wd wp Пошук:

Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага

Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага (руск.: Орден святителя Кирилла Туровского) — узнагарода Беларускай праваслаўнай царквы. Заснаваны рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 10-11 кастрычніка 2004 года ў памяць святкавання 1000-годдзя Тураўскай епархіі і зацверджаны Найсвяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Алексіем II 23 снежня 2004 года.

Статут ордэна

Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага мае дзве ступені:

Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага носіцца на правым боку грудзей і размяшчаецца пасля ордэна Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай і перад ордэнам прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага.

Ордэнам узнагароджваюцца дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, клірыкі і прыхаджане, якія паслужылі сваімі працамі Беларускай Праваслаўнай Царкве.

Апісанне

Ордэн першай ступені уяўляе сабой чатырохканцовы крыж з залацістай акантоўкай, канцы якога пакрыты чырвонай гарачай эмаллю. Вышыня ордэна 50,7 мм, шырыня — 39,2 мм. На аверсе, у цэнтры крыжа, размешчаны пазалочаны медальён з чаканным рэльефам свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага. Яго правая рука паднята ў блаславенні, левая — трымае Евангелле. Па баках, на ўзроўні плячэй свяціцеля, выбіты надпіс на царкоўнаславянскай мове: «СВТ. КИРИЛЛ ТУРОВСКИЙ». Медальён выраблены ў форме аркі памерам 18,5x24,9 мм. Ён абрамлены чырвонай эмалевай палоскай шырынёй 4 мм з залацістым надпісам у адзін рад на беларускай мове, які праходзійь па ёй: «СВЯЦІЦЕЛЬ КІРЫЛ ТУРАЎСКІ». Ніжнюю частку палоскі займае арнамент, падзелены трыма раўнаканцовымі крыжыкамі. Аверс ордэна ўпрыгожаны чатырма фіянітамі. Яны размяшчаюцца ў круглых апраўках, размешчаных у геаметрычных цэнтрах прамавугольніка, апісанага вакол медальёна.

У ордэна другой ступені акантоўка крыжа, медальён з чаканным рэльефам і надпіс на беларускай мове з’яўляюцца пасярэбранымі.

Рэверс ордэна чысты і гладкі з матавай пазалотай, у цэнтры яго маецца вертыкальная шпілька, з дапамогай якой ордэн мацуецца да адзення. Пад шпількай размешчана выпуклае таўро вытворца. На правым канцы крыжа выгравіраваны парадкавы нумар.

Да ордэна першай ступені выдаецца грамата цёмна-ружовага колеру, да ордэна другой ступені выдаецца грамата сіняга колеру памерам А3 у развароце (297х420 мм).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·З’явіліся ў 2004 годзе
Катэгорыя·Ордэны Беларускай праваслаўнай царквы
Катэгорыя·2004 год у Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аб’екты, названыя ў гонар Кірылы Тураўскага
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта