wd wp Пошук:

Кармянскі раён

Кармя́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Гомельскай вобласці Беларусі. Мяжуе са Слаўгарадскім, Краснапольскім раёнамі Магілёўскай вобласці, Рагачоўскім і Чачэрскім раёнамі Гомельскай вобласці.

Гісторыя

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Карма. 20 жніўня 1924 года падзелены на 17 сельсаветаў: Баравабудскі, Барсукоўскі, Бычанскі (Старабычанскі), Валынецкі (Валынцаўскі), Ворнаўскі (Воранаўшчынскі), Задубскі, Каменскі, Кармянскі, Кароцькаўскі, Куракаўшчынскі, Ліцвінавіцкі, Расохскі, Руднянскі, Струкачоўскі, Струменскі, Хізаўскі, Хляўнянскі (Хляўноўскі). 24 верасня 1926 года Кармянскі сельсавет скасаваны. 5 жніўня 1929 года Каменскі сельсавет перайменаваны ў Курганіцкі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Балатнянскі і Журавіцкі сельсаветы скасаванага Журавіцкага раёна, якія 12 лютага 1935 года перададзены новаўтворанаму Доўскаму раёну. 15 ліпеня 1935 года вёска Валынцы аднесена да катэгорыі мястэчак. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 27 верасня 1938 года мястэчка Карма атрымала статус гарадскога пасёлка, статус мястэчка Валынцы паніжаны да вёскі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Баравабудскі, Задубскі, Руднянскі, Хізаўскі сельсаветы, утвораны Стараградскі сельсавет. 25 снежня 1962 года гарадскі пасёлак Карма, Барсукоўскі, Бычанскі, Валынецкі, Ворнаўскі, Кароцькаўскі, Куракаўшчынскі, Курганіцкі, Ліцвінавіцкі, Расохскі, Стараградскі, Струкачоўскі, Струменскі, Хляўнянскі сельсаветы перададзены Рагачоўскаму раёну.

30 ліпеня 1966 года Кармянскі раён утвораны зноў, уключаў гарадскі пасёлак Карма з падпарадкаванымі пассавету населенымі пунктамі, Барсукоўскі, Валынецкі, Ворнаўскі, Каменскі, Кароцькаўскі, Ліцвінавіцкі, Лужкоўскі, Стараградскі, Струкачоўскі, Струменскі, Хляўнянскі сельсаветы, якія былі перададзены з Чачэрскага раёна, і Акцяброўскі сельсавет, які быў перададзены з Рагачоўскага раёна. 2 верасня 1975 года Хляўнянскі сельсавет перайменаваны ў Залатамінскі. Да аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 104 населеных пунктах раёна пражывала 25900 чалавек, у тым ліку ў г.п. Карма — 6450 чалавек. Пасля аварыі было адселена 3400 сем’яў (больш за 6000 чалавек). Цалкам адселеныя, а затым і ліквідаваныя 29 населеных пунктаў; два сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, выведзена з абароту 16800 га сельскагаспадарчых угоддзяў. 28 студзеня 1991 года скасаваны Струменскі сельсавет, 20 чэрвеня 1991 года — Залатамінскі сельсавет. 20 кастрычніка 1995 года гарадскі пасёлак Карма і Кармянскі сельсавет аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 26 верасня 2006 года скасаваны Валынецкі сельсавет[5]. 1 снежня 2009 года скасаваны Акцяброўскі сельсавет, Струкачоўскі сельсавет перайменаваны ў Баравабудскі[6].

Геаграфія

Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі: Сож, Кармянка, Добрыч, Кляпінка, Каселянка і Горна. Створана 12 штучных азёр, шмат азёр у пойме ракі Сож. 37 % тэрыторыі раёна занята лясамі. Сярод карысных выкапняў 3 радовішчы мелу з запасамі каля 1 млн тон, падаклады цагляных матэрыялаў і радовішча будаўнічых пяскоў, якія ацэньваюцца ў 0,5 млн м³ кожнае. Струменскі батанічны заказнік.

Насельніцтва

1971 — 32,5 тыс. 2008 — 16,6 тыс. Вядомыя асобы

Зноскі

  1. http://president.gov.by/by/news_by/view/prynjatstse-kadravyx-rashennjau-21650/
  2. 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  5. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 12 ліпеня 2021.
  6. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 282 Об изменении административно-территориального устройства Кормянского района Гомельской области Архівавана 31 жніўня 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Кармянскі раён
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1966 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе