wd wp Пошук:

Уздзенскі раён

У́здзенскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскай вобласці.

Плошча раёна складае 1,2 тыс. км². Насельніцтва — 25,2 тыс. чалавек (2007). Адміністрацыйны цэнтр — горад Узда.

Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйна раён падзелены на 6 сельсаветаў: Азерскі, Дзешчанскі, Нёманскі, Слабадскі, Уздзенскі, Хатлянскі.

Геаграфія

Геаграфічнае становішча

Мяжуе з Капыльскім, Дзяржынскім, Стаўбцоўскім, Слуцкім, Пухавіцкім і Мінскім раёнамі Мінскай вобласці.

Рэльеф і карысныя выкапні

Тэрыторыя раёна размешчаная ў межах Стаўбцоўскай раўніны і адгор’яў Мінскага ўзвышша. Рэльеф узгорыста-раўнінны. Пераважаюць вышыні 160—180 м над узроўнем мора, максімальная — 219 м (каля вёскі Возера).

Клімат і расліннасць

Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,5 °C, ліпеня 17,8 °C. Ападкаў 632 мм. Вегетацыйны перыяд — 190 дзён.

Пад лясамі 39 % тэрыторыі раёна, найвялікшы масіў Лашанскае лецішча. Пад балотамі 1,6 % плошчы.

Гідраграфія

Галоўныя рэкі — Нёман з прытокамі Уса і Лоша, на ўсходзе — Шаць (прыток Пцічы).

Гісторыя

Уздзенскі раён утвораны 17 жніўня 1924 года ў складзе Мінскай акругі БССР з цэнтрам у мястэчку Узда. 20 жніўня 1924 года падзелены на 10 сельсаветаў: Зенькавіцкі, Каменскі, Камянкоўскі (Камяноцкі), Лашанскі, Магільненскі, Прысынкаўскі (Прысынацкі), Слабада-Пырашаўскі, Стальбоўшчынскі (Стальбоўскі), Сямёнавіцкі, Цялякаўскі. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны Хатлянскі сельсавет скасаванага Шацкага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 18 студзеня 1931 года да раёна далучаны Цепленскі сельсавет скасаванага Самахвалавіцкага раёна, 15 снежня 1931 года — Гацукоўскі сельсавет Слуцкага раёна, які 12 мая 1935 года быў перададзены ў склад Грэскага раёна. 31 ліпеня 1937 года далучаны Азерскі сельсавет Дзяржынскага раёна. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Узда набыла статус гарадскога пасёлка. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Зенькавіцкі, Прысынкаўскі, Слабада-Пырашаўскі, Стальбоўшчынскі сельсаветы, утвораны Уздзенскі сельсавет. 17 снежня 1956 года да раёна далучаны Гацукоўскі сельсавет Грэскага раёна, 20 студзеня 1960 года — Навапольскі і Шацкі сельсаветы Рудзенскага раёна. 1 красавіка 1960 года Хатлянскі сельсавет перайменаваны ў Любяцкі, Шацкі сельсавет перададзены Пухавіцкаму раёну. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Узда, Азерскі, Каменскі, Камянкоўскі, Лашанскі, Магільненскі, Сямёнавіцкі, Уздзенскі, Цепленскі, Цялякаўскі сельсаветы перададзены Дзяржынскаму раёну, Любяцкі і Навапольскі сельсаветы — Пухавіцкаму раёну, Гацукоўскі сельсавет — Слуцкаму раёну.

30 ліпеня 1966 года раён утвораны зноў, уключаў гарадскі пасёлак Узда і 10 сельсаветаў: Азерскі, Каменскі, Камянкоўскі, Лашанскі, Любяцкі, Магільненскі, Сямёнавіцкі, Уздзенскі, Цепленскі, Цялякаўскі. 15 жніўня 1974 года Каменскі сельсавет перайменаваны ў Ліцвянскі, 1 жніўня 1979 года Магільненскі сельсавет — у Нёманскі. 25 сакавіка 1991 года гарадскі пасёлак Узда і Уздзенскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 23 верасня 1996 года Любяцкі сельсавет перайменаваны ў Хатлянскі. 22 чэрвеня 1999 года гарадскі пасёлак Узда аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны Цепленскі і Цялякаўскі сельсаветы, утвораны Дзешчанскі сельсавет[5]. 28 мая 2013 года скасаваны Камянкоўскі, Лашанскі, Ліцвянскі і Сямёнавіцкі сельсаветы, утвораны Слабадскі сельсавет[6].

Насельніцтва

2001 — 27,6 тыс. чал. 2007 — 25,2 тыс. чал. 2016 — 23,1 тыс. чал. Гаспадарчая дзейнасць

Малочна-мясная жывёлагадоўля. Вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, бульбу. Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, лясной прамысловасці.

Па тэрыторыі раёна праходзяць аўтамабільныя дарогі Мінск — Слуцк — Мікашэвічы, Мінск — Узда — Капыль, Мар’іна Горка — Узда — Стоўбцы.

Інфармацыя для турыстаў

Захаваліся помнікі архітэктуры:

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. http://www.uzda.gov.by/ru/authorities/
  2. 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
  6. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Раёны, утвораныя ў 1924 годзе
Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе
Раёны, утвораныя ў 1966 годзе
Уздзенскі раён
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных