wd wp Пошук:

Клод Манэ

Не блытаць з Эдуардам Манэ. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Манэ.

Клод Манэ (фр.: Claude Monet; 14 лістапада 1840, Парыж — 5 снежня 1926) — французскі мастак, «бацька імпрэсіянізму».

Біяграфія

Адна з карыкатур працы маладога Манэ

Нарадзіўся ў Парыжы, але яго сям’я з’язджае ў Гаўр (Нармандыя), калі яму было 5 гадоў. З малых гадоў цікавіўся мастацтвам і больш за ўсё карыкатурамі. Вучыўшыся ў ліцэі, ён выстаўляў свае карыкатуры ў мастацкай лаўцы, дзе ён пазнаёміўся з Эжэнам Будэнам (фр.: Eugène Boudin), які паказаў К. Манэ некалькі прыёмаў жывапісу прыроды. Дарэчы, карыкатуры Манэ карысталіся вялікім попытам, і ён пачаў браць за кожную па 40 франкаў, чым выклікаў жах свайго бацькі.

Бацькі не былі супраць, каб ён стаў мастаком, але яго незалежныя ідэі, крытыка акадэмічнага мастацтва і адмова навучацца ў добрай Школе Мастацтва прыводзілі да частых лаянак у сям’і. Ён пачаў працаваць у Швейцарскай Акадэміі, дзе ён сустрэў Пабла Пікаса, перад сваім армейскім прызывам. Сваю службу ў Алжыры (1860—1861) Клод Манэ быў вымушаны спыніць з-за гаручкі і вярнуцца ў Францыю.

Працы Манэ не карыстаюцца празнаннем з-за нестандартнай жывапіснай манеры. Калі ў 1863 г. кансерватыўнае журы Парыжскага салона (схільнае да таго ж рабіць патуранні вучням і сябрам сваіх членаў) не прыняла да ўдзелу ў выставе надта шмат працаў, сам імператар Напалеон III падаў ініцыятыву стварыць альтэрнатыўны салон дзеля карцін, якія атрымалі гэтую адмову. Менавіта там былі выстаўлены працы Клода Манэ, а таксама Сіслея, Рэнуара, Базыля і Пісаро. Гэтая выстава атрымала здзеклівую назву «Салон адрынутых». Вынікам было тое, што афіцыйны салон зрабіўся пустым — амаль усе наведвальнікі накіраваліся ў «Салон адрынутых», але з мэтаю паздзеквацца над выстаўленымі там карцінамі. Але гэтая падзея, тым не менш, аб’яднала шматлікіх авангардных мастакоў, абудзіла ў іх плыні самасвядомасць і жаданне барацьбы коснасцю афіцыйнага салона (які яны з непавагай называлі «Салон Бугро»).

Клод Манэ прымае ўдзел у першай выставе імпресіяністаў у 1874 г. Менавіта тады гэты кінурак у мастацтве і атрымлівае сваё імя, прычым даюць яго насмешнікі паводле ўбачанай імі карціні Манэ «Уражанне. Усход сонца» (фр. «impression» — «уражанне»). Пазней Манэ і яго сябры прымаюць удзел таксама ў змешаных выставах, на якіх фігуруе шмат прац прыхільнікаў акадэмічнага жывапісу. Але большасць гледачоў абыходзіць «акадэмічныя» працы бокам і сяроджвае погляд на авангардных карцінах імпресіяністаў — праўда, часцей за ўсё толькі дзеля таго, каб парагатаць.

У 1879 г. Манэ дасылае ў салон 2 працы, але на выставу прымаецца толькі адна. Гэта апошняя афіцыйная выстава, у якой Манэ прымае ўдзел.

У 1886 г. Клод Манэ ўдзельнічае ў выставе ў Нью-Йорку, ЗША. Амерыканская публіка сустракае карціны імпресіяністаў значна лепш. Замест таго, каб паўтараць чуткі і абразы абывацеляў, журналісты робяць добрасумленную спробу разабрацца ўва ўсім самастойна. Манэ хутка багацее. Прызнанне паступова прыходзіць да яго і ў роднай Францыі. Імпресіянізм робіцца папулярным.

Пазней Клод Манэ казаў пра сваю кар’еру: «…у наш час нас судзілі без усялякай паблажкі. Тады не казалі „Я не разумею“, але „Гэта ідыятызм, гэта подласць“. Гэта стымулявала нас надавала нам мужнасць, прымушала працаваць».

Імпресіянізм, адным з лідараў якога быў Клод Манэ, фактычна стаў адным з найвялікшых прарываў у гісторыі жывапісу.

Творы

Карціна з цыклу Манэ «Стагі сена»

Ацэнкі

34,3 мільёна еўра ў снежні 1999 года аддалі за «Гарлачыкі».

Праца Клода Манэ з серыі «Стагі сена» 14 мая 2019 была прададзеная на аўкцыёне Sotheby’s ў Нью-Ёрку за рэкордныя 110,7 мільёна долараў[11]. Палатно Манэ, створанае ў 1890 годзе, стала першай у гісторыі карцінай імпрэсіяністаў, якую прадалі на адкрытых таргах больш чым за 100 мільёнаў долараў. «Стагі сена» — адна з самых вядомых серый Клода Манэ, у яе ўваходзяць 25 карцін, напісаных у 1890—1891 гадах недалёка ад дома мастака ў Жыверні[12]. Пабачыўшы працы гэтага цыклу ў 1895 г., Васіль Кандзінскі цвёрда ўпэўніўся ў сваім намеры зрабіцца мастаком.

Зноскі

  1. Claude Monet // http://www.oxfordartonline.com/benezit/view/10.1093/benz/9780199773787.001.0001/acref-9780199773787-e-00124536 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Claude Monet // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Tucker P. H. Claude Monet: Life and Art — Yale University Press. — P. 5. — ISBN 978-0-300-06298-4
  4. http://vocab.getty.edu/page/ulan/500019484
  5. 1 2 The Fine Art Archive
  6. Claude Monet // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. http://www.bbc.co.uk/history/historic_figures/monet_claude.shtml
  8. 1 2 3 4 Encyclopædia Britannica
  9. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  10. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  11. apnews.com
  12. nashaniva.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Вікіпедыя:Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Мастакі паводле алфавіта
Памерлі 5 снежня
Мастакі Францыі
Нарадзіліся ў Парыжы
Памерлі ад раку лёгкага
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся 14 лістапада
Асобы
Памерлі ў 1926 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Мастакі-імпрэсіяністы
Нарадзіліся ў 1840 годзе
Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
Памерлі ў дэпартаменце Эр