wd wp Пошук:

Мінская мітраполія

Мінская мітраполія — мітраполія Беларускага экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы на тэрыторыі Мінскай вобласці Беларусі. Аб’ядноўвае Мінскую, Барысаўскую, Маладзечанскую і Слуцкую епархіі. Утворана пастановай Свяшчэннага Сінода ад 23 кастрычніка 2014 года.[1]

Глава Мінскай мітраполіі мае тытул мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі. З моманту стварэння мітраполіі да 25 жніўня 2020 года кіруючым архірэем з’яўляўся мітрапаліт Павел (Панамароў). З 25 жніўня 2020 года пасаду кіруючага архірэя займае мітрапаліт Веніямін (Тупека).

Зноскі

  1. Журналы пасяджэння Свяшчэннага Сінода ад 23 кастрычніка 2014 года. Патриархия.Ру.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мінская мітраполія
Катэгорыя·Епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
Катэгорыя·Мітраполіі Рускай праваслаўнай царквы