wd wp Пошук:

Ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай

Ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай (руск.: орден Креста преподобной Евфросинии Полоцкой) — найвышэйшая ўзнагарода Беларускай праваслаўнай царквы. Заснаваны па блаславенні Найсвяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія II 29 верасня 1998 года на паставе рашэння Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 23 верасня 1998 года як найвышэйшая ўзнагарода Беларускага Экзархата. З імем прападобнай Ефрасінні Полацкай звязаны падзвіжніцкія працы па стварэнні манастыроў, праваслаўнага манаства і духоўнай асветы на зямлі Беларусі.

Статут ордэна

Ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай мае дзве ступені:

Ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай носіцца на правай баку грудзей і размяшчаецца перад ордэнам свяціцеля Кірыла Тураўскага.

Ордэнам узнагароджваюцца дзяржаўныя, грамадскія і рэлігійныя дзеячы, іерархі, клірыкі, манахі і прыхаджанне Беларускай Праваслаўнай Царквы:

Апісанне

Пярэдні бок (аверс) ордэна Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай I ступені мае выпуклую форму і ўяўляе сабой раўнаканцовы крыж з пашыранымі канцамі, якія абмежаваны паралельнымі бэлькамі па 20 мм кожная. Канцы крыжа пакрыты белай эмаллю. Кожны яго канец на вуглах бэлек упрыгожаны двума залацістымі шарыкамі. Памер крыжа 54x54 мм. Паміж канцамі крыжа выступаюць залацістыя канеліраваныя прамяні, з якіх сярэднія, шырэйшыя, нясуць на сабе па два чырвоныя штучныя камяні (рубіны). Цэнтр крыжа займае круглы накладны медальён, дыяметрам 30 мм, пакрыты белай эмаллю і аблямаваны кольцам з арэолам з дэкаратыўных рысачак. На медальён накладаецца рэльефная пазалочаная выява крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай. Крыж упрыгожаны дзевяццю маленечкімі эмалевымі кропкамі. Вышыня крыжа 30 мм.

Ордэн II ступені мае пасярэбраныя канеліраваныя прамяні, на якіх па два сінія камяні (лазурыты).

Рэверс ордэна плоскі і чысты, увагнуць з люстраным адлюстраваннем рэльефу пярэдняга боку (аверса). Мацуецца ордэн да адзення гарызантальнай шпількай. Даўжыня гарызантальнай шпількі — 30 мм. Пры мацаванні ордэна гарызантальнай шпількай бачныя два штыфты мацавання накладнога крыжа. На ніжнім канцы крыжа гравіруецца парадкавы нумар.

Да ордэна прыкладаецца грамата фармату АЗ у развароце (297x420 мм).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ордэны Беларускай праваслаўнай царквы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1998 годзе
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта
Катэгорыя·1998 год у Беларусі