wd wp Пошук:

Пухавіцкі раён

Пухавіцкі раён (трансліт.: Puchavicki rajon) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Мінскай вобласці. З 29 ліпеня 1925 года раённы цэнтр — Мар’іна Горка. З 17 чэрвеня 1924 года да 29 ліпеня 1925 года цэнтрам раёна была вёска Пухавічы.

Тэрыторыя раёна 2 442,23 км² (4-е месца ў вобласці). Колькасць насельніцтва — 65,7 тысячы чалавек (6-е месца ў вобласці). У раёне 13 сельсаветаў, 1 горад, 4 пасёлкі гарадскога тыпу, 304 сельскія населеныя пункты. Прадстаўнічым органам мясцовага самакіравання на тэрыторыі раёна з’яўляецца Пухавіцкі раённы Савет дэпутатаў.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Пухавіцкага раёна

Старажытная гісторыя

Гарадзішча з сямейным пахаваннем Ельскіх

Першы чалавек на тэрыторыі Пухавіцкага раёна з’явіўся ў 10-м тыс. да н.э. Рэшткі селішчаў чалавека каменнага веку выяўлены каля в. Сяргеевічы і Падгацце. Каменныя шліфаваныя сякеры і адломкі керамікі бронзавага веку (2-е тыс. да н.э. — 7 в. да н.э.) знойдзены каля в. Бужа, Дрычын, Лядцо, Паддуб’е, Церебель, Уборкі. Гарадзішчы і паселішчы жалезнага стагоддзя (7 в. да н.э. — 9 в. н.э.) выяўлены блізу в. Блужзкi Бор, Балачанка, Бор, Вялікае Поле, Дудзічы, Жораўка, Кавалевічы, Лешнiца, Мацеевічы, Міжрэчча, Паддуб’е, Светлы Бор, Церебуты.

У 8—9 стст. адбылося рассяленне ўсходнеславянскага племені дрыгавічоў на тэрыторыі раёна.

Полацкае княства

З 12 ст. да сярэдзiны 14 ст. сучасная Пухаўшчына спачатку уваходзiла ў Полацкае княства, у 13 ст. ў складзе Менскага і Свіслацкага ўдзела.

Паўднёвая частка сучаснага Пухавіцкага раёна ўваходзіла ў склад Свіслацкага княства. Свіслач — цэнтр княства і воласці ў 12-17 ст. — цяпер вёска ў Асіповіцкім раёне, там, дзе рака Свіслач упадае ў Бярэзіну. Лінія падзелу праходзіла па вёсках Суцін — Арэшкавічы — Балоча. Свіслацкае княства ўвайшло ў ВКЛ у 1350-ыя гады, пасля смерці апошняга свіслацкага князя Сямёна, бо ў яго не было нашчадкаў.

Паўночная частка сучаснага Пухавіцкага раёна адносилась да Менскага княства, якое аддзялілася ў 12 ст. ад Полацкай зямлі. Абставіны і дакладны час у ваходжання Менскага княства ў ВКЛ не вызначаны. Гэты працэс адбываўся ў другой палове 13 — першай чвэрці 14 ст.

Вялікае Княства Літоўскае

Касцёл езуітаў у Блоні. Малюнак 19 ст. (з кнігі А. Кулагіна «Каталіцкія храмы на Беларусі»).

З 1350 г. па 1569 г. сучасная Пухаўшчына ўваходзiла ў склад Вялікага Княства Літоўскага, а з 1569 г. па 1793 г. — у склад Рэчы Паспалітай. Знаходзілася ў складзе Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Большая частка тэрыторыі спачатку ўвайшла ў склад воласці Бакшты, а паўднёва-усходняя — у склад Свіслацкай воласці ВКЛ. Пасля Гарадзельскай уніі 1413 г. землі Пухавіцкага раёна ўвайшлі ў склад Віленскага ваяводства — Менскага павета і Свіслацкай воласці. Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гг. тэрыторыя сучаснага Пухавіцкага раёна ўвайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства ВКЛ.

У складзе Расійскай імперыі

Сядзіба Ашторпаў. Н. Орда, 1876

У 1793 г. у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай Пухавіччына адышла да Расійскай імперыі.

У 1795 г. Пухавіччына увайшла ў склад Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Найноўшы час

Пухавічы у 1918 г.
Вучылішча, да 1918
Вёска Церабель. Абеліск землякам, загінулым у Другой сусветнай вайне

У канцы лютага 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы. Дзейнічаў дукорскі партызанскі атрад пад кіраўніцтвам А. А. Блажко і М. І. Рудовіча.

З 31 ліпеня 1920 года ў БССР, да 17 ліпеня 1924 — у складзе Ігуменскага (з 1923 г. Чэрвенскага павета) Мінскай губерні. У 1921 г. на базе Мар’інагорскай земляробчай школы адкрыты сельгастэхнікум.

17 ліпеня 1924 года быў утвораны Пухавіцкі раён у складзе Мінскай акругі БССР з цэнтрам у мястэчку Пухавічы. 20 жніўня 1924 года падзелены на 12 сельсаветаў: Балоцкі (Балачанскі, Балачоўскі), Блонскі, Блужскі, Дрычынскі, Кнорынскі, Навасёлкаўскі, Пудзецка-Слабадскі, Сінчанскі, Слабадскі, Суцінскі, Талькаўскі, Турынскі. 29 ліпеня 1925 года цэнтр раёна перанесены ў пасёлак Мар’іна Горка.

29 ліпеня 1925 г. адбыўся 1-ы раённы з’езд Саветаў, які прыняў рашэнне перанесці раённы цэнтр у Мар’іну Горку. Першым сакратаром райкама партыі тады працаваў Башко, старшынёй райвыканкома — Маркоўскі, сакратаром райкама камсамола — Садоўскі.

18 снежня 1925 года ўтвораны Пухавіцкі сельсавет і скасаваны Слабадскі сельсавет. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны Гарэлецкі, Сяргеевіцкі, Цітвянскі і Шацкі сельсаветы скасаванага Шацкага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 18 студзеня 1931 года да раёна далучаны Азярычынскі (Азярышчанскі), Дудзіцкі, Узлянскі сельсаветы скасаванага Самахвалавіцкага раёна; 8 ліпеня 1931 года — Задашчэнскі, Селецкі, Слабадскі сельсаветы скасаванага Грэскага раёна; Абчацкі, Голацкі, Дукорскі, Замастоцкі, Карзуноўскі, Пярэжырскі, Рудзенскі сельсаветы і мястэчка Смілавічы скасаванага Смілавіцкага раёна. 25 ліпеня 1931 года Абчацкі і Замастоцкі сельсаветы ўключаны ў гарадскую рысу горада Мінска. У 1935 годзе скасаваны Талькаўскі сельсавет. 12 лютага 1935 года Задашчэнскі, Селецкі, Слабадскі сельсаветы перададзены адноўленаму Грэскаму раёну; Азярычынскі (Азярышчанскі), Гарэлецкі, Голацкі, Дрычынскі, Дудзіцкі, Дукорскі, Пудзецка-Слабадскі, Пярэжырскі, Рудзенскі, Сяргеевіцкі, Узлянскі, Цітвянскі, Шацкі сельсаветы — адноўленаму Рудзенскаму раёну. 12 сакавіка 1935 года Рудзенскаму раёну перададзены таксама Карзуноўскі сельсавет, а Гарэлецкі і Пудзецка-Слабадскі сельсаветы вернуты ў склад Пухавіцкага раёна. 15 красавіка 1935 года да раёна далучаны Задашчэнскі і Слабадскі сельсаветы Грэскага раёна. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Мар’іна Горка атрымала статус гарадскога пасёлка. У 1939 годзе Кнорынскі сельсавет перайменаваны ў Варашылаўскі, зноў утвораны Талькаўскі сельсавет.

У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да пачатка ліпеня 1944 года тэрыторыя раёна была акупіравана нямецкімі войскамі. Пухавіччыну вызвалялі войскі 1-га і 2-га Беларускіх франтоў у ходзе праведзенай на другім этапе аперацыі «Баграціён», якая праходзіла з 29 чэрвеня да 4 ліпеня 1944 года.

У цэлым, па афіцыйных падліках, Пухавіцкі раён (у сённяшніх межах) страціў у Другой сусветнай вайне — 11 238 чалавек, з якіх 5895 чалавек мірнага насельніцтва, 4141 чалавек загінулі на франтах, 1192 чалавекі — у партызанскіх атрадах.

16 ліпеня 1954 года Пудзецкаслабадскі сельсавет перайменаваны ў Ананіцкі, Задашчэнскі сельсавет скасаваны. 17 снежня 1956 года да раёна далучаны Селецкі сельсавет Грэскага раёна, 20 студзеня 1960 года — гарадскі пасёлак Рудзенск, Голацкі, Дрычынскі, Дукорскі, Пярэжырскі, Сяргеевіцкі, Цітвянскі сельсаветы скасаванага Рудзенскага раёна, 1 красавіка 1960 года — Шацкі сельсавет Уздзенскага раёна. 5 мая 1962 года скасаваны Варашылаўскі сельсавет. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны Любяцкі і Навапольскі сельсаветы скасаванага Уздзенскага раёна. 4 студзеня 1964 года Слабадскі сельсавет перайменаваны ў Вецярэвіцкі, скасаваны Селецкі сельсавет. 30 ліпеня 1966 года Любяцкі сельсавет перададзены ў склад адноўленага Уздзенскага раёна. 16 мая 1968 года ўтвораны Селецкі сельсавет. 15 чэрвеня 1972 года Сінчанскі сельсавет перайменаваны ў Амяльнянскі, 16 жніўня 1973 года Балоцкі сельсавет — у Краснаакцябрскі. 31 сакавіка 1977 года Цітвянскі сельсавет перайменаваны ва Узлянскі. 29 снежня 1977 года пасёлак Праўдзінскі рэарганізаваны ў рабочы пасёлак. 23 ліпеня 1984 года Амяльнянскі сельсавет перайменаваны ў Дубраўскі. 24 студзеня 1986 года рабочы пасёлак Свіслач аднесены да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў з утварэннем асобнага пассавета. 20 кастрычніка 1995 года горад Мар’іна Горка і Пухавіцкі раён былі аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 4 ліпеня 2002 года зацверджаны герб і сцяг Мар’інай Горкі і Пухавіцкага раёна. 29 верасня 2006 года скасаваны Гарэлецкі, Краснаакцябрскі, Селецкі і Сяргеевіцкі сельсаветы[3]. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны Талькаўскі сельсавет[4]. 28 мая 2013 года скасаваны Ананіцкі, Вецярэвіцкі, Дрычынскі, Суцінскі, Узлянскі сельсаветы, Праўдзінскі пассавет, Рудзенскі і Свіслацкі пассаветы рэарганізаваны ў Рудзенскі і Свіслацкі сельсаветы адпаведна[5].

Геаграфія

Мацяры́нскае возера

Геаграфічнае становішча

Раён размешчаны ў цэнтральнай частцы Рэспублікі Беларусь (менавіта ў Пухавіцкім раёне знаходзіцца геаграфічны цэнтр Беларусі) ў паўднёва-ўсходняй частцы Мінскай вобласці. Мяжуе з Мінскім, Слуцкім, Старадарожскім, Уздзенскім, Чэрвеньскім раёнамі Мінскай вобласці, Асіповіцкім раёнам Магілёўскай вобласці.

Рэльеф і карысныя выкапні

Раён знаходзіцца ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Паверхня плоскахвалістая, 90 % яе на вышыні 160—200 м, 7 % — вышэй за 200 м над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт 236 м (на поўдзень ад вёскі Сяргеевічы).

У Пухавіцкім раёне здабываюць торф, бузы, пяскова-жвіровыя матэрыялы, будаўнічыя пяскі, гліну і суглінкі. Пераважаюць глебы: сельскагаспадарчых угоддзяў, дзярновападзолістыя забалочаныя (33 %), дзярнова-падзолістыя (31,8 %), тарфяныя-балотныя (23,8 %). Пад лесам (39,9 %) тэрыторыі раёна, пад балотам — 4,4 %.

Агульная плошча сельскагаспадарчых угоддзяў — 112 тыс. га, з іх асушаных — каля 38 тыс. га.

Клімат

Сярэдняя тэмпература студзеня −6,9 °C, ліпеня +17,9 °C. Ападкаў выпадае 592 мм у год. Вегетацыйны перыяд 188 сутак.

Гідраграфія

Праз тэрыторыю раёна працякаюць рэкі Пціч, у якую ўпадаюць Асачанка (з прытокам Цепленька), Асінаўка, Вуж (Вушанка), Грэбенка, Шаць (з прытокам Кавалёўка), і Свіслач з прытокамі Балачанка, Волма, Жалязянка, Сіняўка, Талька (з прытокам Суцінка), Цітаўка. Азёры: Сяргееўскае, Мацярынскае, Свяценскае, Глухое, Беліцкае, Сіняе, Доўгае, Круглае, Сіняя Града, Зужава, Грымячае. Вадасховішчы: Земснарад, Кавалёўка, Чырвонагвардзейскае.

Сімволіка

Асноўныя артыкулы: Сцяг Мар’інай Горкі і Герб Мар’інай Горкі

Герб горада Мар’інай Горкі і Пухавіцкага раёна
Сцяг горада Мар’інай Горкі і Пухавіцкага раёна

Сцяг Пухавіцкага Раёна ўзяты з гербу г. Мар’іна Горка. Сцяг: прастакутнае палатно блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры якога выява Багародзіцы ў чырвона-блакітных, адзеннях з белым покрывам. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 22 ліпеня 2000 года № 42.

Герб раёна супадае з гербам горада Мар’іна Горка. Паходжанне назвы горада Мар’іна Горка сыходзіць у дахрысціянскія часы. Па легендзе, на ўзвышшы, калісьці размешчаным на месцы сучаснага горада, стаяла паганская бажніца. Тут ушаноўвалі нарачонай Сонца, багіні-мацюкай, заступніцы дзіцянараджэння Мары. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 22 ліпеня 2000 г. № 42.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Станам на 28 мая 2013 года ў склад Пухавіцкага раёна ўваходзілі наступныя сельсаветы:[6]

Сельсавет Адм. цэнтр Уключае Насельніцтва
1 Блонскі сельсавет Блонь 13 населеных пунктаў
2 Блужскі сельсавет Блужа 32 населеных пунктаў 907(2009)
3 Голацкі сельсавет Голацк 15 населеных пунктаў
4 Дубраўскі сельсавет Дубраўка 15 населеных пунктаў 2 000 (2011)
5 Дукорскі сельсавет Дукора 37 населеных пунктаў
6 Навапольскі сельсавет Наваполле 35 населеных пунктаў
7 Навасёлкаўскі сельсавет Навасёлкі 28 населеных пунктаў
8 Пухавіцкі сельсавет Пухавічы 31 населеных пунктаў
9 Пярэжырскі сельсавет Пярэжыр 19 населеных пунктаў
10 Рудзенскі сельсавет Рудзенск 14 населеных пунктаў
11 Свіслацкі сельсавет Свіслач 2 населеных пункта 11 959 (2016)
12 Турынскі сельсавет Турын 29 населеных пунктаў
13 Шацкі сельсавет Шацк 37 вёсак

Насельніцтва

Гарадскія паселішчы: Мар’іна Горка, Рудзенск, Свіслач, Праўдзінскі, Дружны

Рэлігія

Асноўны артыкул: Храмы Пухавіцкага раёна На 1 студзеня 2017 года ў Пухавіцкім раёне налічвалася 33 рэлігійныя грамады, якія зарэгістраваны ў Мінскім абласным выканаўчым камітэце і пастаўлены на ўлік у Пухавіцкім райвыканкаме. З іх 20 праваслаўных грамадаў, 3 каталіцкія грамады, 5 рэлігійных грамадаў хрысціянаў веры евангельскай, 5 грамадаў евангельскіх хрысціянаў баптыстаў. Рэлігійную дзейнасць на тэрыторыі Пухавіцкага раёна ажыццяўляюць 23 святары, з іх: 14 — прадстаўнікі праваслаўнай канфесіі, 1 — каталіцкай, 4 пастара хрысціянаў веры евангельскай, 4 пастара рэлігійных грамадаў евангельскіх хрысціянаў баптыстаў.

Эканоміка

Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі. У раёне пасевы зерневых культур, ільну, бульбы. Прадпрыемствы харчовай, паліўнай, хімічнай прамысловасці.

На 1 студзеня 2016 года пагалоўе кароў дойнага статка ў сельскагаспадарчых арганізацыях складае 16980 галоў. Вытворчасць малака за 2015 год склала 62,6 тыс. тон.

Сельскагаспадарчыя арганізацыі:

Прамысловая вытворчасць

Свіслацкі сельсавет з’яўляецца прамысловы цэнтр Пухавіцкага раёна, яго паступленні ў бюджэт складаюць каля 40 % ад усіх паступленняў Пухавіцкага раёна. Тымчасова, у пасялковым Савеце пражывае толькі каля 17 % ад колькасці насельніцтва Пухавіцкага раёна.

Прадпрыемствы:

Энергетыка

У раёне абслугоўваннем электрычных сетак, па якіх сёння ажыццяўляецца электразабеспячэнне больш за 1500 прадпрыемстваў і арганізацый і больш за 43 тысячы спажыўцоў (па дамовах з фізічнымі асобамі), займаецца Пухавіцкі раён электрасетак філіяла «Мінскія электрычныя сеткі» РУП «Мінскэнэрга».

У сярэдзіне шасцідзясятых гадоў у рэспубліцы пачалося буйное ператварэнне энергетычных падраздзяленняў пад адзіную сістэму кіраўніцтва. У выніку ў студзені 1968 года ў Пухавіцкім адміністрацыйным раёне былі створаны Мар’інагорскі і Рудзенскі РЭСы, на базе якіх у 1987 годзе і быў утвораны адзіны Пухавіцкі раён электрасетак.

Электрападстанцыя «Мар’іна Горка» (35/10КВ) была збудавана ў 1959 годзе. Потым у раёне з’явіліся падстанцыі «Талька», «Рудзенск», «Шацк». Сёння Пухавіцкі раён электраэнергіяй забяспечваюць 7 падстанцый 35/10 КВ і 4 падстанцыі 110/10 КВ. Працягласць электрычных сетак перавышае 2800 кіламетраў, з іх больш за 500 кіламетраў — кабельныя лініі.

Прадпрыемства абслугоўвае электрычныя сеткі мястэчак Дружны, Рудзенск, Праўдзінскі, мікрараёна Засвятое гарадскога пасёлка Свіслач, электрычныя сеткі ўсіх аграмястэчкаў і вёсак Пухавіцкага раёна, а таксама шэрага населеных пунктаў Уздзенскага раёна[11].

На тэрыторыі раёна знаходзіцца Мінская ЦЭЦ-5. Размешчана 40 км ад сталіцы рэспублікі, паблізу пасёлка Дружны. З’яўляецца самай маладой электрастанцыя Беларускай энергасістэмы і першая вялікая цеплавая электрастанцыя ў СНД. Электрычная магутнасць складае 729 МВт.

Унікальнасць станцыі заключаецца ў тым, што задумвалася яна як атамная ЦЭЦ. Аднак, пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе, будаўніцтва было прыпынена. Атамная станцыя была перапрафіліравана ў цеплаэлектрацэнтраль.

Транспарт

Чыгуначны

Станцыя Пухавічы

Праз тэрыторыю раёна праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель.

Чыгуначныя станцыі і платформы Пухавіцкага раёна: Блужа (прыпыначны пункт), Весялоўскі (прыпыначны пункт), Вяленскі (прыпыначны пункт), Вяндзеж (прыпыначны пункт), Дрычын (прыпыначны пункт), Зазерка (прыпыначны пункт), Майскі (прыпыначны пункт), Новае Сяло (прыпыначны пункт), Пухавічы (станцыя), Раўнаполле (прыпыначны пункт), Рудзенск (станцыя), Рыбцы (прыпыначны пункт), Седча (прыпыначны пункт), Талька (станцыя), Тэхнікум (прыпыначны пункт).

Аўтамабільны

Раён абслуговывае філіял ААТ «Мінаблаўтатранс» аўтапарк № 19 [12].

Праз раён праходзяць:

Аўтавакзал — панарама

Сувязь і камунікацыі

Паслугі электрасувязі на тэрыторыі Пухавіцкага раёна забяспечвае Пухавіцкі вузел электрасувязі. На сённяшні дзень прадпрыемства падае больш 70 відаў паслуг, асноўнымі з якіх з’яўляюцца: тэлефанія, Інтэрнэт, тэлебачанне.

У склад прадпрыемства ўваходзяць:

Культура і грамадства

Пухавіцкі строй
Блонь Фасад будынка
Будынкі ганчарнай майстэрні і аўтарэтра. Фота 2008 г. Дудуткі

Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Пухавіцкага раёна

Каля Талькі праводзіцца штогадовы беларускі музычны фестываль «Талькаўскі фэст».

У Мар’інай Горцы праводзіцца штогадовы рэгіянальны фестываль песні і музыкі «Майскі вальс» на прыз народнага артыста Беларусі Ігара Лучанка.

Музеі

Спорт

На тэрыторыі Пухавіцкага раёна знаходзіцца 39 устаноў фізічнай культуры і спорту.

У раёне маецца футбольная каманда, якая ўваходзіць у Другую лігу чэмпіянату Беларусі — ФК Вікторыя. З 2018 года ў чэмпіянаце Мінскай вобласці бярэ ўдзел клуб «Энергія» (Пухавіцкі р-н)[13]. Раней у Першай лізе Беларусі ўдзельнічаў прафесійныя футбольныя каманды ФК Рудзенск. Матчы праходзяць на Гарадскім стадыёне ў г. Мар’іна Горка.

Памятныя мясціны

Асноўны артыкул: Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Пухавіцкага раёна

Страчаная спадчына

СМІ

Пухавіцкія навіны — раённая газета Пухавіцкага раёна. Выдаецца з 1930 года ў г. Мар’іна Горка.

Сацыяльная сфера

Адукацыя

Сярэдняя школа № 1 п. Дружны

Асноўны артыкул: Адукацыя ў Пухавіцкім раёне У 2017/2018 навучальным годзе сетка адукацыйных устаноў раёна складае 51 установай адукацыі (26 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, 18 устаноў дашкольнай адукацыі, 3 установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, 1 дапаможная школа-інтэрнат, 1 цэнтр карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі, 1 сацыяльна-педагагічны цэнтр, 1 аздараўленчы летнік «Лясная казка»), а таксама ДУ «Пухавіцкая спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая спартовая школа алімпійскага рэзерву», ДУ “Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр «Вікторыя», ДУ “Фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Энергія»[14].

Ахова здароўя

Мар’іна Горка. Будынак ЦРБ

На 2018 год установа аховы здароўя «Мар’інагорская цэнтральная раённая бальніца» складася з 43 лекава-прафілактычных устаноў:

Вядомыя асобы

Анатоль Вольны (злева) і Міхась Чарот, 1925. Мінск.

Ганаровыя грамадзяне Пухавіцкага раёна

Раённая Дошка

Гл. таксама

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района Архівавана 22 кастрычніка 2020.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  6. Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў ад 28 мая 2013 Архівавана 11 снежня 2013.
  7. http://www.pukhovichi.minsk-region.by/ru/region/istoriya.html Архівавана 1 лютага 2018.
  8. Перепись населения — 2009. Минская область Архівавана 30 кастрычніка 2010. (руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. http://www.gorka.by/?p=51984
  10. http://www.gorka.by/?p=51440
  11. http://www.gorka.by/?p=41580
  12. http://www.gorka.by/?p=46369
  13. http://www.ffmo.by/sorevnovaniya/chempionat-minskoy-oblasti Архівавана 15 жніўня 2019.
  14. http://pukhovichi.minsk-region.by/ru/cotsialnaya-sfera/obrazovanie.html Архівавана 5 кастрычніка 2018.
  15. http://mgorka-crb.by/o-bolnice/
  16. http://www.pukhovichi.gov.by/be/regijon/ganarovyya-gramadzyane-pukhavitskaga-rajona.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Пухавіцкі раён
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Раёны, утвораныя ў 1924 годзе