wd wp Пошук:

Светлагорскі раён

Светлагорскі раён (трансліт.: Svietlahorskі rajon) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Светлагорск.

Геаграфія

Размешчаны на поўначы вобласці, на раўніне Гомельскае Палессе, паўночная частка — на Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Клімат — умерана-кантынентальны. Працякае рака Бярэзіна з прытокамі. У раёне знаходзіцца Саснаваборскае вадасховішча.

Мяжуе з раёнамі: на поўначы — з Бабруйскім (Магілёўскай вобласці), на ўсходзе — са Жлобінскім, на паўднёвым усходзе — з Рэчыцкім, на паўднёвым захадзе — з Калінкавіцкім, на захадзе — з Акцябрскім. У раёне — горад Светлагорск, гарадскі пасёлак Парычы, рабочы пасёлак Сасновы Бор, 101 сельскі населены пункт; 8 сельскіх Саветаў: Асташкавіцкі, Баравікоўскі, Давыдаўскі, Краснаўскі, Мікалаеўскі, Парыцкі, Сасноваборскі, Чыркавіцкі[5].

Гісторыя

Паводле вопісу 1639 г. вядомы Парыцкі двор — тэрыторыя, якая ўключала ў сябе большую частку сучаснага Светлагорскага раёна, у тым ліку с. Шацілавічы (цяпер г. Светлагорск). Цэнтрам Парыцкага двара было с. Парычы (цяпер гарадскі пасёлак). Парыцкі двор знаходзіўся ў складзе Бабруйскага староства, якое ўваходзіла ў Рэчыцкі павет Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (Рэч Паспалітая)[6].

У вопісу 1684 г. маецца Парыцкае войтаўства Бабруйскага староства[7].

Пасля 22 ліпеня 1793 г., у выніку II-га падзелу Рэчы Паспалітай і ўключэння Менскага ваяводства ў Расійскую Імперыю, утворана Парыцкая воласць Бабруйскага павета Мінскай губерні17951796 гг. — Мінскае наместніцтва).

З 25 сакавіка 1918 г. Парыцкая воласць — у абвешчанай Беларускай Народнай Рэспубліцы; з 1 студзеня 1919 — у Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, з 27 лютага 1919 — у Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, з 31 ліпеня 1920 — зноў у адноўленай БССР, якая ўваходзіла з 30 снежня 1922 да 26 снежня 1991 ў СССР, з 19 верасня 1991 — Рэспубліка Беларусь.

У 1921 г. Мінская губерня была скасавана, а яе паветы (у тым ліку Бабруйскі) сталі ўваходзіць непасрэдна ў БССР. 20 жніўня 1924 г. воласці (у тым ліку Парыцкая) і паветы скасаваны.

17 ліпеня 1924 года ўтвораны Парыцкі раён, які ўваходзіў у Бабруйскую акругу (існавала да 26 ліпеня 1930 года), а затым: з 20 лютага 1938 года — у Палескую, з 20 верасня 1944 — у Бабруйскую, з 8 студзеня 1954 — у Гомельскую вобласць.

9 чэрвеня 1960 года цэнтр Парыцкага раёна перанесены ў г. п. Шацілкі. 29 ліпеня 1961 года г. п. Шацілкі пераўтвораны ў горад Светлагорск, а Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі[8].

25 снежня 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Акцябрскі, Акцябрскі, Валосавіцкі, Краснаслабодскі, Ламавіцкі, Любанскі, Ляскавіцкі, Парэцкі, Пратасаўскі сельсаветы скасаванага Акцябрскага раёна, Дворышчанскі і Шчадрынскі сельсаветы перададзены Жлобінскаму раёну. 7 сакавіка 1963 года Светлагорск атрымаў статус горада абласнога падпарадкавання. 30 ліпеня 1966 года Акцябрскі, Валосавіцкі, Краснаслабодскі, Ламавіцкі, Любанскі, Ляскавіцкі, Парэцкі, Пратасаўскі, сельсаветы перададзены адноўленаму Акцябрскаму раёну. 12 ліпеня 1973 года Чэрнінскі сельсавет перайменаваны ў Мікалаеўскі. 30 сакавіка 1992 года ўтвораны Печышчанскі сельсавет. 4 студзеня 2002 года горад Светлагорск і Светлагорскі раён аб’яднаны ў адну адміністарцыйную адзінку. 1 снежня 2009 года скасаваны Казлоўскі, Палескі і Печышчанскі сельсаветы[9]. 12 лістапада 2013 года Парыцкі і Сасноваборскі пассаветы рэарганізаваны ў Парыцкі і Сасноваборскі сельсаветы[10].

Эканоміка

Асноўнай галіной развіцця ў Светлагорскім раёне з’яўляецца прамысловая вытворчасць. У 2017 годзе ў структуры эканомікі галіна займае 74,2 %, працуе больш за 40 % агульнай колькасці занятых.

Амаль палова вырабленай прадукцыі рэалізуецца на экспарт.

На тэрыторыі маецца спецыяльная эканамічная зона Гомель-Ратон.

Малы і сярэдні бізнес На 1 кастрычніка 2018 налічвалася 2011 огранизаций малога і сярэдняга бізнесу, у тым ліку 509 адзінак — мікра — і малыя арганізацый, 15 адзінак — сярэдніх арганізацый і 1487 індывідуальных прадпрымальнікаў. Удзельная вага падаткаў, якія паступілі за студзень-верасень 2018 гадоў ў раённы бюджэт складала 17,1 % ад агульных падатковых паступленняў.

Структура прадпрыемстваў малога бізнэсу: гандаль, будаўніцтва, паслугі, вытворчая дзейнасць, транспарт, іншае — 4

Так паказальным з’яўляецца прадпрыемства з замежным капіталам — Светлагорскі завод зварачных электродаў.

Гандаль

Гандлёвая інфраструктура раёна ўключае ў сябе 407 крам гандлёвай плошчай 37,1 тыс. квадратных метраў.

Сетка агульнадаступнага грамадскага харчавання складаецца з 69 прадпрыемстваў на 3742 пасадачных месцаў, 7 прадпрыемстваў гандлю, якія маюць статус фірмовай гандлёвай сеткі, 12 аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу, 5 рынкаў.

Раён характарызуецца канцэнтрацыяй разнастайнасці гандлёвых аб’ектаў непасрэдна ў горадзе Светлагорску. Так у горадзе прадстаўлены гандлёвыя сеткі Еўраопт, Рублёўскі, Веста, Міла, Востраў чысціні і інш. У пасёлках Парычы і Сасновы Бор гандлёвая сетка прадстаўлена ў асноўным малым бізнесам і гандлёвымі аб’ектамі райпо.

У сельскай мясцовасці назіраецца тэндэнцыя па ліквідацыі стацыянарных гандлёвых кропак і пашырэнні працы аўтакрам.

Прамысловасць

У Светлагорскім раёне працуюць прадпрыемствы хімічнай, цэлюлозна-папяровай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці, цеплаэлектрацэнтраль і інш.

Доля прамысловых прадпрыемстваў раёна ў аб’ёме вытворчасці Гомельскай вобласці складае каля 2,3 %. Асноўнымі прадпрыемствамі з’яўляюцца Хімвалакно і ЦКК, якімі вырабляецца каля 74 % ад агульнага аб’ёму выпускаемай у раёне прамысловай прадукцыі.

Асноўныя прадпрыемствы раёна:

Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка раёна спецыялізуецца на малочна-мясным кірунаку з развітай вытворчасцю збожжа, бульбы, садавіны, гародніны, кармоў.

Плошча сельгасугоддзяў складае 58,0 тысячы гектар, у тым ліку ворыва 29,4 тысячы гектар. З іх 24 малочнатаварныя фермы, 1 свінагадоўчы комплекс, 1 комплекс па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы. Сельскагаспадарчыя ўгоддзі раёна па кадастравай ацэнцы маюць — 24,3 бала, ворныя землі ацэньваюцца ў 26,5 бала. У асноўным пераважаюць пясчаныя (80 %) і тарфяна-балотныя (18 %) глебы, супясчаныя складаюць 2 %

У Светлагорскім раёне функцыянуе 12 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў:

Транспарт і сувязь

Чыгунка Даўжыня чыгунак — 38 км Праз раён праходзіць, не электрыфікаваная аднашляхавая чыгуначная лінія Жлобін — Калінкавічы, са станцыямі: Светлагорск, (ст. ГРЭС, ст. Корд — грузавыя станцыі, для обслужования прадпрыемстваў горада) Жэрдзь, п.п. Узнаж, Астанкавічы, п.п. Плудзім

З 2018 у рамках праграмы мадэрнізацыі чыгункі, пачалася электрыфікацыя ўчастка Жлобін — Калінкавічы на тэрыторыі Светлагорскага раёна.

Аўтатранспарт Даўжыня аўтамабільных дорага раёна — 760,7 км. Праз Светлагорскі раён праходзяць аўтадарогі рэспубліканскага значэння: Р31 · Р82 · Р149. Ад паромнай пераправы на Бярэзіне ў п. Парычы бярэ свой пачатак дарога Р90 (адзіная ў раёне траса рэспубліканскага значэння у якой грунтавая дарога). Дарогі мясцовага значэння Светлагорскага раёна маю пачатак у назве Н50**

Частка раёна на левым беразе Бярэзіны, з вёскамі Іскра і Дзеднае, злучае аўтамабільны мост, у раёне Чыркавічаў, трасы Р149.

Адзіным транспартным прадпрыемствам у раёне з’яўляецца — філіял «Аўтобусны парк № 5» ААТ «Гомельаблаўтатранс».

Маршрутная сетка складаецца з 13 гарадскіх, 28 прыгарадных, 3 міжгародніх і 1 міжнароднага маршруту.

Транспартным ядром рэгулярных пасажырскіх перавозак з’яўляецца Светлагорск з аднайменнай аўтастанцыяй. Ранняе аўтастанцыя былі і ў пасёлку Парычы, але была зачыненая ў замен на аўтакасы.

Большая частка населеных пунктаў раёна з’ядналіся рэгулярным транспартным (аўтобусным) паведамленнем з раённым цэнтрам акрамя вёсак: Астанкавічы, Берлаж, Высокі Барок, Дзеднае, Ельнічкі, Завічча, Затон, Мартынаўка, Пагонцы, Прытыка, Церабуліны.

Вёскі Мядкоў, Расава, Рудня, Якімава Слабада — уключаныя ў сетку гарадскіх аўтобусных маршрутаў.

Сувязь Праца сістэмы сувязі у раёне прадстаўлена Светлагорскім вузлом электрычнай сувязі Гомельскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белтэлекам», Светлагорскім раённым вузлом паштовай сувязі Гомельскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белпошта». У раёне — працуе 21 аддзяленне паштовай сувязі.

Будаўніцтва

Будаўнічая галіна прадстаўленая прадпрыемствамі:

Адукацыя і культура

Адукацыя

Сістэма адукацыі і спорту раёна ўключае ў сябе 70 устаноў, у якіх навучаецца і выхоўваецца больш як дванаццаць тысяч дзяцей. Сістэма складаецца з 70 устаноў: 27 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (1 гімназія, 17 сярэдніх школ, 3 базавыя школы, 6 вучэбна-педагагічных комплексаў «яслі-сад-школа»), 30 устаноў дашкольнай адукацыі (з іх 2 цэнтра развіцця дзіцяці), 1 цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, 1 социально-педагагічны цэнтр, 6 устаноў дадатковай адукацыі, 4 спартыўныя школы, 1 Светлагорскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб).

Адукацыйны працэс у 2017/2018 навучальным годзе ажыццяўляюць 1726 педагагічных работнікаў.

Установы дашкольнай адукацыі раёна

Сярэдняя адукацыя Установы сярэдняй адукацыі раёна прадстаўлены школамі, гімназіяй. У раёне рэалізуецца праграма па профільным навучанні, якім прадугледжаныя вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні. Установы сярэдняй адукацыі:

Школы дадатковай адукацыі

Сярэдняя спецыяльная і вышэйшая адукацыя

Культура

Галіна складаецца з дзяржаўных устаноў культуры:

Славутасці

Асноўны артыкул: Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Светлагорскага раёна Сярод старадаўніх славутасцей — Здудзіцкі каменны крыж. У 17 ст. на тэрыторыі раёна знаходзіўся г. Казімір, які меў Магдэбургскае права. Гл. таксама раздзелы аб славутасцях у артыкулах пра населеныя пункты раёна.

Вядомыя асобы

Гл. таксама раздзелы аб вядомых асобах у артыкулах пра населеныя пункты раёна.

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 Перепись населения — 2009 // Национальный статистический комитет Республики Беларусь. (руск.)
  2. Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и посёлков городского типа. // Национальный статистический комитет Республики Беларусь. — Мн., 2018. (руск.)
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  5. Населеныя пункты Светлагорскага раёна // Рэгіянальны партал — Светлагорск
  6. Кернажыцкі К. Аграрная рэформа ў Бабруйскім старостве і эканамічнае становішча яго насельніцтва з 17 да паловы 19 ст. Мн., 1931.
  7. Рассадзін С. Я., Рызнаокі Г. М., Петухоў А. В. Надваконныя ўпрыгожванні ў мястэчку Парычах: сімволіка драўляных кружаваў // Рэгіянальны партал — Светлагорск. 2009. 30 кастрычніка.
  8. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 29 ліпеня 1961 г. Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Шацілкі ў горад раённага падпарадкавання і перайменаванні Парыцкага раёна Гомельскай вобласці
  9. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 288 Об изменении административно-территориального устройства Светлогорского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  10. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 286 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Светлогорского района Гомельской области

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Светлагорскі раён
Раёны, утвораныя ў 1961 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак