wd wp Пошук:

Слуцкая епархія

Слуцкая епархія — епархія Беларускага экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы, якая аб’ядноўвае прыходы на тэрыторыі Клецкага, Капыльскага, Любанскага, Нясвіжскага, Слуцкага, Салігорскага і Старадарожскага раёнаў Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мінскай мітраполіі[1].

Гісторыя

У 1678—1690 гады згадваецца ў Слуцку беглы мітрапаліт грэвенскі Макарый (Лінгардыс), паводле М. М. Дурнаво «кіраўнік духоўнымі справамі б. епархій: Тураўскай, Луцкай і Уладзіміра-Валынскай». Аднак з-за таго, што царкоўна-юрысдыкцыйная прыналежнасць уладыкі няясная і дакладнага храналагічнага месца ні ў адной з пералічаных епархій для яго не знаходзіцца, можна меркаваць, што гэта быў адзін са шматлікіх усходніх іерархаў свайго часу, які ўцёк у рускія землі «на кармленне»[Крыніца?].

Указам імператрыцы Кацярыны II ад 27 сакавіка 1785 года Слуцк стаў кафедрай для напаўсамастойнай Пераяслаўскай епархіі для кіравання праваслаўнымі прыходамі ў межах Царства Польскага. Архірэйская рэзідэнцыя зацвердзілася ў слуцкім Троіцкам манастыры. 13 красавіка 1793 года, пасля далучэння земляў былой Рэчы Паспалітай да Расійскай імперыі, замест гэтай кафедры была заснавана Мінская епархія, але яе цэнтр на заставаўся ў Слуцку да 1799 года.

Епархія, названая ўласна Слуцкай, была створана ў 1910 годзе, як вікарыяцтва Мінскай епархіі. Кафедра вікарыя знаходзілася ў слуцкім Троіцкім манастыры. Была скасавана ў 1933 годзе, аднак на кароткі тэрмін адраджалася ў 1941—1942 гадах.

22 верасня 2014 года Сінод Беларускага экзархата прыняў рашэнне стварыць на тэрыторыі Мінскай вобласці некалькі епархій, у тым ліку Слуцкую[2]. 23 кастрычніка 2014 года рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ўтворана самастойная Слуцкая епархія[1].

Епіскапы

Слуцкае вікарыяцтва (Мінскай епархіі)

Слуцкая епархія

Благачынныя акругі

Манастыры

Зноскі

  1. 1 2 Часопісы пасяджэння Свяшчэннага Сінода ад 23 кастрычніка 2014 года. // Патрыярхія.Ru (23 кастрычніка 2014).
  2. Журналы заседания Синода Белорусского экзархата от 22 сентября 2014 года (руск.) . — Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы, 23 кастрычніка 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 2014 годзе
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
Катэгорыя·2014 год у Беларусі
Катэгорыя·Слуцкая епархія
Катэгорыя·1912 год у Беларусі