wd wp Пошук:

Уладзімір Аляксандравіч Зяленскі

Уладзі́мір Алякса́ндравіч Зяле́нскі (укр.: Володимир Олександрович Зеленський, нар. 25 студзеня 1978, Крывы Рог) — украінскі шоўмен, камедыйны акцёр, рэжысёр, прадзюсар і сцэнарыст; палітычны дзеяч, шосты Прэзідэнт Украіны (з 20 мая 2019).

Біяграфія

Мае яўрэйскае паходжанне[9]. Маці — Рыма Уладзіміраўна Зяленская — працавала інжынерам. Бацька — Аляксандр Сямёнавіч Зяленскі — матэматык, праграміст, доктар тэхнічных навук, прафесар.

Мастацкі кіраўнік і нязменны лідар студыі «Квартал-95». Быў членам праўлення і генеральным прадзюсарам тэлеканала «Інтэр» (2010—2012).

На канцэрце студыі Квартал 95 у 2016 годзе ў Юрмале Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна нагадвае «актрысу з нямецкага кіно для дарослых», якая «гатова прыняць у любой колькасці, з любога боку»[10]. Гэта выказванне выклікала скандал, абвінавачанні, што ў цяжкія для краіны часы ён са сцэны абражаў Украіну.

У папулярным серыяле «Слуга народа» Уладзімір Зяленскі сыграў галоўную ролю — пазітыўнага, шчырага, адданага Украіне прэзідэнта Васіля Галабародзькі[11].

Кандыдат у прэзідэнты Украіны на выбарах 2019 года, пераможца першага тура (31 сакавіка). Як заўважыў кіраўнік Фонду «Украінская палітыка» Косць Бандарэнка:[12]

"

…людзі, якія галасавалі за яго, галасавалі хутчэй за яго сцэнічны вобраз, не столькі за канкрэтнага чалавека, колькі супраць усіх астатніх палітыкаў.

"

Яго супернік у другім туры выбараў, дзейны Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, заявіў 19 красавіка ў часе дэбатаў паміж кандыдатамі на НСК «Алімпійскі», што Уладзімір Зяленскі прымярае вобраз героя з серыяла «Слуга народа», аднак насамрэч прадстаўляе інтарэсы збеглага алігарха Ігара Каламойскага[13].

У другім туры прэзідэнцкіх выбараў, які адбыўся 21 красавіка, Уладзімір Зяленскі ўпэўнена перамог, атрымаўшы 73,22 % галасоў[14].

На чале дзяржавы

З 20 мая 2019 года Прэзідэнт Украіны. У часе цырымоніі інагурацыі, якая прайшла ў Кіеве, Уладзімір Зяленскі заявіў, што яго першай задачай на пасадзе Прэзідэнта Украіны стане спыненне агню на Данбасе[15]. Ён таксама абвясціў аб роспуску парламента, аб зняцці недатыкальнасці з дэпутатаў, аб крымінальнай адказнасці за незаконнае ўзбагачэнне, зменах да выбарчага кодэкса, аб зняцці з пасад генпракурора, міністра абароны і іншых членаў сілавога блока.

21 мая Уладзімір Зяленскі распусціў украінскі парламент і прызначыў пазачарговыя выбары ў Раду на 21 ліпеня. На парламенцкіх выбарах партыя Уладзіміра Зяленскага «Слуга народу» атрымала пераканаўчую перамогу і паводле партыйных спісаў, і ў мажарытарных акругах[16].

Неўзабаве тэлефонная размова Уладзіміра Зяленскага і Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа стала прычынай «украінскага крызісу» ў Злучаных Штатах Амерыкі і выклікала няўдалую спробу імпічменту Дональда Трампа.

Пасля ўварвання Расіі ва Украіну ў ноч на 25 лютага 2022 стварыў і сам узначаліў стаўку Вярхоўнага галоўнакамандуючага. 19 кастрычніка Еўрапарламент прысудзіў прэмію Сахарава ўкраінскаму народу і Уладзіміру Зяленскаму.

Зноскі

  1. Wolodymyr Selenskyj // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Czech National Authority Database Праверана 16 мая 2022.
  3. ČSFD — 2001.
  4. Volodymyr Zelensky // Encyclopædia Britannica
  5. Great Russian EncyclopediaБольшая российская энциклопедия, 2004.
  6. https://24tv.ua/volodimir_zelenskiy_yde_v_prezidenti_ukrayini_2019_reyting_biografiya_skandali_n1051052 Праверана 27 лютага 2022.
  7. https://www.britannica.com/biography/Volodymyr-Zelensky
  8. https://web.archive.org/web/20190604192513/https://mil.in.ua/v-ukrayini-zminyvsya-verhovnyj-golovnokomanduvach-zbrojnymy-sylamy/
  9. Владимир Зеленский У меня еврейская кровь и я украинец!
  10. nashaniva.by
  11. nashaniva.by
  12. svaboda.org
  13. nashaniva.by
  14. nashaniva.by
  15. nashaniva.by
  16. svaboda.org
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Члены СНБА Украіны
Катэгорыя·Прэзідэнты Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крывым Рогу
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены партыі «Слуга народа»
Катэгорыя·Акцёры-палітыкі
Катэгорыя·Гульцы Вышэйшай лігі КВЗ
Катэгорыя·Акцёры Украіны
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Кабінета Міністраў Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Тэлевядучыя Украіны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна княгіні Вольгі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гумарысты Украіны