wd wp Пошук:

Чавускі раён

Чавускі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. На поўначы мяжуе з Дрыбінскім, на захадзе — з Слаўгарадскім і Быхаўскім, на ўсходзе — з Мсціслаўскім і Чэрыкаўскім раёнамі.

Геаграфія

Раён займае частку Аршанска-Магілёўскай раўніны. У фарміраванні рэльефу галоўную ролю адыграў Сожскі ледавік і яго водна-ледавіковыя патокі. Тэрыторыя раёна раўнінна-узгорыстая, мае агульны нахіл з поўначы на поўдзень. Плошча — 1471 км², з іх ралля — 53006 га, лугі — 27500 га, лясы — 44780 га, балоты — 3790 га, вадаёмы — 1780 га. Асноўныя рэкі — Проня з прытокамі Бася і Раста.

Горад Чавусы — цэнтр Чавускага раёна, размешчаны на рацэ Бася. Знаходзіцца на адлегласці 41 км ад Магілёва, у 5 км ад чыгуначнай станцыі Чавусы на лініі «Магілёў-Крычаў».

Гісторыя

Горад вядомы з сярэдзіны XVI стагоддзя як вёска Чаўсавічы. З 1589 года ў Магілёўскай эканоміі. З 1604 года населены пункт набыў статус горада. У 1634 годзе горад атрымаў магдэбургскае права. З 1924 года горад — цэнтр раёна. У дарэвалюцыйны час горад Чавусы быў цэнтрам аднайменнага павета.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёна складае 29,7 тыс. чалавек. Усяго акрамя Чавусаў налічваецца 172 сельскіх населеных пункта.

Эканоміка

Прадпрыемствы горада выпускаюць малочную прадукцыю, ажыццяўляюць першасную апрацоўку лёну, вырабляюць будаўнічыя матэрыялы.

Транспарт

Горад Чавусы — вузел аўтадарог на Магілёў, Крычаў, Мсціслаў, Чэрыкаў.

Славутасці

Асноўны артыкул: Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Чавускага раёна Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. http://chausy.gov.by/2013-01-16-08-06-50/rajispolkom
  2. 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Чавускі раён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара