wd wp Пошук:

Себасцьян Курц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Курц. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Себасцьян Курц (ням.: Sebastian Kurz; нар. 27 жніўня 1986, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, юрыст, дыпламат. Міністр замежных спраў і інтэграцыі Аўстрыі з 16 снежня 2013 па 2017 год. Самы малады міністр замежных спраў у свеце. Федэральны канцлер Аўстрыі з 2017 па 2019 год, паўторна з 2020 да 9 кастрычніка 2021 года.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1986 годзе ў Вене ў сям’і інжынера і настаўніцы. Адразу пасля школы пайшоў адслужыць тэрміновую службу ў войску. Пасля службы паступіў на юрфак Венскага ўніверсітэта.

У Аўстрыйскую народную партыю Курц уступіў у 17 гадоў. А ў 23 гады, студэнтам, стаў лідарам моладзевага крыла АНП. У красавіку 2011 стаў дзяржаўным сакратаром па справах інтэграцыі, а праз два гады, у 26 гадоў, узначаліў аўстрыйскае Міністэрства замежных спраў. Адметна, што на момант прызначэння міністрам Себасцьян Курц яшчэ з’яўляўся студэнтам і не меў скончанай вышэйшай адукацыі. Ён быў вымушаны пакінуць універсітэт на 13-м семестры, не давучыўшыся да дыплома.

15 кастрычніка 2017 года ў Аўстрыі прайшлі парламенцкія выбары. Першае месца заняла кансерватыўная Аўстрыйская народная партыя. Яе лідар, 31-гадовы Себасцьян Курц стаў Федэральным канцлерам Аўстрыі.

Новы канцлер Аўстрыі ў снежні заявіў, што Еўрасаюз павінен перагледзець сваю палітыку ў пытанні размеркавання мігрантаў. «Мігранты на сваім шляху ў Еўропу не хочуць у Балгарыю ці Венгрыю — з большага яны жадаюць трапіць у Германію, Аўстрыю ці Швецыю», — адзначыў Курц. Ён лічыць, што паколькі мяжа паміж эканамічнымі мігрантамі і ўцекачамі размытая, то лепш дапамагаць ім унутры іх уласных краін, а калі не атрымліваецца гэта — то ўнутры іх краін-суседак.

У студзені 2018 года Федэральны канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц выступіў за паэтапную адмену санкцый, уведзеных у дачыненні да Расіі.

На выбарах у Еўрапарламент 26 мая 2019 года Аўстрыйская народная партыя перамагла з 35,4 % галасоў.

27 мая 2019 года парламент Аўстрыі вынес вотум недаверу канцлеру Себасцьяну Курцу на фоне ўрадавага крызісу. Рашэннем парламента Себасцьяна Курца і членаў яго ўрада адхілілі[5][6]. Урадавы крызіс разгарэўся ў Аўстрыі пасля таго, як нямецкія журналісты апублікавалі відэа, на якім віцэ-канцлер Аўстрыі і лідар ультраправай Аўстрыйскай партыі свабоды (якая ўваходзіла ў кіруючую кааліцыю) Хайнц-Крысціян Штрахэ перад выбарамі ў парламент 2017 года вядзе перамовы з нібыта пляменніцай расійскага алігарха на Ібіцы; меркавалася, што тая павінна была дапамагчы віцэ-канцлеру перамагчы на ​​выбарах, за што ён паабяцаў перадаць ёй частку дзяржзамоў ў галіне будаўніцтва[7].

Аднак АНП перамагла на датэрміновых выбарах, набраўшы 38,4 % галасоў. Яе лідар змог дамовіцца аб урадавай кааліцыі з «Зялёнымі». 7 студзеня 2020 года Себасцьян Курц ізноў узначаліў Аўстрыю, заняўшы пасаду канцлера краіны[8].

У 2021 годзе Пракуратура Аўстрыі заявіла, што вядзе расследаванне ў дачыненні да Себасцьяна Курца і дзевяці яго набліжаных па справе аб карупцыі і хабарніцтве. Сутнасць абвінавачванняў у тым, што ў 2016—2018 гадах «сродкі Міністэрства фінансаў былі выкарыстаныя для фінансавання часткова падтасаваных апытанняў грамадскай думкі, якія служылі выключна палітычным і партыйным інтарэсам». У прыватнасці, па версіі пракуратуры, урад купляў у СМІ рэкламу ў абмен на размяшчэнне выгадных для партыі Курца публікацый. 9 кастрычніка 2021 года Канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц абвясціў аб зыходзе ў адстаўку на фоне расследавання пракуратуры супраць яго[9]. Яго сыходу з пасады патрабавалі апазіцыйныя партыі — Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі (СПА), ліберальная «Новая Аўстрыя» і правапапулісцкая Аўстрыйская партыя свабоды (АПС)[10].

Зноскі

  1. 1 2 Wer ist Wer
  2. 1 2 3 4 Sebastian KurzÖsterreichisches Parlament, 2014. Праверана 28 мая 2016.
  3. Sebastian Kurz // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1084129361 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016.
  5. orf.at
  6. Канцлера Аўстрыі Себасцьяна Курца адправілі ў адстаўку пасля скандалу з «пляменніцай расійскага алігарха», nashaniva.by
  7. Канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц сышоў у адстаўку, nashaniva.by
  8. Курц — зноў самы малады кіраўнік урада ў свеце. Яму ўсяго 33, nashaniva.by
  9. Nashaniva.com
  10. Канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц сыходзіць у адстаўку пасля абвінавачвання ў карупцыі, Радыё Свабода, 9 кастрычніка 2021
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Аўстрыі
Катэгорыя·Канцлеры Аўстрыі
Катэгорыя·Дыпламаты XXI стагоддзя
Катэгорыя·Старшыні АБСЕ
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Юрысты Аўстрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Члены Аўстрыйскай народнай партыі
Катэгорыя·Юрысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дыпламаты Аўстрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Рэспублікі Сербія
Катэгорыя·Юрысты XXI стагоддзя