wd wp Пошук:

Добрушскі раён

До́брушскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласці. Утвораны ў 1926 годзе. Раён мяжуе з Веткаўскім і Гомельскім раёнамі Гомельскай вобласці, Навазыбкаўскім, Злынкаўскім і Клімаўскім раёнамі Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі, Чарнігаўскім раёнам Чарнігаўскай вобласці Украіны. Тэрыторыя раёна падзелена на 14 сельскіх саветаў, у склад якіх уваходзяць 85 населеных пунктаў і гарадскі пасёлак Церахоўка.

Геаграфія

Сельскагаспадарчыя землі займаюць 70 739 га. На тэрыторыі знаходзіцца Шабрынскі біялагічны заказнік. На тэрыторыі раёна — 30 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 13,7 млн т., 2 радовішча гліны, 2 радовішчы пяску. Помнік прыроды рэспубліканскага значэння: Добрушскае геалагічнае агаленне.

Гісторыя

Добрушскі раён утвораны 8 снежня 1926 года падчас другога ўзбуйнення БССР у складзе Гомельскай акругі. Цэнтр — фабрычна-завадскі пасёлак Добруш. У склад раёна ўключана 20 сельсаветаў: Агародня-Гомельскі, Агародня-Кузьмініцкі, Ачоса-Руднянскі, Бярозкаўскі, Вадапойскі, Добрушскі, Жгуна-Будскі, Жгунскі, Кармянскі, Кругоўскі, Ларышчаўскі, Мар’інскі, Навакрупецкі, Навашляхаўскі, Новажыццёўскі, Пераростаўскі, Селішчанскі, Старакрупецкі, Харошаўскі, Чырванасцяжскі. 4 жніўня 1927 года раён скасаваны, Ачоса-Руднянскі, Бярозкаўскі, Кругоўскі, Мар’інскі, Чырванасцяжскі сельсаветы перададзены Веткаўскаму раёну; Вадапойскі, Жгуна-Будскі, Жгунскі, Ларышчаўскі, Навакрупецкі, Старакрупецкі — Гомельскаму раёну; Агародня-Гомельскі, Агародня-Кузьмініцкі, Кармянскі, Навапуцкі, Новажыццёўскі, Пераростаўскі, Селішчанскі, Харошаўскі — Церахоўскаму раёну; адначасова Добруш набыў статус горада, Добрушскі сельсавет скасаваны.

12 лютага 1935 года Добрушскі раён утвораны зноў, у яго склад уключаны 10 сельсаветаў: Ачоса-Руднянскі, Дзям’янкаўскі, Мар’інскі сельсаветы з Веткаўскага раёна; Жгуна-Будскі нацыянальны рускі і Жгунскі сельсаветы з гарадской рысы горада Гомеля; Агародня-Гомельскі, Кармянскі, Крупецкі, Пераростаўскі, Харошаўскі сельсаветы Церахоўскага раёна. У 1937 годзе Жгуна-Будскі нацыянальны рускі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Жгунскі і Харошаўскі сельсаветы. 17 снежня 1956 года да раёна далучаны Сівінскі і Старазакружскі сельсаветы Веткаўскага раёна, 25 снежня 1962 года — гарадскі пасёлак Церахоўка, Баршчоўскі, Васільеўскі, Гардуноўскі, Глыбоцкі, Грабаўскі, Дубраўскі, Кругавец-Калінінскі, Кузьмініцкі, Ленінскі, Маркавіцкі, Насовіцкі, Пракопаўскі, Усохабудскі, Уцеўскі сельсаветы скасаванага Церахоўскага раёна. 7 сакавіка 1963 года Добруш атрымаў статус горада абласнога падпарадкавання. 6 студзеня 1965 года Сівінскі і Старазакружскі сельсаветы перададзены Веткаўскаму раёну; 18 студзеня 1965 года Глыбоцкі, Грабаўскі (акрамя пасёлка Кавалёў), Маркавіцкі, Пракопаўскі сельсаветы — Гомельскаму раёну; Ачоса-Руднянскі сельсавет перайменаваны ў Кругоўскі. 8 снежня 1966 года скасаваны Гардуноўскі сельсавет, утвораны Івакаўскі сельсавет. 2 верасня 1975 года Жгуна-Будскі сельсавет перайменаваны ў Жгунскі, 25 лютага 1977 года Мар’інскі сельсавет — у Рассветаўскі. 28 кастрычніка 1991 года скасаваны Агародня-Гомельскі сельсавет, 23 студзеня 1995 года — Кругоўскі сельсавет. 22 жніўня 1997 года горад Добруш і Добрушскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 1 снежня 2009 года скасаваны Васільеўскі, Дзям’янкаўскі і Дубраўскі сельсаветы[4].

Прамысловасць

Найбольш развітыя галіны прамысловасці: папяровая, лёгкая, харчовая і вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

Вядомыя асобы

Памятныя мясціны

Асноўны артыкул: Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Добрушскага раёна Зноскі

  1. 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 279 Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 404. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1935 годзе
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Добрушскі раён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1927 годзе