wd wp Пошук:

Нясвіжскі раён

Нясві́жскі раё́н — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 г. Плошча — 863,3 кв.км. Насельніцтва (на 01.07.2009) 41500 чалавек, у тым ліку ў Нясвіжы — 14,3 тыс.чал.

Геаграфічнае становішча

Нясвіжскі раён размешчаны на паўднёвым захадзе Мінскай вобласці, цэнтр — Нясвіж. Уключае г.п. Гарадзею, 115 сельскіх населеных пунктаў, 13 сельскіх саветаў. Працягласць з поўначы на поўдзень складае 25 км, з захаду на ўсход — 38 км. Мяжуе з Карэліцкім раёнам Гродзенскай вобласці, Стаўбцоўскім, Капыльскім, Клецкім раёнамі Мінскай вобласці, Ляхавіцкім і Баранавіцкім раёнамі Брэсцкай вобласці.

Паўночная частка тэрыторыі раёна размешчана на Стаўбцоўскай раўніне, паўднёвая — у межах Капыльскай грады. Паверхня хвалістая, на поўдні — дробнагарыстая. Карысныя выкапні: торф, пясчана-гравійныя сумесі, будаўнічыя пяскі, гліна. Пад лесам занята 11 % тэрыторыі раёна, пад балотамі — 0,6 %.

У раёне гідралагічны заказнік мясцовага значэння Малеўскі, помнікі прыроды рэспубліканскага значэння: хвоя Крымская, звычайная і горная ў Вінклераўскім лясніцтве, дуб пірамідны ў вёсцы Заазер’е, дуб ў вёсцы Козлы, лесапарк “Альба”, 8 дубоў-волатаў, парк «Нясвіж».

На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Уша, Сноўка і Тур’я (басейн Нёмана), Лань і Цапра (басейн Прыпяці).

Гісторыя

Нясвіжскі раён ў складзе Баранавіцкай вобласці. 1940

Нясвіжскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — горад Нясвіж. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 17 сельсаветаў: Астроўскі, Быхаўшчынскі, Гарадзейскі, Грыцкевіцкі, Казлоўскі, Карцэвіцкі, Качановіцкі, Квачоўскі, Ланскі, Ліпскі, Лысіцкі, Лявонавіцкі, Навасёлкаўскі, Пагарэлецкі, Сейлавіцкі, Сноўскі, Юшавіцкі, адначасова ўтвораны гарадскі пасёлак Гарадзея. З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Быхаўшчынскі, Качановіцкі, Квачоўскі і Лявонавіцкі сельсаветы, утвораны Дубейкаўскі і Нясвіжскі сельсаветы. 9 жніўня 1960 года скасаваны Пагарэлецкі сельсавет. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны горад Клецк, Бабаевіцкі, Галынкаўскі, Грыцэвіцкі, Даматканавіцкі, Заастровіцкі, Заляшанскі, Зубкоўскі, Ліскаўскі, Межнаслабодскі, Морацкі, Нагорнаўскі, Сіняўскі, Шчэпаўшчынскі сельсаветы скасаванага Клецкага раёна. 31 студзеня 1966 года Межнаслабодскі сельсавет перайменаваны ў Тучанскі. 30 ліпеня 1966 года горад Клецк, Бабаевіцкі, Галынкаўскі, Грыцэвіцкі, Даматканавіцкі, Заастровіцкі, Заляшанскі, Зубкоўскі, Ліскаўскі, Морацкі, Нагорнаўскі, Сіняўскі, Шчэпіцкі (Шчэпаўшчынскі) сельсаветы перададзены адноўленаму Клецкаму раёну. 12 жніўня 1970 года скасаваны Лысіцкі сельсавет. 29 ліпеня 1971 года Дубейкаўскі сельсавет перайменаваны ў Лявонавіцкі. 20 кастрычніка 1995 года Нясвіжскі раён і горад Нясвіж аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 28 мая 2013 года скасаваны Астроўскі, Грыцкевіцкі, Карцэвіцкі, Лявонавіцкі, Навасёлкаўскі і Юшавіцкі сельсаветы[4].

Насельніцтва

42,4 тыс. жыхароў (пачатак 2007), з іх: гарадское насельніцтва — 18,4 тыс. чалавек (43 %), сельскае насельніцтва — 24 тыс. чалавек (57 %).

З 1995 г. па 2006 г. насельніцтва раёна скарацілася на 5,6 тыс. чалавек. Каэфіцыент дэпапуляцыі складае 2,1 (2006).

Гаспадарчая дзейнасць

Землі сельскагаспадарчага карыстання складаюць 75,5 % плошчы зямель раёна. Сельскагаспадарчая спецыялізацыя: малочна-мясная жывёлагадоўля, свінагадоўля, птушкагадоўля. Вырошчваюць збожжавыя, кармавыя і тэхнічныя культуры, бульбу.

Нясвіжскі раён на працягу 2013—2014 гг. трымаў 1-ае месца ў вобласці і 2-ое месца ў краіне па ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых культур (71,9 цэнтнераў з гектара ў 2014 г.)[5].

Раён таксама мае прадпрыемствы харчовай, швейнай, тарфяной прамысловасці, завод медпрэпаратаў у Нясвіжы, цукровы камбінат і льнозавод у Гарадзеі; рыбную гаспадарку «Альба».

Транспарт

Па тэрыторыі раёна праходзіць электрыфікаваная чыгунка і рэспубліканская аўтамагістраль Брэст — Мінск М1, Нясвіж злучаны аўтамабільнымі дарогамі з цэнтрамі суседніх раёнаў.

Старшыні Нясвіжскага райвыканкама

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. http://www.nesvizh.minsk-region.by/ru/rukovodstvo/rajispolkom.html
  2. 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 4 сакавіка 2016. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  5. Карта ўраджайнасці Беларусі за 2014 год (нявызн.), Наша Ніва (27 снежня 2014). Праверана 27 снежня 2014.
  6. Віктар Сырыца, якім мы яго запомнілі https://www.intex-press.by/2015/11/10/viktar-syrytsa-yakim-my-yago-zapomnili/ Архівавана 18 лютага 2022.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нясвіжскі раён
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе