wd wp Пошук:

Калінкавіцкі раён

Калі́нкавіцкі раён — раён у складзе Гомельскай вобласці. Мяжуе з Мазырскім, Петрыкаўскім, Акцябрскім, Светлагорскім, Рэчыцкім, Хойніцкім раёнамі.

Насельніцтва

1971 — 86,4 тыс.[5] 2008 — 65,4 тыс. Геаграфія

Заходняя частка раёна знаходзіцца ў Прыпяцкім Палессі, паўночная і ўсходняя — у Гомельскім Палессі. Паверхня раёна — нізінная раўніна на вышыні 120—135 м. Каля аграгарадка Юравічы — вышэйшы пункт раёна — 167.5 м. Карысныя выкапні — нафта, торф, пяскі. Сярэдняя тэмпература студзеня −6.2 °C, ліпеня 18,7 °C. За год выпадае 575 мм ападкаў. Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Прыпяць з прытокамі, Трэмля, Іпа, Ненач, Закованка, Віць.  Возера Пясчанка. Лясы займаюць 48 % тэрыторыі. Балоты — 2,4 %.

Гiсторыя

Калінкавіцкі раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка (з 3 ліпеня 1925 года горад) Калінкавічы. 20 жніўня 1924 года падзелены на 12 сельсаветаў: Антонаўскі, Даманавіцкі, Дудзіцкі, Зеляноцкі, Какуевіцкі, Калінкавіцкі, Капліцкі, Ліпаўскі, Малааўцюкоўскі, Сухавіцкі, Хаміцкі, Якімавіцкі. 21 жніўня 1925 года ўтвораны Гулевіцкі і Клінскі сельсаветы, скасаваны Хаміцкі сельсавет. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны Бабраняцкі, Баброўскі, Прудкоўскі, Слабадскі сельсаветы скасаванага Слабадскога раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы раён у складзе БССР. 27 верасня 1930 года Калінкавіцкі раён перайменаваны ў Мазырскі раён.

Калінкавіцкі раён у 1940 годзе

3 ліпеня 1939 года Калінкавіцкі раён утвораны зноў у складзе Палескай вобласці БССР, уключаў горад Калінкавічы і 12 сельсаветаў: Антонаўскі, Бярозаўскі, Вялікааўцюкоўскі, Гулевіцкі, Дудзіцкі, Калінкавіцкі, Клінскі, Крышыцкі, Малааўцюкоўскі, Юравіцкі, Якімавіцкі сельсаветы Мазырскага раёна і Сухавіцкі сельсавет Даманавіцкага раёна. З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Гулевіцкі сельсавет. 16 верасня 1959 года да раёна далучаны Зеляноцкі, Ліпаўскі, Нахаўскі, Чкалаўскі, Хобненскі сельсаветы скасаванага Васілевіцкага раёна, 20 студзеня 1960 года да раёна далучаны Даманавіцкі, Капліцкі, Крукавіцкі, Навасёлкаўскі, Хаміцкі сельсаветы і гарадскі пасёлак Азарычы скасаванага Даманавіцкага раёна, 24 сакавіка 1960 года — Савіцкі сельсавет Капаткевіцкага раёна. З 7 сакавіка 1963 года Калінкавічы горад абласнога падпарадкавання. 21 кастрычніка 1968 года ўтвораны Гарочыцкі і Казловіцкі сельсаветы, скасаваны Навасёлкаўскі і Хаміцкі сельсаветы. 28 чэрвеня 1973 года перайменаваны сельсаветы: Антонаўскі — у Гарбавіцкі, Калінкавіцкі — у Сіродскі. 1 кастрычніка 1973 года перайменаваны сельсаветы: Клінскі — у Міхнавіцкі, Крышыцкі — у Прудоцкі, Сухавіцкі — у Шыіцкі. 28 снежня 2005 года Сіродскі сельсавет перайменаваны ў Сыродскі[6]. 26 верасня 2006 года скасаваны Міхнавіцкі і Прудоцкі сельсаветы[7], 1 снежня 2009 года — Хобненскі сельсавет[8], 12 лістапада 2013 года — Бярозаўскі і Крукавіцкі сельсаветы[9].

У склад раёна ўваходзяць гарадскі пасёлак Азарычы, 130 сельскіх населеных пунктаў, 18 сельсаветаў.

Эканоміка

Прамысловасць раёна прадстаўлена прадпрыемствамі дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці. У Калінкавічах вырабляюць жалезабетонныя вырабы, бытавую хімію, мэбля, прадукты харчавання. Сельская гаспадарка прадстаўлена мяса-малочнай жывёлагадоўляй, вытворчасцю збожжавых і кармавых культур.

Транспарт

Калінкавічы знаходзяцца ў 122 км на паўднёвы захад ад Гомеля. Горад — вузел чыгунак на Гомель, Жлобін, Брэст, Оўруч (Украіна) і аўтамабільных дарог на Гомель, Парычы, Жыткавічы, Оўруч. Пасажырскі аўтобусны парк раёна налічвае 33 аўтобуса і 2 мікрааўтобуса, якія працуюць на 2-х гарадскіх і 21 прыгарадным маршрутах.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. http://kalinkovichi.gomel-region.by/ru/committee/
  2. 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  5. з раённым цэнтрам
  6. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 28 декабря 2005 г. № 210 О переименовании сельсоветов Гомельской области
  7. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 12 ліпеня 2021.
  8. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 281 Об изменении административно-территориального устройства Калинковичского района Гомельской области
  9. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 282 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Калинковичского района Гомельской области
  10. Памёр Сяржук Цімохаў https://www.svaboda.org/a/24733369.html

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1930 годзе
Катэгорыя·Калінкавіцкі раён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1939 годзе