wd wp Пошук:

Беларуская энцыклапедыя

Беларуская энцыклапедыя, поўная назва — Універсальная Беларуская энцыклапедыя (БелЭн)[1] — агульная энцыклапедыя, універсальны сістэматызаваны беларускі даведнік, які змяшчае самыя разнастайныя звесткі па ўсіх галінах ведаў. Беларуская Энцыклапедыя — першая нацыянальная энцыклапедыя Незалежнай Беларусі. Галоўным рэдактарам з’яўляецца Генадзь Пашкоў і Барыс Сачанка.

Энцыклапедыя выдадзена выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» ў 18 тамах (том па 100 улікова-выдавецкіх аркушаў) і ў ёй месціца каля 80 тысяч тэрмінаў. Пэўная перавага аддаецца асвятленню падзей, фактаў, звязаных з Беларуссю. Артыкулы энцыклапедыі змешчаны ў алфавітным парадку.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т., Т. 1: А — Аршын / Рэд кал.: Г. П. Пашкоў і інш. -Мінск: БелЭн, 1996 с. 4
Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Беларускія энцыклапедыі
Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Універсальныя энцыклапедыі
Кніжныя серыі