wd wp Пошук:

Грэчаская мова

Індаеўрапейцы

Індаеўрапейскія мовы
Албанская  · Армянская
Балтыйскія  · Кельцкія
Германскія  · Грэчаская
Арыйскія  · Італійскія
Славянскія  

мёртвыя: Анаталійскія · Палеабалканскія
(Дакская, Фрыгійская, Фракійская) · Тахарскія

Індаеўрапейцы
Албанцы · Армяне
Балты · Кельты · Германцы
Грэкі · Індаарыйцы
Іранцы · Раманцы · Славяне

гістарычныя: Хеты · Кельты  · Германцы  · Скіфы
Ілірыйцы · Італікі  · Фракійцы  · Тахары 

Протаіндаеўрапейцы
Мова · Грамадства · Рэлігія
 
Прарадзіма індаеўрапейцаў
Курганная гіпотэза
Анаталійская гіпотэза
Армянская гіпотэза
Індыйская гіпотэза
Тэорыя палеалетычнай бесперапыннасці
 
Індаеўрапеістыка

Грэчаская моваіндаеўрапейская мова грэчаскай падгрупы beru. Уваходзіць у заходнюю зону індаеўрапейскай дыялектнай вобласці, мае найбольш цесныя генетычныя сувязі з старажытнамакедонскай мовай beru[3].

Распаўсюджанне: Грэцыя, Кіпр, Егіпет, Расія, Украіна, Албанія, Італія і інш. Колькасць носьбітаў у свеце: 13,4 млн.ч.; у т.л., 10,7 млн.ч. у Грэцыі (2012)[2].

Статус афіцыйнай або нацыянальнай мовы: Грэцыя, Кіпр.

На грэчаскай мове на ўсіх этапах яе існавання была створана вельмі багатая літаратура. У Рымскай імперыі веданне грэчаскай мовы лічылася абавязковым для ўсякага адукаванага чалавека. У лацінскай мове прысутнічае вялікая колькасць грэчаскіх запазычанняў, а ў грэчаскай — значная колькасць лацінскіх і раманскіх слоў. У Новы час старажытнагрэчаская мова стала (разам з лацінскай) крыніцай стварэння новых навуковых і тэхнічных тэрмінаў (так званая міжнародная лексіка). Ва ўсходнеславянскія мовы грэчаскія словы пранікалі ў асноўным двума шляхамі — праз міжнародную лексіку і праз царкоўнаславянскую мову.

Назва

Прыметнік «грэчаскі» ўтвораны ад назоўніка «грэк», які ўзыходзіць да праслав.: *grьkъ, запазычанага з лац.: graecus, якое ў сваю чаргу запазычана са стар.-грэч.: γραικός — назвы аднаго з грэчаскіх плямён[4][5]. Cаманазва мовы — ἡ Ἑλληνικὴ γλῶττα — утворана ад Ἕλλην «элін», «грэк», якое не мае адназначнай і пераканаўчай этымалогіі[6].

Пісьменнасць

Гл. таксама: Грэчаскі алфавіт Пісьменнасць на аснове грэчаскай графікі. Найстарэйшыя помнікі пісьменнасці адносяцца да 14—12 ст. да н. э., і напісаныя складовым крыта-мікенскім пісьмом beru. Першыя помнікі алфавітнага грэчаскага пісьма адносяцца да 8—7 ст. да н. э.

Дыялекты

Апроч новагрэчаскага кайнэ, выдзяляюцца 4 новагрэчаскія дыялекты: панційскі (старажытна-іанічныя рысы і сярэднегрэчаская марфалогія), кападакійскі (блізкі да панційскага, але моцна закрануты турэцкім уплывам), цаконскі (адзіны дыялект, які працягвае традыцыю старажытнага дарыйскага дыялекту); ніжнеіталійскі.

Новагрэчаская літаратурная мова існуе ў дзвюх адменах: кафарэвуса, «ачышчаная», якая працягвае традыцыйную атычную норму, і дымоціка, «народная», створаная на аснове гаворак Цэнтральнай Грэцыі.

Гісторыя

У гісторыі грэчаскай мовы выдзяляюцца тры перыяды[7]:

Старажытнагрэчаская мова распадалася на мноства дыялектаў. Прынята вылучаць чатыры дыялектныя групы: усходнюю (іанійскі, атычны дыялекты), заходнюю (дарыйскі), аркада-кіпрскую (паўднёваахейскую) і эалійскую (паўночнаахейскую)[7]. На аснове атычнага дыялекту пазней у эліністычную эпоху (пасля паходаў Аляксандра Македонскага) склалася агульнагрэчаскага мова — так званае кайнэ (κοινή), якое стала размоўнай і адміністрацыйнай мовай на шырокіх тэрыторыях усходняга Міжземнамор’я. Да кайнэ ўзыходзяць амаль усе сучасныя грэчаскія дыялекты. Выключэнне складае ізаляваны цаконскі дыялект, ці мова (грэч. τσακωνικά), якая традыцыйна ўзводзіцца да старажытнага дарыйскага дыялекту[8].

Граматычны строй старажытнагрэчаскай адрозніваўся значнай складанасцю: тры асноўныя тыпы скланення назоўнікаў, пяць склонаў, некалькі тыпаў спражэнняў дзеясловаў, моцна развітая сістэма дзеяслоўных часоў, вялікая колькасць займеннікаў, прыназоўнікаў і часціц.

Рад змяненняў, пераважна ў фанетыцы, якія адбыліся ў позні старажытнагрэчаскі і сярэднегрэчаскі перыяды, далі пачатак новагрэчаскай мове. Новагрэчаскае кайнэ было створана на аснове паўднёвых дыялектаў і шырока распаўсюдзілася ў гарадах на працягу 18—19 ст.

У XIX і XX стагоддзях у Грэцыі існавала так званая дыглосія, гэта значыць было два моўныя варыянты: кафарэвуса (καθαρεύουσα) — арыентаваная на грэчаскую літаратурную традыцыю і на старажытнагрэчаскія нормы пісьма, але з сучасным вымаўленнем, і ўзнікшая ў XIX стагоддзі дымотыка (δημοτική)[8]. З 1976 года афіцыйным мовай з’яўляецца дымотыка (з некаторымі элементамі кафарэвусы).

Да 1982 года на пісьме выкарыстоўвалася багатая політанічная сістэма дыякрытыкі: тры віды націску (востры, тупы, пакрыты) і два тыпы прыдыхання (тонкае і густое), а таксама знак-раздзяляльнік: так званы дыерэзіс, ці трэма́ (¨). У вуснай мове няма прыдыханняў і не адрозніваюцца тыпы націску, таму з 1982 года афіцыйна ўжываецца монатанічная сістэма з адным знакам націску і дыерэзісам.

Граматыка

У старжытнагрэчаскай мове іменныя часціны мовы мелі пяць склонаў (назоўны, родны, давальны, вінавальны, клічны), тры роды (мужчынскі, жаночы, ніякі) і тры лікі (адзіночны, парны і множны).

Дзеясловы мелі чатыры лады (індыкатыў, імператыў, кан’юнктыў і аптатыў), тры станы (незалежны, залежны і медыяльны), тры асобы, два тыпы спражэння, дзве групы часоў: галоўныя (цяперашні час, будучы, перфект) і гістарычныя (аорыст, імперфект і плюсквамперфект).

У марфалогіі сучаснай грэчаскай мовы страціўся парны лік, скарацілася склонавая сістэма (засталіся назоўны, родны, вінавальны склоны; клічны склон — толькі для мужчынскага роду; давальны склон супаў з родным). У сістэме дзеяслоўных часоў развіліся новыя мадэлі ўтварэння складаных часоў (перфекта, плюсквамперфекта, будучага часу).

Зноскі

  1. European Charter for Regional or Minority Languages
  2. 1 2 Грэчаская мова // Этналог (англ.) .
  3. Гэтая сувязь аспрэчваецца ў Македоніі
  4. Фасмер М. Этимологический словарь русского языка. — Прогресс. — М., 1964–1973. — Т. 1. — С. 455.
  5. Этимологический словарь славянских языков. — М.: Наука, 1980. — Т. 7. — С. 163.
  6. Frisk H. Griechisches etymologisches Wörterbuch, Band I. — Carl Winter’s Universitätsbuchhandlung. — Heidelberg, 1960. — С. 498—499.
  7. 1 2 Нерознак В. П. Греческий язык // Лингвистический энциклопедический словарь. — С. 118.
  8. 1 2 3 Нерознак В. П. Греческий язык // Лингвистический энциклопедический словарь. — С. 119.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Мовы Румыніі
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Мовы Албаніі
Мовы Італіі
Грэчаская мова
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Мовы з памылкай у ISO 639-2
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Мовы Кіпра
Мовы Арменіі
Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Мовы Грэцыі
Мовы Украіны