wd wp Пошук:

Ордэн прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага

Ордэн прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага (руск.: Орден преподобномученика Афанасия Брестского) — узнагарода Беларускай праваслаўнай царквы. Заснаваны рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 26 сакавіка 2010 года і зацверджаны Найсвяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам 14 жніўня 2010 года. З імем прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага непарыўна звязаны падзвіжніцкія працы па абароне і захаванні праваслаўнай веры на зямлі Беларусі, заснаванні манастыроў і храмаў.

Статут ордэна

Ордэн прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага мае дзве ступені:

Ордэн прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага носіцца на правым боку грудзей і размяшчаецца пасля ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага і перад ордэнам святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай.

Ордэн прызначаны для ўзнагароджання асоб, які актыўна працуюць на ніве свяціцельскага, святарскага і місіянерскага служэння ў перайманне служэнню і подзвігу прападобнамучаніка Афанасія, ігумена Брэсцкага.

Апісанне

Аверс ордэна першай ступені ўяўляе сабой прамы чатырохканцовы крыж з пашыранымі канцамі, з якіх кожны падзелены яшчэ на два вострыя канцы. Крыж пакрыты эмаллю гематытавага (вішнёвага) колеру і абведзены выпуклым пазалочаным рантам. На васьмі вострых канцах — пазалочаныя шарыкі, а паміж імі — паўкружжы з пазалочаных прамянёў, кожны з якіх ахоплівае па аграненым крышталі. Паўзверх першага крыжа накладзены другі крыж меншага памеру, таксама чатырохканцовы, з пашыранымі канцамі, і абведзены такім жа выпуклым пазалочаным рантам, але пакрыты белай эмаллю. Паміж канцамі крыжа выходзяць пазалочаныя прамяні, а ў яго цэнтры змяшчаецца аблямаваны пазалочаным рантам круглы эмалевы медальён з паясной выявай прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага, які ў правай руцэ трымае праваслаўны крыж. На ўзроўні плячэй прападобнамучаніка праходзіць надпіс у два радкі стылізаваным шрыфтам: «ПРЕПОДОБНОМУЧЕНИК АФАНАСИЙ БРЕСТСКИЙ». Памеры ордэна: 75х75 мм.

Рэверс ордэна чысты і гладкі, з матавай пазалотай. На адваротным боку маецца гарызантальнае прыстасаванне для мацавання.

Ордэн другой ступені ордэна ўяўляе сабой прамы чатырохканцовы крыж з пашыранымі канцамі. Паміж канцамі крыжа выступае канеліраваная падкладка з закругленымі кончыкамі прамянёў. Медальён у цэнтры крыжа мае трохі большы дыяметр, чым на ордэне першай ступені.

Да ордэна першай ступені выдаецца грамата чырвонага колеру памерам А4 у развароце (210х296 мм) з выявай ордэна прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага на першай палове пярэдняга боку.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·З’явіліся ў 2010 годзе
Катэгорыя·2010 год у Беларусі
Катэгорыя·Аб’екты, названыя ў гонар Афанасія Філіповіча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ордэны Беларускай праваслаўнай царквы
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта