wd wp Пошук:

Горацкі раён

Го́рацкі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Утвораны 17 ліпеня 1924 года.

Геаграфічнае становішча

Размешчаны на паўночным усходзе Магілёўскай вобласці. На поўначы мяжуе з Дубровенскім і Аршанскім раёнамі Віцебскай вобл., на захадзе — Шклоўскім, поўдні — Дрыбінскім і Мсціслаўскім раёнамі Магілёўскай вобласці, усходзе — Красненскім і Манастыршчынскім раёнамі Смаленскай вобл. Расійскай Федэрацыі.

Прырода

У тэктанічных адносінах Горацкі раён прымеркаваны да Магілёўскай мульды Аршанскай упадзіны. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю 30-50 м, радзей да 98 м, ніжэй дэвонскія да 400—450 м. Юрскія і мелавыя адклады трапляюцца на поўдні раёна. Антрапагенавая тоўшча складзена з маламагутных марэнных адкладаў сожскага ўзросту і водналедавіковых, якія займаюць вузкія палосы і азёрападобныя пашырэнні ўздоўж рачных далін. Пашыраны ўтварэнні верхняга пратэразою (венду і рыфею) магутнасцю да 1000 м. Паверхня крышталічнага фундаменту на глыбіні 1300—1400 м ніжэй ўзроўню мора. Найбольш распаўсюджанымі адкладамі з’яўляюцца верхнедэвонскія, верхнемелавыя і чацвярцічныя адклады. Верхнедэвонскія адклады — даламіты, даламітызаваныя вапнякі, распаўсюджаныя вапнякі ў паўночнай частцы раёна, маюць магутнасць 160—180 м. Маламагутныя (10-15 м) маргельна-мелавыя адклады карбанатнай фармацыі верхняга мела распаўсюджаны ў паўднёвай частцы раёна (в. Ленполле, Мядзвёдаўка). Дэвонскія і мелавыя адклады пакрываюцца непасрэдна чацвярцічнымі адкладамі — суглінкі, водна-ледніковыя і алювіяльныя пяскі і супесі, балотныя адклады Магутнасць іх у межах не раёна не перавышае 40-60 м.

Тэрыторыя Горацкага раёна знаходіцца на Горацка-Мсціслаўскай узвышанай раўніне. Па характару рэльефа — гэта раён хвалістай платападобнай раўніны, моцна расчлененай далінамі рэк і ручаёў, густой сеткай глыбокіх яроў і балак з выступаючымі ў шэрагу месц марэннымі градамі ў выглядзе палогіх узгоркаў. Рэльеф раўніны складаюць лёсавідныя суглінкі і супесі. Характэрнай асаблівасцю рэльефа з’яўляецца ўтварэнне шматлікіх (10-15 на 1 га) сподкападобных западзін, звязаных з вышчалочваннем карбанатаў і вымываннем гліністага драбназёму і паслядоўнай прасадкай грунту ў мікрапаніжэннях водападзельнай паверхні. Паверхня пласкахвалістая, парэзаная рачнымі далінамі і ярамі. Каля 2/3 тэрыторыі занята Аршанска-Магілёўскай раўнінай. На паўночным усходзе адгор’і Смаленскага ўзвышша. Агульны нахіл паверхні з поўначы на поўдзень. 75 % тэрыторыі на вышыні 190—200 м, 20 % — ніжэй за 190 м. Найвышэйшы пункт 231, 4 м (каля в. Майсеева Ленінскага с/с), найбольш нізкая адзнака 147 м. (урэз Проні на поўдні раёна). Найбольш прыўзнята паўднёвая ўскраіна раёна, у цэнтральнай частцы пераважае сярэдня і дробнахвалісты рэльеф, найбольш плоская паверхня ў заходняй і паўднёвай частках (выш. 190—185 м).

Карысныя выкапні: торф, пяскі, гліны.

Асноўныя рэкі раёна: Проня (з прытокамі Парасіца, Быстрая, Галыша), Бася (з прытокамі Паўна і Галубіна), Рамясцвянка, Лебядзёўка, Дняпрэц, Мярэя.

Па механічнаму складу глебы раёна размяркоўваюцца наступным чынам:

Асноўную долю глеб у раёне складаюць дзярнова-падзолістыя сугліністыя глебы, 86 % якіх выкарыстоўваецца пад ворыва. Найбольш натуральнай урадлівасцю адзначаюцца глебы на лёсавідных суглінках. У такіх глебах утрымліваецца да 2 % перагною, яны валодаюць добрай вільгацеёмістасцю, але слаба забяспечаны рухомай формай калія і фосфара, маюць патрэбу ў вапнаванні. Дзярнова-сярэдне і моцна падзоленыя глебы на лёссах прымяркованы да высокіх водападзельных плато, парэзаных па краях ярамі і балкамі з мноствам «сподкаў», утворанымі глыбокім вымываннем вапняку, занятых сухадольнымі і забалочанымі лугамі. Высокае размяшчэнне, наяўнасць рачных далін, яроў, лагчын, западзін і лёгкае размыццё лёсаў садзейнічаюць развіццю воднай плоскаснай і яравой эрозіі. У ворыўным гарызонце гэтых глебаў утрымліваецца 2-2, 5 % гумуса, значная кіслотнасць, рухомасць фосфара 8-10, а ў падзолістым пласце да 30 мг на 100 га глебы, што вышэй сярэдняй забяспечанасці. Дзярнова-падзолістыя супясчаныя глебы размешчаныя ў асноўным у паўднёва-усходняй частцы раёна, з’яўляюцца малагумуснымі, маюць няўстойлівы водны рэжым, маюць патрэбу ў вапнаванні і ўнясенні фосфарных удабрэнняў. На водна-ледавіковых пясках развіліся дзярнова-падзолістыя пясчаныя глебы, якія сустракаюцца асобнымі участкамі ў асноўным на поўдні. Глебы малагумусныя. У паніжэннях з далёкай грунтовай вадою распаўсюджаны дзярнова-падзолістыя залішне ўвільготненыя глебы, маючыя моцную кіслую рэакцыю. Гэтыя глебы патрабуюць абавязковага вапнавання, ўнясення ўдабрэнняў. У рачных далінах — поймах фарміруюцца пойменныя глебы. Яны адзначаюцца высокай урадлівасцю, у большай частцы маюць блізкую да нейтральнай або слабакіслую рэакцыю, утрымліваюць шмат гумуса. Выкарыстоўваюцца ў асноўным пад натуральныя сенакосы і пашы. Тарфяна-балотныя глебы сустракаюцца толькі плямамі ў западзінах і поймах рэк.

Адміністрацыйны падзел

Раён падзелены на 8 сельсаветаў.

Гісторыя

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года. На тэрыторыі раёна 1213 кастрычніка 1943 года адбылася бітва пад Леніна, у якой воіны Першай Польскай пяхотнай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі ўступілі ў першы бой з немцамі.

Насельніцтва

На тэрыторыі раёна знаходзіцца 173 населеных пункта. Колькасць гарадскога насельніцтва складае 34,3 тыс. чал., сельскага — 17,6 тыс. чал. Пятая частка насельніцтва — людзі пенсіённага ўзросту.

Колькасць насельніцтва:

1969 — 77,1 тыс. 2004 — 52,6 тыс. 2007 — 51,5 тыс. 2009 — 47,8 тыс. 2019 — 45,8 тыс. Згодна інфармацыі аддзела статыстыкі на 2009 г. у раёне пражывалі 90,9 % беларусаў, 5,7 % рускіх, 0,8 % украінцаў, 0,7 % туркменаў. На тэрыторыі Горацкага раёна пражываюць таксама палякі, яўрэі, цыгане, армяне, азербайджанцы, татары, малдаване, грузіны, немцы, літоўцы, узбекі і інш.

Гаспадарчая дзейнасць

Прамысловасць раёна прадстаўлена вытворцамі прадуктаў харчавання, будаўнічых матэрыялаў, прадпрыемствамі лёгкай прамысловасці. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, ільнаводства. Вырошчваюцца зерневыя, кармавыя культуры, бульба.

Транспарт

Па Горацкім раёне праходзяць чыгунка Орша — Крычаў, аўтадарогі з Горак у Оршу, Магілёў, Мсціслаў.

Культура, адукацыя, друк

На тэрыторыі раёна дзейнічае Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія і педагагічнае вучылішча, 12 сярэдніх, 6 базавых і 10 пачатковых школ, 2 музычныя школы, 16 дашкольных устаноў, 25 клубаў, 27 бібліятэк, 6 бальніц, 21 фельчарска-акушэрскі пункт.

Помнікі архітэктуры: захавалася частка касцёла пачатку XIX стагоддзя і сядзібы канца XIX стагоддзя ў вёсцы Расна. Мемарыяльны комплекс і музей савецка-польскай баявой садружнасці ў вёсцы Леніна.

Мясцовая прэса прадстаўлена праз выданні:

Рэлігія

У раёне прадстаўлены 3 рэлігійных канфесіі, агульная колькасць рэлігійных суполак — 10:

Зніклыя і пакінутыя населеныя пункты

Вядомыя асобы

Героі Савецкага Саюза

Героі Сацыялістычнай Працы

Іншыя

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://gorki.gov.by/vlast/4302-rayispolkom.html
  2. 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Раёны, утвораныя ў 1924 годзе
Горацкі раён
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных