wd wp Пошук:

Барысаўская епархія

Барысаўская епархія — епархія Беларускага экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы, якая аб’ядноўвае прыходы на тэрыторыі Барысаўскага, Бярэзінскага, Крупскага, Лагойскага, Пухавіцкага, Смалявіцкага і Чэрвеньскага раёнаў Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Мінскай мітраполіі.

Гісторыя

13 сакавіка 2002 года Свяшчэнны Сінод заснаваў Барысаўскае вікарыяцтва. 31 сакавіка 2002 года ў мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы ў епіскапа Барысаўскага быў пасвечаны епіскап Іаан. Месцазнаходжаннем епіскапа Барысаўскага быў вызначаны Мінск[1].

Адноўлена рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай праваслаўнай царквы 5 сакавіка 2010 года як вікарыяцтва Мінскай епархіі ў сувязі з прашэннем мітрапаліта Філарэта аб прызначэнні вікарнага епіскапа ў Мінскую епархію. Вікарным епіскапам быў абраны архімандрыт Веніямін, намеснік Дабравешчанскага манастыра ў Малых Лядах[2].

23 кастрычніка 2014 года Свяшчэнны Сінод Рускай праваслаўнай царквы вырашыў стварыць самастойную Барысаўскую епархію шляхам вылучэння са складу Мінскай епархіі. Епархія ўвайшла ў склад утворанай Мінскай мітраполіі[3].

У епархіі дзейнічаюць 3 манастыры: Дабравешчанскі манастыр ў Малых Лядах, Свята-Іаана-Багаслоўскі жаночы манастыр ў Дамашанах, Жаночы манастыр у гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай у Барані.

Епіскапы

Барысаўскае вікарыяцтва (Мінскай епархіі)

Барысаўская епархія

Благачынныя акругі

Зноскі

  1. Г. Н. Шэйкін. Барысаўскае вікарыяцтва. — Праваслаўная энцыклапедыя (руск.)
  2. Часопісы пасяджэння Свяшчэннага Сінода ад 5 сакавіка 2010 года. // Патриархия.Ru
  3. Часопісы пасяджэння Свяшчэннага Сінода ад 23 кастрычніка 2014 года. // Патриархия.Ru (23 кастрычніка 2014).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·З’явіліся ў 2014 годзе
Катэгорыя·2014 год у Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
Катэгорыя·Рэлігія ў Барысаве
Катэгорыя·Барысаўская епархія