышэйшую лігу
2004Вышэйшая (Д1)1531[upper-alpha 2]832035–58271/16 фіналу Вылет у Першую лігу
2005Першая (Д2)230217276–23701/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2006Вышэйшая (Д1)626911621–18381/8 фіналу
2007Вышэйшая (Д1)82698925–28351/8 фіналу
2008Вышэйшая (Д1)530149739–2651Чвэрцьфінал
2009Вышэйшая (Д1)10261021426–37321/16 фіналу
2010Вышэйшая (Д1)9337111531–52321/8 фіналу
2011Вышэйшая (Д1)1133881729–46321/16 фіналу
Пераходныя матчы[upper-alpha 3]21012–3 Вылет у Першую лігу
2012Першая (Д2)328192757–30591/16 фіналу
2013Першая (Д2)330167740–29551/16 фіналу
2014Першая (Д2)3301551044–3050Чвэрцьфінал
Пераходныя матчы[upper-alpha 4]21103–1 Выхад у Вышэйшую лігу
2015Вышэйшая (Д1)1326491321–47211/8 фіналу
2016Вышэйшая (Д1)6301261230–26421/8 фіналу
2017Вышэйшая (Д1)8301271135–38431/8 фіналу
2018Вышэйшая (Д1)430195647–2062Фіналіст
2019Вышэйшая (Д1)1330871524–39311/8 фіналу
2020Вышэйшая (Д1)12308121030–3836Чвэрцьфінал
2021Вышэйшая (Д1)7309101137–4137Паўфінал
2022Вышэйшая (Д1)15304101628–4922Удзельнічае Вылет у Першую лігу
  1. З улікам дадатковага матча за першае месца супраць МТЗ-РІПА (Мінск) (2:1).
  2. З улікам дадатковага матча за захаванне месца ў Вышэйшай лізе (14-е месца) супраць МТЗ-РІПА (Мінск) (1:4).
  3. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Партызана» (Мінск), другой каманды Першай лігі 2011 (0:2, 2:1).
  4. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Дняпра» (Магілёў), апошняй каманды Вышэйшай лігі 2014 (2:0, 1:1).

Міжнародныя кубкі

Сезон Кубак Раўнд Клуб Першыя матчы Адказныя матчы Вынік
1998/1999 Кубак Кубкаў Кв. раўнд Балгарыя Леўскі 1:8 (Г) 1:1 (Х) 2:9
1999 Кубак Інтэртота 1 раўнд Харватыя Вартэкс 1:2 (Х) 2:2 (Г) 3:4
2019/2020 Ліга Еўропы 1 кв. раўнд Фінляндыя КуПС 0:2 (Г) 1:1 (Х) 1:3

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. Основной состав

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·1960 год у Віцебску
Катэгорыя·ФК Віцебск
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1960 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта