wd wp Пошук:

Мінская духоўная акадэмія

Скульптура «Здабыццё іконы Божай Маці» ў Мінску каля акадэміі.

Мінская духоўная акадэмія імя свяціцеля Кірылы Тураўскага, скарочана МінДА — вышэйшая багаслоўская навучальная ўстанова Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы.

Акадэмія з’яўляецца недзяржаўнай навучальнай установай. Навучальныя праграмы акадэміі адпавядаюць нормам і правілам, устаноўленым Навучальным камітэтам пры Святым Сінодзе Маскоўскага Патрыярхату. Тэрмін навучання ў акадэміі — 3 гады.

Рэктар — архімандрыт Сергій (Акімаў).

Гісторыя

У 1996 годзе Свяшчэнны сінод Рускай праваслаўнай царквы, заслухаўшы даклад мітрапаліта Філарэта аб пасяджэнні Сінода Беларускага Экзархата ад 3 лютага 1996 года (№ 34), «блаславіў пачатак дзейнасці Беларускай духоўнай акадэміі» для падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі. Першапачаткова месцілася ў межах Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра (вул. Савецкая, д. 59, Жыровічы, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць). У верасні 2015 года пераехала ў Мінск і размясцілася ў комплексе будынкаў Духоўна-адукацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы, які быў урачыста адкрыты і асвячоны Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам 20 чэрвеня 2015 года.

Першы выпуск Мінскай духоўнай акадэміі адбыўся ў верасні 1999 года.

У маі 2002 года выйшаў у свет першы нумар навуковага зборніка «Працы Мінскай Духоўнай Акадэміі». Намаганнямі студэнтаў акадэміі і семінарыі ажыццяўляецца выданне студэнцкага часопіса «Прыступкі», зборніка студэнцкіх прац «Экспромт».

Навучанне

Асноўны змест навучання складаюць спецыяльныя багаслоўскія, царкоўна-гістарычныя і царкоўна-практычныя дысцыпліны, а таксама гуманітарныя і спецыяльныя курсы.

У 20062007 навучальным годзе навучалася 49 студэнтаў, паспяхова абаронены 12 дысертацый на саісканне навуковай ступені кандыдата багаслоўя.

Адміністрацыйная і прафесарска-выкладчыцкая карпарацыя Акадэміі складаецца з 32 чалавек, з іх 25 з навуковай ступенню.

З 2003 года дзейнічае царкоўна-археалагічны кабінет Мінскай духоўнай акадэміі. 5 снежня 2012 года на Вучоным савеце Мінскай духоўнай акадэміі было прынята рашэнне аб адкрыцці магістарскай падрыхтоўкі. У 2015 годзе адбыўся першы выпуск магістраў. З 5 мая 2015 года дзейнічае аспірантура. У 20182019 навучальным годзе ў акадэміі навучаецца 137 чалавек: 68 магістрант вочнай формы навучання, 42 магістранта завочнай формы навучання, 27 аспірантаў.

Структура

Рэктары

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мінская духоўная акадэмія
Катэгорыя·З’явіліся ў 1996 годзе
Катэгорыя·Аб’екты, названыя ў гонар Кірылы Тураўскага
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 2015 годзе
Катэгорыя·2015 год у Мінску
Катэгорыя·Духоўныя навучальныя ўстановы Беларусі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1996 годзе
Катэгорыя·Жыровіцы