wd wp Пошук:

Касцюковіцкі раён

Касцюко́віцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Магілёўскай вобласці, мяжуе з Хоцімскім, Клімавіцкім, Краснапольскім раёнамі Магілёўскай вобласці, з Суражскім, Гардзееўскім, Краснагорскім раёнамі Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Касцюковічы.

Геаграфія

Плошча 1500 км². Тэрыторыя раёна размешчана на паўднёвым усходзе Аршанска-Магілёўскай раўніны. Паверхня хвалістая. Пераважаюць вышыні 160—180 м, вышэйшы пункт 190,6 м (на поўнач ад вёскі Пралетарскай). Карысныя выкапні: цэментная сыравіна (мел і мергель; Камунарскае радовішча мергеля), цагляная сыравіна, будаўнічыя пяскі, жвір, торф.

Глебы сельскагаспадарчых угоддзяў дзярнова-падзолістыя, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя, тарфяна-балотныя і інш. Пад лясамі (сасновыя, бярозавыя, яловыя, дубовыя) 43 % тэрыторыі раёна; пад балотамі — 1 %. Сельскагаспадарчыя ўгоддзі займаюць 45 % тэрыторыі раёна.

Асноўныя рэкі — Беседзь з прытокамі Сураў, ЖадуньКрупянкай і Крупняй), Дзяражня, Алёшня, Чарняўка, Трасцянка, ЗубрГрэбляй), Машоўка, Свінка.

Гісторыя

У 1786 годзе расійскі генерал-маёр А. К. Меер падрыхтаваў «Апісанне Крычаўскага графства, або былога староства», дзе апісаў прыроду, побыт і культуру жыхароў сучасных Крычаўскага, Клімавіцкага , Хоцімскага, Касцюковіцкага і Краснапольскага раёнаў Беларусі. Рукапіс захоўваецца ў Казанскім універсітэце. Апублікавана са скарачэннямі Е. Р. Раманавым у «Магілёўскай даўніны», 1901, вып. 2.

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Касцюковічы. 20 жніўня 1924 года раён падзелены на 16 сельсаветаў: Беладубраўскі, Брацькавіцкі, Ветухноўскі, Дзямідавіцкі, Забычанскі, Касцюковіцкі, Красніцкі, Негінскі, Нізькаўскі, Прусінскі, Пячарскі, Саматэвіцкі (Самацеевіцкі), Сілічоўскі, Студзянецкі, Царковішчанскі, Хоцімскі. 24 верасня 1926 года скасаваны Касцюковіцкі сельсавет. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Магілёўскай акругі. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны 10 сельсаветаў скасаванага Бялынкавіцкага раёна: Баронькаўскі (Барэйкаўскі), Батаеўскі, Бялынкавіцкі, Велікаборскі, Гаўрыленскі, Каніцкі, Машаўскі, Мокраўскі (Макранскі), Смолькаўскі, Сялецкі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны 11 сельсаветаў скасаванага Хоцімскага раёна: Баханскі (Баханоўскі), Бярозкаўскі, Бяседавіцкі, Васілёўскі, Вялікаліпаўскі (Ліпаўскі), Дубраўскі, Елавецкі, Ельненскі (Яльнянскі), Кацярынпольскі, Трасцінскі і Чарняўскі. 5 снежня 1931 года Дзямідавіцкі сельсавет перайменаваны ў Тупічынскі, Красніцкі — у Дзяражненскі. 12 лютага 1935 года Батаеўскі, Баханскі (Баханоўскі), Бярозкаўскі, Бяседавіцкі, Васілёўскі, Вялікаліпаўскі (Ліпаўскі), Дубраўскі, Елавецкі, Ельненскі (Яльнянскі), Кацярынпольскі, Трасцінскі і Чарняўскі сельсаветы перададзены ў склад зноў утворанага Хоцімскага раёна. У 1936 годзе Царковішчанскі сельсавет перайменаваны ў Пралетарскі. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. 27 верасня 1938 года Касцюковічы набылі статус горада.

У 1940 годзе ў раёне працавалі 4 МТС, 21 паштова-тэлеграфная станцыя, 11 ашчадных кас, гасцініца, 117 гандлёвых кропак, у тым ліку 98 крам, 8 прадпрыемстваў грамадскага харчавання, 100 агульнаадукацыйных школ, у якіх навучалася каля 15 тысяч вучняў, 57 клубных устаноў, 25 хат-чытальняў, 2 бальніцы на 106 ложкаў, 8 амбулаторый, 13 ФАПаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны Касцюкоўшчына стала партызанскім краем. У лясах дыслацыравалася 4 партызанскія брыгады і 6 атрадаў. Нацыстамі было расстраляна, спалена і павешана 846 чалавек, 917 адпраўлена на катаргу, спалена 17 населеных пунктаў, разбураныя ўсе прамысловыя прадпрыемствы, калгасы, знішчаныя 58 школьных будынкаў, 12 медыцынскіх устаноў. Лёс Хатыні падзялілі вёскі Пань-Буда, Саматэвічы, Баравая.

16 ліпеня 1954 года скасаваны Беладубраўскі, Гаўрыленскі, Забычанскі, Мокраўскі, Смолькаўскі, Тупічанскі і Хоцімскі сельсаветы. 8 снежня 1959 года скасаваны Брацькавіцкі, Велікаборскі, Ветухноўскі, Каніцкі, Машаўскі, Негінскі, Нізькаўскі, Пячарскі, Сілічоўскі сельсаветы, утвораны Забычанскі і Мокраўскі сельсаветы, Студзянецкі сельсавет перайменаваны ў Беладубраўскі, Брусінскі сельсавет — у Дзямідавіцкі. 17 красавіка 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Хоцімск, Батаеўскі, Баханскі, Бярозкаўскі, Бяседавіцкі, Вялікаліпаўскі, Чарняўскі сельсаветы скасаванага Хоцімскага раёна. 4 чэрвеня 1965 года ўтвораны Брацькавіцкі сельсавет. 30 ліпеня 1966 года Батаеўскі, Баханскі, Бярозкаўскі, Бяседавіцкі, Вялікаліпаўскі, Чарняўскі сельсавет і гарадскі пасёлак Хоцімск перададзены ў склад адноўленага Хоцімскага раёна. 26 лютага 1992 года скасаваны Брацькавіцкі, Дзяражненскі, Мокраўскі і Саматэвіцкі сельсаветы. 20 кастрычніка 1995 года Касцюковіцкі раён і горад Касцюковічы аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 19 красавіка 2017 года Бялынкавіцкі сельсавет перайменаваны ў Новасаматэвіцкі[5].

Насельніцтва

Насельніцтва (на 01.01.2007 г.) складае 26,8 тыс.чалавек; гарадскога — 15,3 тыс. чалавек, сельскага — 11,5 тыс.чалавек. Асноўнае насельніцтва — беларусы (89,4 %), жывуць таксама рускія (8,3 %), украінцы (1,6 %) і іншыя (0,7 %). Усяго акрамя Касцюковічаў налічваецца 116 сельскіх населеных пунктаў. У раёне знаходзяцца наступныя сельсаветы: Баронькаўскі, Беладубраўскі, Бялынкавіцкі, Дзямідавіцкі, Забычанскі, Пралетарскі, Сялецкі.

Транспарт

Праз раён праходзяць чыгунка Орша — Унеча, аўтамабільныя дарогі на Клімавічы, Краснаполле, Хоцімск, Чэрыкаў, Сураж, а таксама нафтаправод Унеча — Полацк (частка нафтаправода «Дружба»).

Памятныя мясціны

Асноўны артыкул: Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Касцюковіцкага раёна

Старшыні райвыканкама

Вядомыя асобы

Аркадзь Куляшоў

Зноскі

  1. http://kostukovichi.gov.by/vlast/raiispolkom
  2. 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  5. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 19 апреля 2017 г. № 27-2 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области
  6. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Раёны, утвораныя ў 1924 годзе
Касцюковіцкі раён