wd wp Пошук:

Медаль ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага

Медаль ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага (руск.: Медаль ордена святителя Кирилла Туровского) — узнагарода Беларускай праваслаўнай царквы. Заснаваны рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 10-11 кастрычніка 2004 года ў памяць святкавання 1000-годдзя Тураўскай епархіі і зацверджаны Найсвяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Алексіем II 23 снежня 2004 года.

Статут

Медаль мае адну ступень.

Медаль ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага носіцца на левым боку грудзей і размяшчаецца паводле пераліку пасля ордэна прападобнай Ефрасінні Полацкай і перад медалём ордэна прападобнай Ефрасінні Полацкай.

Медалём узнагароджваюцца святары, манахі і прыхаджане Беларускай Праваслаўнай Царквы за шматгадовую і актыўную духоўна-асветніцкую, катэхізічную і місіянерскую дзейнасць, дабрачынную дапамогу, накіраваную на аднаўленне праваслаўных святынь на Беларускай зямлі, аднаўленне і рэстаўрацыю праваслаўных манастыроў і храмаў.

Апісанне

Медаль свяціцеля Кірыла Тураўскага выраблены з латуні. Ён мае форму круга дыяметрам 33 мм з кантам, які выступае з боку аверса і рэверса. На аверсе адчаканена выява ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага першай ступені, але без камянёў у апраўках. Крыж ордэна пакрыты чырвонай імітацыяй эмалі. Ордэн адлюстраваны ў ззянні прамянёў, паміж якімі па ўсёй акружнасці адчаканены маленькія кругі.

На рэверсе медалю па полі з пазалотай праходзіць выпуклы гарызантальны надпіс стылізаваным шрыфтам у пяць радкоў: «Не презри мене милостию, Иисусе…да дело с разумом Тебе принесу». Літары надпісу і кант паліраваныя.

Медаль пры дапамозе вушкі і кольца злучаецца з прамавугольнай калодкай, абцягнутай стужачкай з рабрыстага шоўка бардовага колеру з больш светлай гладкай выявай шасціканцовага крыжа прп. Ефрасінні Полацкай. Шырыня стужачкі 24 мм. Вышыня прамавугольнай вертыкальнай латуневай калодкі складае 52,7 мм і адпавядае шырыні абліпальнай стужачкі. Стужачка працягнута ў прарэзы ўверсе і ўнізе калодкі. На адваротным боку калодкі маецца прыстасаванне для мацавання. Медаль выдаецца ў аксамітавым ці пластыкавым футарале.

З медалём уручаецца грамата цёмна-ружовага колеру памерам 210x296 мм у развароце.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта
Катэгорыя·Медалі Беларускай праваслаўнай царквы
Катэгорыя·Аб’екты, названыя ў гонар Кірылы Тураўскага
Катэгорыя·З’явіліся ў 2004 годзе