wd wp Пошук:

Глускі раён

Глускі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Глуск. Раён падзелены на 8 сельскіх саветаў.

Геаграфічнае становішча

Знаходзіцца на паўднёвым захадзе Магілёўскай вобласці. Мяжуе з Акцябрскім раёнам Гомельскай вобласці, Любанскім і Старадарожскім раёнамі Мінскай вобласці, Бабруйскім і Асіповіцкім раёнамі Магілёўскай вобласці.

Асноўныя рэкі — Пціч з прытокамі Зарудзеча, Ліса, Бежыца і Даколька з Альніцай і Цюрынкай. Найбольшыя азёры — Выгада, Дзікае і Баравое.

Гісторыя

Глускі раён у 1940 годзе

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка (з 27 верасня 1938 г. гарадскі пасёлак) Глуск. 20 жніўня 1924 года падзелены на 19 сельсаветаў: Азямлянскі, Бярозаўскі, Гарадоцкі, Гацкі, Германа-Слабадскі, Глускі 1-ы, Глускі 2-і, Дакольскі, Жалвінецкі, Загальскі, Карпілаўскі, Каткаўскі, Клятнянскі, Ляскавіцкі, Макавіцкі, Парэцкі, Сіманавіцкі, Слаўкавіцкі, Чыкілёўскі. У пачатку 1925 года Глускі 1-ы і Глускі 2-і сельсаветы аб’яднаны ў Глускі сельсавет, які скасаваны 21 жніўня 1925 года. 24 верасня 1926 года ўтвораны Перакальскі нацыянальны латышскі сельсавет і Хваставіцкі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года раён у складзе БССР. У верасні 1936 года Чыкілёўскі сельсавет перайменаваны ў Казловіцкі. 12 лютага 1935 года Германа-Слабадскі сельсавет перададзены Капаткевіцкаму раёну, 5 красавіка 1936 года — Загальскі сельсавет Любанскаму раёну. У 1938 годзе Карпілаўскі сельсавет перайменаваны ў Акцябрскі. З 20 лютага 1938 года раён Палескай вобласці. 21 лістапада 1938 года Акцябрскі сельсавет разбуйнены на Акцябрскі і Новадуброўскі сельсаветы, адначасова скасаваны Перакальскі нацыянальны латышскі сельсавет. 28 чэрвеня 1939 года Азямлянскі, Акцябрскі, Гацкі, Ляскавіцкі, Новадуброўскі, парэцкі сельсаветы перададзены ў склад утворанага Акцябрскага раёна. З 20 верасня 1944 года раён Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці, з 23 студзеня 1960 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Дакольскі і Жалвінецкі сельсаветы. 24 чэрвеня 1960 года скасаваны Гарадоцкі, Макавіцкі, Сіманавіцкі сельсаветы, утвораны Завалочыцкі сельсавет. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Глуск, Бярозаўскі, Завалочыцкі, Казловіцкі, Каткаўскі, Клятнянскі, Слаўкавіцкі, Хваставіцкі сельсаветы перададзены Бабруйскаму раёну. 30 ліпеня 1966 года раён адноўлены, уключаў гарадскі пасёлак Глуск, Барысаўшчынскі, Бярозаўскі, Завалочыцкі, Казловіцкі, Каткаўскі, Клятнянскі, Слаўкавіцкі, Хваставіцкі сельсаветы. 15 студзеня 1971 года ўтвораны Кіраўскі сельсавет. 6 красавіка 1973 года Барысаўшчынскі сельсавет перайменаваны ў Калаціцкі. 23 снежня 2009 года скасаваны Кіраўскі сельсавет.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна складае 16,3 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць каля 7,4 тыс. чал. Усяго налічваецца каля 110 населеных пунктаў.

Эканоміка

Транспарт

Праз раён праходзяць аўтадарогі Слуцк — Бабруйск, Бабруйск — Глуск — Любань, Глуск — Акцябрскі.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. http://glusk.gov.by/vlast/executive-power/itemlist/category/111-raiispolkom
  2. 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  5. Вянок Памяці. Яўген Лугін (svaboda.org)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1966 годзе
Катэгорыя·Глускі раён