wd wp Пошук:

Паломніцтва

Будслаў — адзін з буйнейшых цэнтраў паломніцтва ў Беларусі

Пало́мніцтва (ад лац.: palma — пальмавая галінка), пілігрымка — вандроўка веруючых людзей да святых мясцін (напрыклад, у хрысціян — да Іерусаліма, у мусульман — да Меккі і Медзіны і інш.). Тэрмін паходзіць ад звычаю вандроўнікаў прыносіць з Іерусаліма пальмавыя галінкі.

Цэнтрамі хрысціянскага паломніцтва ў Беларусі з’яўляюцца:

Вызначэнне ў сучаснай навуцы

Паломніцтва, якое зарадзілася ў глыбокай старажытнасці ў рэлігійнай практыцы розных народаў, набыло да пачатку XXI ст. сусветныя маштабы як адна з самых складаных формаў сучаснай сацыяльна-культурнага жыцця, не абмежаваная сферай рэлігіі. Сучаснае паломніцтва разумеецца рознымі аўтарамі на стыку двух сацыяльна-культурных сфер — непасрэдна паломніцкай практыкі, якая разумеецца як вобласць рэлігійных падарожжаў, і турызму. Паломнікі, па сутнасці, і былі першымі турыстамі.

У сувязі з тым, што паломніцтва зараз разумеецца на стыку абрадавай практыкі хрысціянства і турызму, у сучаснай спецыялізаванай літаратуры дапускаецца паралельнае ўжыванне такіх тэрмінаў, як «паломніцтва», «пілігрымка», «паломніцкі турызм», «рэлігійны турызм», «духоўна-паломніцкі турызм» і г.д. Галоўным жа з’яўляецца тое, што сутнасцю паломніцтва (інакш — рэлігійнага турызму), якая размяжоўвае яго з іншымі падарожжамі, з’яўляецца наяўнасць у змястоўным і фармальным аспектах сакральнага пачатку.

Гістарычна сфармавалася два разумення паломніцтва — вузкае і шырокае. У мінулым дамінавала разуменне яго як рэлігійнага падарожжа да святыні (вузкае разуменне гэтай катэгорыі). Сення паломніцтва разумеецца як усякае падарожжа, якое ажыццяўляецца з мэтай глыбокай пашаны духоўнага Абсалюту. Зыходзячы з гэтага, у структуры гэтай з’явы вылучаюць два віды падарожжаў, якія ажыццяўляюцца з мэтай далучэння да сакральных каштоўнасцяў, — рэлігійнае паломніцтва і свецкае паломніцтва. Першае арыентавана на пакланенне святыням, звязаным з рэлігійным культам, другое прадугледжвае пакланенне нерэлігійным святыням. Нягледзячы на розніцу паміж рэлігійным і свецкім паломніцтвам, абедзве формы падарожжаў нясуць у сабе рысы рытуалу, які вызначаецца сучаснай навукай як гістарычна ўтвораная форма складаных сімвалічных паводзінаў, якая адлюстроўвае пэўныя сацыяльныя і культурныя ўзаемаадносіны, каштоўнасці.

Вытокі хрысціянскіх паломніцкіх традыцый

Хрысціянства з самага пачатку было звязана з рухам. Хрыстос не сядзеў на месцы, а ішоў з горада ў горад, ад адной гары да іншай, пакуль не скончыў на апошняй свой хросны шлях. Пакінутыя Хрыстом апосталы, як толькі даведаліся аб тым, што Ён уваскрос, адразу адправіліся ў падарожжа, кожны — сваей дарогай. Яны вандравалі па гарадах, нідзе асабліва не затрымліваючыся, і клікалі за сабой яшчэ многіх.

Першым уласна хрысціянскім паломнікам, чыё імя засталося ў гісторыі, быў свяціцель Мелітон, біскуп горада Сарды, сталіцы правінцыі Рымскай імперыі Лідыі (сяр. II ст. н.э.).

Прыклады паломніцтва былі вядомыя яшчэ задоўга да з’яўлення хрысціянства. Самы вядомы прыклад падарожжа з мэтай пакланення святыням у эпоху Антычнасці — штогадовыя вандроўкі грэкаў на Элеўсінскія містэрыі. Аб канкрэтным змесце містэрый практычна нічога не вядома. Але важна тое, што такім вандроўкам грэкі надавалі асаблівы, сакральны сэнс. Верагодна, падобнае адбывалася і ў Старажытным Егіпце.

Іўдзеі ў сілу асаблівасці вераванняў былі вымушаныя ажыццяўляць паломніцтва — бо Храм быў адзін, а гэта значыць, што кожная сям’я хоць бы раз у год павінна была дабрацца да Іерусаліма. Хрыстос з найсвяцейшай Марыяй, паводле іўдзейскай традыцыі, таксама хадзіў у такое паломніцтва.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Паломніцтва