wd wp Пошук:

Камянецкі раён

Камянецкі раён — адміністрацыйная адзінка на паўночным захадзе Брэсцкай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 г. Падзелены на 14 сельскіх саветаў.

Геаграфія

Краявіды Камянецкага раёна

Камянецкі раён знаходзіцца на паўночным захадзе Брэсцкай вобласці. Мяжуе з Пружанскім і Кобрынскім раёнамі на ўсходзе, з Жабінкаўскім раёнам на паўднёвым усходзе, з Брэсцкім раёнам на поўдні, а таксама з Польшчай на захадзе і поўначы.

У паўночнай частцы Камянецкага раёна знаходзіцца нацыянальны парк «Белавежская пушча». Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі: Лясная, Белая, Жабінка, Зубрыца, Крывуля, Перавалока, Пульва і іншыя.

Гісторыя

Камянецкі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года раён быў падзелены на 14 сельсаветаў: Агародніцкі, Відамлянскі, Войскі, Дварцоўскі, Дзмітровіцкі, Мікалаеўскі, Навіцкавіцкі, Падбельскі, Пашукоўскі, Пелішчанскі, Прускаўскі, Ратайчыцкі, Рэчыцкі, Турнаўскі. 16 жніўня 1945 года да раёна далучаны Бялоўскі сельсавет Гайнаўскага раёна. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Войскі, Дварцоўскі, Мікалаеўскі, Навіцкавіцкі, Падбельскі, Прускаўскі, Турнаўскі сельсаветы, Бялоўскі сельсавет перайменаваны ў Ражкоўскі. 8 жніўня 1959 года да раёна далучаны Крыўлянскі, Мацеевіцкі, Сакскі, Сцяпанкаўскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Жабінка скасаванага Жабінкаўскага раёна. 17 лістапада 1959 года скасаваны Ражкоўскі сельсавет. 13 кастрычніка 1961 года Мацеевіцкі сельсавет перайменаваны ў Якаўчыцкі. 17 красавіка 1962 года да раёна далучаны горад Высокае, Агародніцкі, Баршчэўскі, Бушміцкі, Воўчынскі, Вярховіцкі, Расненскі сельсаветы скасаванага Высокаўскага раёна 15 студзеня 1962 года Пашукоўскі сельсавет перайменаваны ў Навіцкавіцкі. 25 снежня 1962 года гарадскі пасёлак Жабінка, Крыўлянскі, Сакскі, Сцяпанкаўскі, Якаўчыцкі сельсаветы перададзены Кобрынскаму раёну. 14 красавіка 1964 года ўтвораны Войскі, Камянецкі, Камянюцкі сельсаветы, скасаваны Агародніцкі сельсавет. 26 ліпеня 1968 года Бушміцкі сельсавет перайменаваны ў Каленкавіцкі, 3 ліпеня 1972 года — Баршчэўскі ў Малазводскі. 18 кастрычніка 1982 года Малазводаўскі сельсавет скасаваны, частка яго тэрыторыі перададзена ў Брэсцкі раён. 24 чэрвеня 1983 года гарадскі пасёлак Камянец аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання. 19 мая 1986 года скасаваны Камянецкі сельсавет. 18 жніўня 1986 года ўтвораны Белавежскі сельсавет. 23 чэрвеня 2011 года скасаваны Каленкавіцкі сельсавет[3].

Эканоміка

На тэрыторыі раёна размешчаны пераважна прадпрыемствы харчовай прамысловасці: ААТ «Белавежскія сыры», філіялы ААТ «Савушкін прадукт» і СП «Санта-Брэмар» ТАА. Прадукцыя гэтых прадпрыемстваў вядомая не толькі ў Беларусі, але і за яе мяжой[4].

Транспарт

Па тэрыторыі раёна праходзіць чыгунка Брэст — Высока-Літоўск і рэспубліканскія аўтадарогі:

Памятныя мясціны

Асноўны артыкул: Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Камянецкага раёна

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Гл. таксама

Старшыня Камянецкага раённага выканаўчага камітэта

Зноскі

  1. 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. Решение Брестского областного Совета депутатов от 23 июня 2011 г. № 114 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района
  4. Сайт Камянецкага райвыканкама Архівавана 5 жніўня 2013.
  5. Вянок памяці. Марыя Лукашук https://www.svaboda.org/a/vianok-pamiaci-maryja-lukasuk/26972514.html

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Камянецкі раён
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных