wd wp Пошук:

Краснапольскі раён

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Краснапольскі раён (значэнні).

Вятрак у в. Казельская Буда

Краснапо́льскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Краснаполле. Падзелены на 5 сельскіх саветаў.

Геаграфія

Краснапольскі раён займае паўднёвую частку Аршанска-Магілёўскай раўніны (паўднёвы ўсход Магілёўскай вобласці). На паўночным захадзе мяжуе са Слаўгарадскім раёнам, на поўначы — з Чэрыкаўскім і Клімавіцкім раёнамі, на ўсходзе — з Касцюковіцкім раёнам, на поўдні — з Краснагорскім раёнам Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі, на паўднёвым захадзе — з Кармянскім і Чачэрскім раёнамі Гомельскай вобласці.

Плошча раёна складае 122 456 га. Занята лесам 57 132 га, сельскагаспадарчыя ўгоддзі складаюць 46 705 га. Асноўныя рэкі — Галуба, Ельня, Жавуніца, Кляпінка, Покаць, Сянна[4]Тур’яй), Якушоўка, прытокі ракі Беседзь — Палуж (з прытокамі Куракоўка і Горанка), Каўпіта. Найбольш буйным штучным вадаёмам з’яўляецца Палужскае вадасховішча (136 га).

Тэрыторыя забруджана радыёнуклідамі пасля Чарнобыльскай тэхнагеннай катастрофы (1986); жыхары масава перасяляліся ў паўторна створаны Дрыбінскі раён[5].

Гісторыя

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Краснаполле. 20 жніўня 1924 года падзелены на 16 сельсаветаў: Беразяцкі, Выдранскі, Гарадзецкі, Гаразнянскі (Гарэзенскі), Гніліцкі (Глініцкі), Горнаўскі, Горскі (Гораўскі), Кажамякінскі, Казельскабудскі, Клясінскі, Краснапольскі, Мхініцкі, Наваельненскі, Палужскі, Пачапоўскі, Сабалёўскі. 24 верасня 1926 года скасаваны Краснапольскі сельсавет. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў прамым падпарадкаванні БССР. 15 ліпеня 1935 года статус Краснаполля паніжаны да вёскі. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. 27 верасня 1938 года Краснаполле атрымала статус гарадскога пасёлка. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Беразяцкі, Выдранскі, Гарадзецкі, Гаразнянскі, Горнаўскі, Горскі, Кажамяцкі, Казельскабудскі, Клясінскі сельсаветы, утвораны Высакаборскі, Касцягаўскі, Мядзвёдаўскі сельсаветы. 19 студзеня 1960 года Мядзвёдаўскі сельсавет перайменаваны ў Гарадзецкі. 11 красавіка 1960 года скасаваны Гніліцкі, Палужскі, Пачапоўскі, Сабалёўскі сельсаветы, Касцягаўскі сельсавет перайменаваны ў Горскі. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны горад Чэрыкаў, Вепрынскі, Пільнянскі, Рэчыцкі, Сормаўскі сельсаветы скасаванага Крычаўскага раёна, Каменкаўскі і Старынкаўскі сельсаветы скасаванага Слаўгарадскага раёна. 16 верасня 1963 года Пільнянскі сельсавет перайменаваны ва Ушакоўскі. 6 студзеня 1965 года Вепрынскі, Рэчыцкі, Сормаўскі сельсаветы і горад Чэрыкаў перададзены адноўленаму Крычаўскаму раёну, Каменкаўскі і Старынкаўскі сельсаветы — адноўленаму Слаўгарадскаму раёну. 15 студзеня 1965 года ўтвораны Тур’яўскі сельсавет. 30 ліпеня 1966 года Ушакоўскі сельсавет перададзены ў склад адноўленага Чэрыкаўскага раёна. 6 красавіка 1973 года Гарадзецкі сельсавет перайменаваны ў Сідараўскі. 22 лютага 1977 года ўтвораны Яноўскі сельсавет, 20 снежня 1982 года — Сабалёўскі сельсавет. 31 студзеня 1992 года скасаваны Наваельненскі і Сабалёўскі сельсаветы. 20 кастрычніка 1995 года гарадскі пасёлак Краснаполле і Краснапольскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 25 ліпеня 2008 года скасаваны Высакаборскі сельсавет[6].

Насельніцтва

Краснапольскі раён складаецца з гарадскога пасёлка Краснаполле і 5 сельскіх Саветаў (Горскі, Мхініцкі, Сідараўскі, Тур’яўскі, Яноўскі), якія аб’ядноўваюць каля 90 сельскіх населеных пунктаў. Насельніцтва раёна складалае 9 520 чалавек (па стане на 1 студзеня 2017). З іх пражывае ў г.п. Краснаполле — 5 749 чалавек, у сельскай мясцовасці — больш за 3 771 чалавек.[7]

Транспарт

Праз раён праходзяць аўтамабільныя дарогі на Касцюковічы, Магілёў, Чэрыкаў, Чачэрск.

Вядомыя ўраджэнцы раёна

Зноскі

  1. http://krasnopolie.gov.by/index.php/vlast/raiispolkom/itemlist/category/64-rykovodstvo
  2. 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 25 жніўня 2011. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994. Архівавана 31 жніўня 2013.
  5. Сергей ЕЛИЗАРОВ. Реформы административно-территориального деления 1960-х гг.: власть и народ.
  6. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 25 июля 2008 г. № 8-15 Об изменении административно-территориального устройства Краснопольского района
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Краснапольскі раён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе