wd wp Пошук:

Буда-Кашалёўскі раён

Бу́да-Кашалё́ўскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Буда-Кашалёва.

Геаграфія

Плошча раёна складае 1600 км² (12-е месца). На паўночным захадзе раён мяжуе з Рагачоўскім раёнам, на паўночным усходзе — з Чачэрскім, на захадзе — з Жлобінскім (часткова мяжа праходзіць па Дняпры), на поўдні — з Рэчыцкім і Гомельскім, на ўсходзе — Веткаўскім раёнам.

Асноўныя рэкі — Дняпро і Уза. На тэрыторыі раёна знаходзіцца Буда-Кашалёўскі біялагічны заказнік. Борхаўская лясная дача.

Гісторыя

Да 1861 года вёска Буда ўваходзіла ў склад Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета.

Буда-Кашалёўскі раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Буда-Кашалёва. 20 жніўня 1924 года падзелены на 12 сельсаветаў: Буда-Кашалёўскі, Буда-Люшаўскі, Гаўлеўскі, Губіцкі, Дуравіцкі, Забалоцкі, Кашалёўскі, Ліпініцкі, Любавінскі, Недайскі, Патапаўскі, Рагінскі. 21 жніўня 1925 года Гаўлеўскі сельсавет перайменаваны ў Забабскі. З 27 кастрычніка 1927 года раён у складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу раён 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 5 красавіка 1936 года да раёна далучаны Прыбарскі сельсавет Рагачоўскага раёна. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 27 верасня 1938 года Буда-Кашалёва атрымала статус гарадскога пасёлка, Буда-Кашалёўскі сельсавет скасаваны. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Забалоцкі, Любавінскі сельсаветы, утвораны Марозавіцкі сельсавет. 29 лістапада 1961 года скасаваны Забабскі сельсавет. 17 красавіка 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Уваравічы, Акцябрскі, Блюдніцкі, Бярвёнаўскі, Глазаўскі, Гусявіцкі, Івольскі, Калінінскі, Крыўскі, Ліпскі, Смычкоўскі, Чабатовіцкі сельсаветы скасаванага Уваравіцкага раёна, 25 снежня 1962 года — гарадскі пасёлак Чачэрск, Бяляеўскі, Залескі, Захарпольскі, Ленінскі, Меркулавіцкі, Наўхавіцкі, Нісімкавіцкі, Палескі, Роўкавіцкі, Рудня-Барталамееўскі, Халоцкі сельсаветы скасаванага Чачэрскага раёна. 6 студзеня 1965 года гарадскі пасёлак Чачэрск, Бяляеўскі, Залескі, Захарпольскі, Меркулавіцкі, Наўхавіцкі, Нісімкавіцкі, Палескі, Роўкавіцкі, Рудня-Барталамееўскі, Халоцкі сельсаветы перададзены ў склад адноўленага Чачэрскага раёна. 18 студзеня 1965 года Ленінскі сельсавет перададзены Чачэрскаму раёну, утвораны Забалоцкі сельсавет, скасаваны Смычкоўскі сельсавет. 8 снежня 1966 года Ліпскі сельсавет перайменаваны ў Шырокаўскі. 31 снежня 1971 года Буда-Кашалёва атрымала статус горада раённага падпарадкавання. 28 чэрвеня 1973 года Блюдніцкі сельсавет перайменаваны ў Камунараўскі, Прыбарскі — у Мікалаеўскі. 17 снежня 1990 года Калінінскі сельсавет перайменаваны ва Узоўскі. 20 кастрычніка 1995 года Буда-Кашалёўскі раён і горад Буда-Кашалёва аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 5 жніўня 1996 года Недайскі сельсавет перайменаваны ў Старабудскі. 20 верасня 2002 года скасаваны Бярвёнаўскі і Забалоцкі сельсаветы[4]. 1 снежня 2009 года скасаваны Буда-Люшаўскі, Глазаўскі, Дуравіцкі, Івольскі і Старабудскі сельсаветы[5]. 12 лістапада 2013 года Уваравіцкі пассавет рэарганізаваны ва Уваравіцкі сельсавет[6].

Дэмаграфія

Насельніцтва раёна — 43,1 тыс. чалавек (10-е месца), у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць 12,3 тыс. чалавек. Усяго ў раёне 244 населеных пункта, у тым ліку горад Буда-Кашалёва, гарадскі пасёлак Уваравічы, 19 сельсаветаў і 1 пасялковы савет.

Славутасці

Асноўны артыкул: Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Буда-Кашалёўскага раёна

Каля 200 салдат і афіцэраў, загінулых у баях за вызваленне Буда-Кашалёўскага раёна, пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры раённага горада. У апошні час усе магілкі і брацкая магіла стала мемарыяльным комплексам. Тут адбываюцца ўсе раённыя патрыятычныя мерапрыемствы.

Старшыні

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. http://buda-koshelevo.gomel-region.by/ru/ispolcom/
  2. 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. Решение Гомельского облсовета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 179 Об упразднении Бервеновского и Заболотского сельсоветов Буда-Кошелевского района и изменении границ Чеботовичского и Широковского сельсоветов Буда-Кошелевского района
  5. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  6. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 277 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области Архівавана 20 верасня 2020.
  7. Работніца і калгасніца. — 1934. — № 24. — Снежань.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Буда-Кашалёўскі раён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі