wd wp Пошук:

Гомельская і Жлобінская епархія

Гомельская і Жлобінская епархія — епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы. Заснавана 20 ліпеня 1990 як Гомельская і Мазырская епархія. Пасля аднаўлення Тураўскай епархіі, да якой адыйшоў Мазыр, атрымала цяперашнюю назву. Раней (19071935) існавала Гомельскае вікарыяцтва Магілёўскай епархіі.

Гісторыя

У 1907 годзе было створана Гомельскае вікарыяцтва Магілёўскай епархіі (існавала да 1935 года) на чале з вікарным епіскапам, які меў тытул «епіскап Гомельскі». Першым епіскапам быў праасвяшчэннейшы Мітрафан (Краснапольскі), былы рэктар Магілёўскай духоўнай семінарыі.

Пасля рэвалюцыі 1917 года значная частка Гомельшчыны апынулася ў складзе РСФСР. З 1919 года да 1926 год існавала Гомельская губерня, куды ўвайшлі 8 паветаў скасаванай Магілёўскай губерні, Гомельскі і Рэчыцкі паветы. У 1923 годзе была створана Гомельская епархія, якая прымкнула да абнаўленцкай царквы. У 1924 годзе частка духавенства і міран на чале з епіскапам Ціханам далучылася да РПЦ Маскоўскага Патрыярхату і да 1934 года існавалі два епархіяльныя ўпраўленні[1].

У межах Гомельскай і Жлобінскай епархіі існуе Светлагорскае вікарыяцтва, епіскапам якога з’яўляецца Амвросій (Шаўцоў).

Сучасны стан

Епархія аб’ядноўвае прыходы і манастыры на тэрыторыі Буда-Кашалёўскага, Веткаўскага, Гомельскага, Добрушскага, Жлобінскага, Кармянскага, Лоеўскага, Рагачоўскага, Рэчыцкага, Светлагорскага, Чачэрскага раёнаў і г. Гомеля (Гомельская вобласць).

Благачынні (Дабрачынні)

Манастыры

Епіскапы

Гомельскае вікарыяцтва Магілёўскай епархіі

Гомельская епархія

Дапаможныя епіскапы

Спасылкі

  1. Гомельская епархія
  2. АМВРОСІЙ, ЕПІСКАП СВЕТЛАГОРСКІ, ВІКАРЫЙ ГОМЕЛЬСКАЙ ЕПАРХІІ
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гомельская і Жлобінская епархія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
Катэгорыя·Рэлігія ў Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі