wd wp Пошук:

Маладзечанскі раён

Маладзе́чанскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Маладзечна.

Геаграфія

Раён знаходзіцца на паўночным захадзе Мінскай вобласці, мяжуе з Валожынскім, Вілейскім, Мінскім раёнамі Мінскай вобласці, на захадзе — са Смаргонскім раёнам Гродзенскай вобласці.

Клімат умерана кантынентальны.

Паверхня часткова хвалістая. Паўднёвая частка раёна знаходзіцца на Мінскім узвышшы. Найвышэйшая кропка раёна — гара Капланшчына (321,7 м) на мяжы з Валожынскім раёнам (у цэнтры ландшафтнага заказніка «Бортнікі»).

Па тэрыторыі раёна працякае некалькі рэк:

Гісторыя

Раён утвораны 15 студзеня 1940 года на падставе Указу Прэзідыума ВС БССР Аб утварэнні раёнаў у Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях Беларускай ССР. Цэнтр — горад Маладзечна. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 15 сельсаветаў: Беніцкі, Вялікасельскі, Гарадзілаўскі, Заскевіцкі, Лебедзеўскі, Літвенскі, Маркаўскі, Мароськаўскі, Мясоцкі, Насілаўскі, Палачанскі, Раеўшчынскі, Соўлаўскі, Хажоўскі, Хоўхлаўскі.

У перыяд з 1940 па 1960 гг. уваходзіў у склад Вілейскай вобласці (у 1944 годзе вобласць была пераназвана ў Маладзечанскую).

3 жніўня 1954 года ў склад раёна з Ільянскага раёна перададзены вёскі Кутляны і Самалі[5].

З 20 студзеня 1960 года знаходзіцца ў складзе Мінскай вобласці.

26 жніўня 1991 года з часткі Красненскага сельсавета ўтвораны Чысцінскі сельсавет. 29 снежня 2009 года Радашковіцкі пассавет як тэрытарыяльная адзінка скасаваны[6]. 28 мая 2013 года скасаваны Граніцкі і Хоўхлаўскі сельсаветы[7].

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У адпаведнасці з рашэннем Мінскага абласнога савета дэпутатаў аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага уладкавання Мінскай вобласці ад 28 мая 2013 года колькасць сельсаветаў зменшаная на 2 [8] і складае цяпер 12. Гэтым рашэннем былі скасаваныя Граніцкі і Хоўхлаўскі сельсаветы.[8]

Дэмаграфія

Паводле перапісу 2009 г. насельніцтва раёна складала 138 375 чал.[2]

Усяго налічваецца 276 населеных пунктаў. Раён падзелены на горад Маладзечна, гарадскі пасёлак Радашковічы і 14 сельсаветаў.

Нацыянальны склад: беларусы — 92,3 %, рускія — 5,2 %, палякі — 0,6 %.

Транспарт

Праз раён праходзяць аўтамабільныя дарогі рэспубліканскага значэння Мінск — Вільнюс, Маладзечна — Вілейка — Мядзел, Маладзечна — Валожын.

Культура

Палац культуры

У раёне знаходзяцца Мінскі абласны краязнаўчы музей, Мінскі абласны драматычны тэатр, Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка». У горадзе штогод праводзіцца больш 30 культурных мерапрыемстваў, у т.л. рэспубліканскі тэатральны фестываль «Маладзечанская сакавіца» і Маладзечанскі фестываль беларускай песні і паэзіі (з 1993).

У 1999, 2006 і 2013 гадах раён стаў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля».[9][10][11]

СМІ

Прэса

Радыё і тэлебачанне

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://president.gov.by/ru/news_ru/view/prinjatie-kadrovyx-reshenij-19390/
  2. 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
  3. Дадзеныя на сайце Маладзечанскага райвыканкама
  4. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  5. Постановление Президиума Верховного Совета БССР от 3 августа 1954 г. О внесении изменения и дополнений в указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. «Об объединении сельских советов Молодечненской области» // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  6. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 декабря 2009 г. № 246 Об изменении административно-территориального устройства Минской области(недаступная спасылка)
  7. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  8. 1 2 Маладзечанскі раён. Маладзечна прырасло Рагазамі. На 2 сельсаветы меней. Падрабязнасці Архівавана 16 кастрычніка 2013. // Рэгіянальная газета
  9. «Адна зямля» сцірае межы//«Рэгіянальная газета», 16 ліпеня 1999 г., № 29 (221)
  10. «Адна зямля» ў Маладзечне //«Рэгіянальная газета», 21 ліпеня 2006 г., № 29 (583)
  11. Даша Атрошанка атрымала Гран-пры «Адной зямлі» Архівавана 13 лістапада 2013.//«Рэгіянальная газета»
  12. Дзень Блюма пад бел-чырвона-белым сьцягам: памяці мастака Васіля Лазоўскага https://www.svaboda.org/a/30673293.html

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Раёны, утвораныя ў 1940 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Маладзечанскі раён
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты