wd wp Пошук:

Салігорскі раён

Салігорскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай вобласці. Цэнтр — горад Салігорск.

Геаграфія

Знаходзіцца на самым поўдні Мінскай вобласці. Мяжуе са Слуцкім, Любанскім, Капыльскім раёнамі Мінскай вобласці, Жыткавіцкім раёнам Гомельскай вобласці, Лунінецкім і Ганцавіцкім раёнамі Брэсцкай вобласці.

Асноўныя рэкі — Морач, Случ. Найбольшыя азёры — Даманавіцкае, Саковіцкае і Святое.

Гісторыя

З’яўленне першых паселішчаў у гэтай мясцовасці датуецца 9—5 тыс. да н. э. У час плямённых аб’яднанняў тут сяліліся дрыгавічы. У эпоху Ранняга Сярэднявечча тэрыторыя горада ўваходзіла ў склад Тураўскага, Кіеўскага і Тураўска-Пінскага княстваў. Пазней гэтыя землі далучыліся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе ўваходзілі ў склад Слуцкага княства. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя сучаснага Салігорска апынулася пад уладай Расійскай імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губерні. У Першую сусветную вайну з 18 лютага да сярэдзіны снежня 1918 года раён Случы займалі войскі Кайзераўскай Германіі.

З 1919 года тэрыторыя ў складзе БССР. Адміністрацыйны раён тут утвораны 17 ліпеня 1924 года, першапачаткова пад назвай Старобінскага. 25 снежня 1962 года Старобінскі раён скасаваны. 6 студзеня 1965 года раён адноўлены як Салігорскі. На момант аднаўлення раён уключаў горад Салігорск, гарадскія пасёлкі Чырвоная Слабада, Старобін, Акцябрскі, Даманавіцкі, Доўгаўскі, Зажэвіцкі, Капацэвіцкі, Краснадварэцкі, Новацярушскі, Пагосцкі, Першамайскі, Рожанскі, Чапялёўскі, Чыжэвіцкі, Яскавіцкі сельсаветы. 30 красавіка 1965 года ў склад раёна перададзены Хорастаўскі сельсавет Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці, 14 жніўня 1979 года — Гаўрыльчыцкі сельсавет таго ж раёна. 23 сакавіка 1987 года скасаваны Новацярушскі сельсавет, а з часткі Хорастаўскага сельсавета ўтвораны Гоцкі сельсавет. 30 сакавіка 2006 года скасаваны Першамайскі сельсавет[6]. 30 кастрычніка 2009 года Старобінскі і Чырвонаслабодскі пассаветы рэарганізаваны ў сельсаветы, скасаваны Пагосцкі, Чапялёўскі і Яскавіцкі сельсаветы[7]. 29 снежня 2009 года скасаваны Рожанскі сельсавет[8].

Дэмаграфія

Насельніцтва раёна станам на 1 студзеня 2017 года складала 134 608 чалавек (улічваючы насельніцтва Салігорска, якое складае 106 839 чал.)[3].

Транспарт

Праз раён праходзяць аўтамагістраль «Слуцк-Мікашэвічы», чыгунка, якая злучае станцыю Салігорск са станцыяй Слуцк.

Сродкі масавай інфармацыі

Мясцовая прэса прадстаўлена наступнымі выданнямі:

У эфір выходзіць праграма радыёвяшчання «Наша радыё» (па 40 хвілін 5 дзён на тыдзень).

Тэлебачанне прадстаўлена Салігорскім тэлевізійным каналам.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. http://soligorsk.gov.by/ru/sub/
  2. 1 2 Вынікі перапісу 2009 года
  3. 1 2 Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа
  4. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  5. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  6. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 марта 2006 г. № 188 Об упразднении Первомайского сельсовета и изменении границ Краснослободского поссовета Солигорского района Архівавана 26 лістапада 2020.
  7. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
  8. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 декабря 2009 г. № 246 Об изменении административно-территориального устройства Минской области(недаступная спасылка)
  9. Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне, с. 496—497.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Салігорскі раён
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1965 годзе