wd wp Пошук:

Шклоўскі раён

Шклоўскі раён — раён у складзе Магілёўскай вобласці. Працягласць з усходу на захад — 52 км, з поўначы на поўдзень — 38 км. Мяжуе з Горацкім, Дрыбінскім, Магілёўскім, Круглянскім, Бялыніцкім раёнамі Магілёўскай вобласці, Талачынскім, Аршанскім раёнамі Віцебскай вобласці. У складзе раёна 12 сельскіх Саветаў і 1 горад. Адміністрацыйны цэнтр — горад Шклоў.

Геаграфія

Раён размешчаны ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны, заходзяць адгор’і Аршанскага ўзвышша.

Асноўныя рэкі — Дняпро з прытокамі Бярозаўка, Чарніцы, Арціслаўка; а таксама Бася і Аўчоса.

Радовішча торфу Смятанка, 6 радовішчаў цагельнай сыравіны, 3 радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу, 3 радовішчы будаўнічых пяскоў. На Шклоўшчыне ёсць цэлая сетка глыбока ўрэзаных яроў, у якіх агаляюцца ледавіковыя і міжледніковыя пароды — Ніжнінскі роў. Па дну яго выяўляецца старажытнаазёрная тоўшча. Гэтае месца дэталёва даследавана беларускімі вучонымі і аб’яўлена помнікам прыроды рэспубліканскага значэння. Другі разрэз, больш старажытны, Александрыйскага межледнікоўя, вядомы беларускім вучоным з 1929 года — Мацвееў роў. Ён побач з вёскай Александрыя.

Гісторыя

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 г.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёна складае 37,7 чалавек. Усяго акрамя Шклова налічваецца 241 населены пункт.

Транспарт

Праз раён праходзяць чыгунка і аўтатраса Орша — Магілёў, Шклоў звязаны аўтадарогамі з Круглым і Горкамі, ёсць дарога на Бялынічы.

Культура

Славутасці

Асноўны артыкул: Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Шклоўскага раёна Помнікі архітэктуры горада — будынак сінагогі (2-я палова 17 ст.), Ратуша (18 ст.), жылыя дамы 18 і канца 19 ст., будынак папяровай фабрыкі (1898 год), касцёл канца 19-пачатку 20 ст., Праабражэнская царква і асабняк пачатку 20 ст.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Шклоўскі раён
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе