wd wp Пошук:

Пётр Аляксеевіч Парашэнка

Пётр Аляксеевіч Парашэнка (нар. 26 верасня 1965, Балград, Адэская вобласць, УССР, СССР) — украінскі прадпрымальнік, палітык, пяты Прэзідэнт Украіны (2014—2019). Народны дэпутат Украіны 3-га, 4-га, 5-га і 7-га скліканняў, міністр эканамічнага развіцця і гандлю Украіны (з 23 сакавіка па 24 снежань 2012 г., міністр замежных спраў Украіны (9 кастрычніка 2009 — 11 сакавіка 2010), старшыня Савета Нацыянальнага банка Украіны. Заслужаны эканаміст Украіны. Заснавальнік канцэрна «Укрпрамінвест». Уваходзіць у лік самых багатых украінцаў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украіны ў галіне навукі і тэхнікі.

Біяграфія

Пасля сканчэння з адзнакаю факультэту міжнародных адносін і міжнароднага права Кіеўскага ўніверсітэта імя Шаўчэнкі (1989) навучаўся ў аспірантуры (1989—1992), працаваў асістэнтам кафедры міжнародных эканамічных адносін.

У 1990—1991 — намеснік генеральнага дырэктара Аб’яднання малых прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў «Рэспубліка». У 1991—1993 кіраваў АТ Біржавы дом «Украіна». У 1993—1998 — генеральны дырэктар ЗАТ «Украінскі прамыслова-інвестыцыйны канцэрн».

У 1998 абраны ў Вярхоўную Раду, уваходзіў у парламенцкую фракцыю аб’яднаных сацыял-дэмакратаў. На пачатку 2000 выйшаў з СДПУ(А) і стварыў фракцыю «Салідарнасць» (пазней — партыя). У складзе выбарчага блоку «Наша Украіна» абіраўся дэпутатам у 2002 і 2006 годах.

З ліпеня 2004 года — намеснік кіраўніка штабу кааліцыі «Сіла народу», з моманту стварэння партыі «Наша Украіна» — у яе кіраўніцтве.

8 лютага 2005 года прызначаны сакратаром Рады нацыянальнай бяспекі і абароны. 5 верасня 2005 пасля вылучэння супраць яго абвінавачванняў з боку колішняга дзяржаўнага сакратара Аляксандра Зінчанкі падаў у адстаўку. Аднак ніводнае з высунутых абвінавачванняў не пацвердзілася, і суд абавязаў Зінчанку прынесці публічныя прабачэнні.

З 22 лютага 2007 года — старшыня Рады Нацыянальнага банка Украіны.

9 кастрычніка 2009 года пастаўлены міністрам замежных спраў Украіны.

23 сакавіка 2012 года прызначаны міністрам эканамічнага развіцця і гандлю Украіны[4].

Са снежня 2012 года — народны дэпутат Украіны 7-га склікання, пазафракцыйны. З пачатку 2014 года — кандыдат у прэзідэнты Украіны на выбарах 2014 года.

Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2014 года

25 траўня 2014 года ў першым туры выбараў атрымаў большасць галасоў і быў абраны прэзідэнтам Украіны.

На чале дзяржавы

Пётр Парашэнка быў абраны на пасаду Прэзідэнта Украіны ў сітуацыі фактычнай вайны, калі стаяла пагроза страты паўднёва-ўсходняй паловы тэрыторыі. У 2014 годзе Масква ў пакаранне за праеўрапейскі курс Украіны анексавала Крым і адарвала Данбас. Парашэнку ўдалося стабілізаваць сітуацыю. У яго актыве — стварэнне баяздольнай арміі, аднаўленне эканамічнага росту, здабыццё ўкраінскай царквой аўтакефаліі і ўвядзенне бязвізавага рэжыму з Еўрасаюзам. Пасля 2015 года Украіна ўтрымлівала лінію фронту ў Данбасе, а многія кіраўнікі сепаратыстаў былі знішчаны кропкавымі тэрактамі, сярод іх і лідар «Данецкай народнай рэспублікі» Захарчанка. У той жа час казнакрадства ва Украіне працягвалася, а тэмпы эканамічнага росту былі невысокія. Украіна засталася дзяржавай з найніжэйшымі ў Еўропе заробкамі, гэта не шкодзіла прэзідэнту Парашэнку адпачываць на Мальдывах. Нягледзячы на заслугі ў дзяржаўным будаўніцтве, у Пятра Парашэнкі сфарміраваўся значны антырэйтынг[5].

Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2019 года

Яго супернік на наступных прэзідэнцкіх выбарах 2019 года Уладзімір Зяленскі падчас дэбатаў паміж кандыдатамі на НСК «Алімпійскі» 19 красавіка, напаярэдадні другога тура адрасаваў Пятру Парашэнку словы: «Я не ваш апанент, я ваш прысуд»[6]. У другім туры прэзідэнцкіх выбараў, які адбыўся 21 красавіка, Пятро Парашэнка саступіў Уладзіміру Зяленскаму і заявіў аб тым што ён пакідае пасаду прэзідэнта краіны з наступнага месяца[7].

Навуковая дзейнасць

У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Прававое рэгуляванне кіраваннем дзяржаўнымі карпаратыўнымі правамі ва Украіне». Кандыдат юрыдычных навук. Аўтар манаграфіі «Дзяржаўнае кіраванне карпаратыўнымі правамі ва Украіне. Тэорыя фарміравання правастасункаў» і нізкі навуковых публікацый. Суаўтар падручніку «Сучасныя міжнародныя эканамічныя стасункі».

23 снежня 2009 абраны Ганаровым прафесарам Універсітэта банкаўскай справы Нацыянальнага банка Украіны. Заслужаны эканаміст Украіны.

Узнагароды і прэміі

Падтрымка Пятра Парашэнкі на выбарах прэзідэнта Украіны 2014

Сям’я

Пётр і Марына Парашэнкі пажаніліся ў 1984 г. У іх чацвёра дзяцей — Аляксей (1985), Яўгенія, Аляксандра (2000), Міхаіл (2001)[12].

Зноскі

  1. Парашэнкі заявіў, што Яцанюк застанецца на пасады прэм’ера
  2. Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 12 кастрычніка 2016.
  3. Petro Poroshenko // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Указ Президента України № 210/2012 від 23 березня 2012 года «Про призначення П.Порошенка Міністром економічного розвитку і торгівлі України»
  5. nashaniva.by
  6. nashaniva.by
  7. nashaniva.by
  8. Указ Президента України № 1225/99 від 24 вересня 1999 года «Про нагородження відзнакою Президента України — орденом „За заслуги“»
  9. Указ Президента України № 1342/98 від 9 грудня 1998 года «Про нагородження відзнакою Президента України — орденом „За заслуги“»
  10. Указ Президента України № 874/97 від 21 серпня 1997 года «Про відзначення нагородами України»
  11. Указ Президента України № 1513/99 від 1 грудня 1999 года «Про присудження Державних премій України в галузі науки і техніки 1999 года»
  12. http://nashaniva.by/?c=ar&i=134873

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Міністры эканомікі Украіны
Катэгорыя·Члены СНБА Украіны
Катэгорыя·Члены «Нашай Украіны»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Балградскім раёне
Катэгорыя·Прэзідэнты Украіны
Катэгорыя·Кандыдаты юрыдычных навук
Катэгорыя·Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны IV склікання
Катэгорыя·Сакратары СНБА Украіны
Катэгорыя·Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Украіны (аб’яднанай)
Катэгорыя·Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны III склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VII склікання
Катэгорыя·Заслужаныя эканамісты Украіны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны V склікання
Катэгорыя·Мільярдэры Украіны
Катэгорыя·Прадпрымальнікі Украіны
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Грамадзянскіх заслуг (Іспанія)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Адэскай вобласці
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 2 ступені
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Украіны ў галіне навукі і тэхнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Украіны
Катэгорыя·Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Удзельнікі Аранжавай рэвалюцыі
Катэгорыя·Еўрамайдан