wd wp Пошук:

Беларуская Праваслаўная Царква

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. БПЦ.

Беларуская Праваслаўная Царква (другая афіцыйная назва — Беларускі Экзархат Маскоўскага Патрыярхату) — кананічнае царкоўна-адміністрацыйнае аб’яднанне праваслаўных епархій у межах Беларусі.

Дзейнасць

Паводле 9-га артыкула Статута, Беларуская праваслаўная царква ажыццяўляе:

Кіраванне

На 2015 г. пры Сінодзе дзейнічала 17 аддзелаў і камісій:

Гісторыя

Асноўны артыкул: Праваслаўе ў Беларусі Гісторыя беларускай царквы бярэ пачатак з заснавання ў 992 г. Полацкай епархіі. Да XIII ст. Беларуская праваслаўная царква складалася з 2 епархій: Полацкая і Тураўская (1005 г.), якія ўваходзілі ў Кіеўскую мітраполію. У сувязі з раздзяленнем гэтай мітраполіі на праваслаўную царкву ў межах Маскоўскага княства і праваслаўную царкву ВКЛ (Літоўская мітраполія, 1316 г.) Полацкая, а з 1347 г. і Тураўская епархіі ўвайшлі ў склад апошняй. У 1459 г. адбылося канчатковае аддзяленне Кіеўскай (Літоўска-Навагрудскай) мітраполіі ад Маскоўскай. У сярэдзіне XVI ст. ў склад Літоўска-Навагрудскай мітраполіі (цэнтр у Навагрудку, потым у Вільні) уваходзіла 10 епархій:

Вядомыя літоўска-наваградскія мітрапаліты:

Яны знаходзіліся ў кананічных і малітоўных сувязях з Усяленскім (Канстанцінопальскім) патрыярхам.

Пасля Брэсцкай уніі 1596 г. праваслаўная царква ў ВКЛ як кананічна цэлае перастала існаваць. Зноў заснавана ў 1632 г. у Магілёве. Магілёўская (Беларуская) епархія была адзінай праваслаўнай епархіяй у межах Беларусі да канца XVIII ст. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. заснавана Мінская епархія. У 1833 г. адноўлена Полацкая, створаны Віленская (1840 г.) і Гродзенская (1900 г.) епархіі. У Брэсце, Беластоку, Слуцку, Гомелі, Коўне і Дзвінску існавалі кафедры вікарных епіскапаў. Усе епархіі ўваходзілі ў склад Грэка-расійскай царквы і знаходзіліся пад юрысдыкцыяй Свяцейшага кіруючага Усерасійскага Сінода. Да пачатку 1-й паловы сусветнай вайны ў 5 праваслаўных епархіях Беларусі былі 3552 храмы і 35 манастыроў, 3 духоўныя семінарыі. Кожная з епархій мела свае перыядычныя выданні. У Заходняй Беларусі, якая ў 1921 г. адышла да праваслаўнай епархіі (Віленская, Гродзенская і Палеская) былі ў юрысдыкцыі Польскай аўтакефальнай царквы. У БССР у 1922 г. была ўтворана Беларуская праваслаўная мітраполія на чале з мітрапалітам Мелхіседэкам Паеўскім (1920—1927), які меў тытул «мінскі і беларускі». У складзе мітраполіі знаходзіліся Мінская, Бабруйская, Мазырская і Слуцкая епархіі. Аднак рэпрэсіўная палітыка савецкіх улад у адносінах да царквы (арышты, забойствы святароў, масавае закрыццё і руйнаванне храмаў і манастыроў) прыпыніла царкоўнае жыццё. Не існавала ніводная з кананічных беларускіх праваслаўных епархій. У час акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі ў 1942 г. адноўлена 6 епархій: Мінская, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Навагрудская і Смаленская. Беларускую праваслаўную царкву ўзначальваў мітрапаліт мінскі і ўсея Беларусі Панцялеймон (Ражноўскі). У канцы 1941 г. у афіцыйных царкоўных дакументах упершыню была ўжыта назва «Беларуская праваслаўная царква». У час вайны Беларуская праваслаўная царква кананічна не падпарадкоўвалася ніякай іншай царкве. Спробы належным чынам аформіць яе аўтакефалію былі беспаспяховыя. Пасля вайны кіраўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы ажыццяўлялася праз Мінска-Беларускую епархію, якая ўваходзіла ў склад Маскоўскага патрыярхата Рускай праваслаўнай царквы. Створаныя раней епархіі не аднаўляліся. Кіруючы мінскі архірэй (насіў тытул «мінскі і беларускі») ажыццяўляў кіраўніцтва непасрэдна. Кіруючыя Мінска-Беларускія архірэі:

Паштовая марка «25 гадоў з часу ўтварэння Беларускага Экзархата»

У 1957 годзе Беларуская праваслаўная царква мела 968 храмаў, з якіх 709 былі прыходскімі, 3 манастыры, 1 духоўную семінарыю. У выніку чарговых ганенняў на царкву ў канцы 1950 — пачатку 1960-х г. засталося 369 царкоўных прыходаў і 1 манастыр; духоўная семінарыя была закрыта.

У канцы 1980-х г. пачалося адраджэнне царкоўнага жыцця. Да 1992 года было адноўлена 9 епархій: Полацкая, Магілёўская, Пінская, Брэсцкая, Гомельская, Навагрудская, Гродзенская, Тураўская, Віцебская. У 2004 г. таксама адноўлена Бабруйская епархія. Усе епархіі уваходзяць у Беларускі Экзархат. Усе кіруючыя епіскапы епархій (зараз іх 15) складаюць Сінод, якому належыць вышэйшая заканадаўчая, выканаўчая і судовая ўлада (у межах, якія дазваляе Статут РПЦ і Статут БПЦ).

З часу стварэння Экзарахата ў 1989 г. Сінод узначальвае Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт. На пачатак 2012 г. у Беларускай Праваслаўнай Царкве налічвалася 11 епархій, 13 епіскапаў (з іх 2 вікарныя), 1555 прыходаў, 14 мужчынскіх і 20 жаночых манастыроў, 1485 святароў, 166 дыяканаў.

Царкоўныя кадры рыхтуюць Мінская духоўная акадэмія, Мінская духоўная семінарыя, Віцебская духоўная семінарыя, Мінскае духоўнае вучылішча, Слонімскае духоўнае вучылішча, Рэгентскае вучылішча пры МінДС і іншыя адукацыяныя ўстановы. Таксама дзейнічае Інстытут тэалогіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, які рыхтуе тэолагаў і рэлігіяведаў.

Беларускі Экзархат выдае часопісы «Веснік Беларускага экзархата», «Минские епархиальные ведомости», «Праваслаўе ў Беларусі і ў свеце», газеты «Могилёвские епархиальные ведомости», «Преображение», «Царкоўнае слова» і іншыя.

Епіскапат

Асноўны артыкул: Спіс епіскапаў Беларускай праваслаўнай царквы На 2020 год у Беларускай праваслаўнай царкве служылі 17 архірэяў, з якіх 14 — епархіяльныя епіскапы, 1 — вікарны епіскап, 2 — архірэі на спачыне; 6 архірэяў мелі сан епіскапа, 8 — архіепіскапа, 2 — мітрапаліта. Усе кіруючыя епіскапы, за выключэннем вікарных, з’яўляюцца членамі Сінода Беларускай праваслаўнай царквы[5].

Патрыяршыя Экзархі ўсяе Беларусі

Епархіі

Да часу стварэння Беларускай праваслаўнай царквы ў яе складзе былі 4 епархіі — Мінская, Полацкая, Пінская і Магілёўская. У 1990 годзе адноўлены Брэсцкая і Гомельская епархіі, у 1991 годзе — Навагрудская і Гродзенская, у 1992 годзе — Тураўская і Віцебская. У 2004 годзе ўтворана Бабруйская епархія[2].

У кастрычніку 2014 года са складу Мінскай епархіі былі вылучаны Барысаўская, Маладзечанская і Слуцкая епархіі. Для каардынацыі дзейнасці правячых архірэяў новаствораных епархій была заснавана Мінская мітраполія ў складзе Мінскай, Барысаўскай, Маладзечанскай і Слуцкай епархій. У снежні 2014 года са складу Навагрудскай епархіі была вылучана Лідская епархія[2].

На 2020 год у юрысдыкцыю Беларускай праваслаўнай царквы ўваходзілі 15 епархій і Мінская мітраполія[2]:

Узнагароды

Да ўзнагарод Беларускай праваслаўнай царквы адносяцца ордэны, медалі ордэнаў і Грамата Патрыяршага Экзарха. Імі могуць быць ганараваны архірэі, клірыкі, недухоўныя і свецкія асобы, прадстаўнікі іншых канфесій і рэлігій. Узнагароды ўручаюцца за канкрэтныя дзеянні — будаўніцтва храмаў, працы на ніве пастырскага, асветніцкага, прапаведніцкага служэння, унёсак у захаванне традыцыйных каштоўнасцей у грамадстве. Нагодамі для ўзнагароджання могуць быць асвячэнне храма, значныя падзеі царкоўнага жыцця, круглыя даты хіратоніі, юбілеі[6].

Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені.

Рашэнне пра ўзнагароджанне прымае Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Уручэннем узнагарод і праверкай дакументаў на прадмет адпаведнасці крытэрыям займаецца Камісія па ўзнагародах Беларускага экзархата[6].

У Беларускай праваслаўнай царкве зацверджаны 5 ордэнаў і 2 медаля[6]:

Сінадальныя аддзелы, установы і епархіі Беларускай праваслаўнай царквы могуць зацвярджаць свае медалі, граматы і знакі адрознення, пры гэтым іх назвы не павінны супадаць з назвамі агульнацаркоўных узнагарод БПЦ і РПЦ, а калодкі медалёў не павінны паўтараць калодкі іншых епархіяльных медалёў. Гэтыя ўзнагароды носяцца на левым баку грудзей, ніжэй за агульнацаркоўныя медалі РПЦ, БПЦ і іншых памесных цэркваў[6].

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Алексей Реутский.. Белорусский экзархат — 30 лет истории(руск.) . «Журнал Московской Патриархии» № 1, 2020 (17 студзеня 2020). Праверана 14 лістапада 2020.
  2. 1 2 3 4 Беларускі Экзархат (бел.) . Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы (2019). Праверана 14 лістапада 2020.
  3. 1 2 3 Статут Рэспубліканскага рэлігійнага аб’яднання «Беларуская праваслаўная царква — Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату»(руск.) , Беларускі экзархат (2006). Праверана 5 жніўня 2017.
  4. Сінадальныя аддзелы і камісіі (нявызн.), Беларуская праваслаўная царква (2015). Праверана 5 жніўня 2017.
  5. Члены Сінода Беларускай праваслаўнай царквы (бел.) . Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы. Праверана 14 лістапада 2020.
  6. 1 2 3 4 Положение о наградах Белорусской православной церкви(руск.) . Минская епархия Белорусской православной церкви. Праверана 14 лістапада 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Беларуская Праваслаўная Царква
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара