wd wp Пошук:

Сенненскі раён

Се́нненскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці. Цэнтр — горад Сянно. Мяжуе з Бешанковіцкім, Віцебскім, Лёзненскім, Аршанскім, Талачынскім і Чашніцкім раёнамі.

Плошча раёна 2 тыс. км². Насельніцтва 31,6 тыс. чал. (2003).

Прырода

Паверхня паўднёвай часткі ўзгорыста-платопадобная, у межах Аршанскага ўзвышша, паўночная і паўночна-заходняя часткі раўнінныя, з асобнымі ўчасткамі астраўных павышэнняў у межах Чашніцкай раўніны; на крайнім усходзе Лучоская нізіна. Найвышэйшы пункт 263 м (каля в. Папіна), найбольш нізкая адзнака 154 м (урэз вады возера Серакаротня каля в. Рыбнае).

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Аршанскай упадзіны. Зверху залягаюць марэнныя і водна-ледавіковыя адклады паазерскага, сожскага і бярэзінскага зледзяненняў магутнасцю ад 30—40 да 240 м (у ледавіковых лагчынах), ніжэй — дэвонскія пясчанікі, гліны, мергелі і даламіты — да 350 м, верхнепратэразойскія гліны, алеўраліты і пясчанікі — да 900—1000 м. Пароды крышталічнага фундамента на глыбіні 750—900 м на захадзе і 1200—1400 м ніжэй узроўню мора на ўсходзе. Вядомы 184 радовішчы торфу з агульнымі запасамі 36,7 млн тон (найбуйнейшыя Мох-Ніжняя Крывіна, Капланскі Мох, Крыпец, Кічынскае, Забоціна—Бярозка); 5 радовішчаў пясчана-жвіровага матэрыялу з запасамі 6,4 млн куб. м. (найб. Оўсішчанскае, Латыгальскае, Дубнякоўскае, Яноўскае); 5 радовішчаў глін і суглінкаў з запасамі 5,2 млн куб. м (найб. Ракіта, Тупічанскае, Мелькавіцкае, Папоўскае); 3 радовіішчы пяскоў з запасамі 24,2 млн куб. м (Маргойскае, Папоўскае 1-е, Мішчукоўскае).

Сенненшчына — азёрны край. У раёне 71 возера i 8 буйных сажалак (штучных вадаёмаў). Сярод буйнейшых: Сянно, Вялікае Святое, Багданаўскае Бярозаўскае, Ліпна, Сосна, Кічына, Серакаротня, Ходцы (Любач). Буйных рэк няма.

Пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы. Агульная плошча балот 15,4 тыс. га. Найбольшыя балотныя масівы: Мох-Ніжняя Крывіна, Хабоціна-Бярозка, Капланскі Мох, Замашанскі Мох, Рудзецкае. Пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі каля 48 % тэрыторыі раёна.

Сістэма ахоўваемых прыродных тэрыторый Сенненшчыны ўключае гідралагічныя заказнікі.

Гісторыя

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — горад Сянно. 20 жніўня 1924 года падзелены на 14 сельсаветаў: Алексініцкі, Беліцкі, Гарывецкі, Застадольскі, Машчонскі, Навасельскі, Нямойтаўскі, Падворыцкі, Паўлавіцкі, Пустынкаўскі, Раснянскі (Расненскі), Сенненскі, Сукрэмненскі, Ульянавіцкі. 29 кастрычніка 1924 года Паўлавіцкі сельсавет перайменаваны ў Ходчанскі, Сукрэмненскі сельсавет — у Латыгальскі. 24 верасня 1926 года скасаваны Сенненскі сельсавет, 12 кастрычніка 1929 года — Падворыцкі сельсавет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Будскі, Навасельскі і Сідорніцкі (Тур’еўскі) сельсаветы скасаванага Багушэўскага раёна. 20 жніўня 1933 года Машчонскі сельсавет падзелены на Машчонскі і Падворыцкі сельсаветы. 12 лютага 1935 года Будскі, Застадольскі і Навасельскі сельсаветы перададзены адноўленаму Багушэўскаму раёну. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Падворыцкі і Сідорніцкі сельсаветы. 20 студзеня 1960 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Багушэўск, Астапенскі, Забараўскі, Застадольскі, Какоўчынскі, Ледневіцкі, Машканскі і Навасельскі сельсаветы скасаванага Багушэўскага раёна. 20 мая 1960 года скасаваны Астапенскі, Застадольскі, Латыгальскі, Ледневіцкі і Навасельскі сельсаветы, утвораны Багушэўскі сельсавет. 14 красавіка 1962 года Забараўскі сельсавет перайменаваны ў Обальскі, 2 жніўня 1966 года Пустынкаўскі сельсавет — у Студзёнкаўскі, 7 чэрвеня 1968 года Машчонскі сельсавет — у Белаліпскі, 19 лютага 1971 года Гарывецкі сельсавет — у Запруддзеўскі. 30 сакавіка 1992 года скасаваны Белаліпскі сельсавет. 21 чэрвеня 1993 года Запруддзеўскі сельсавет перайменаваны ў Багданаўскі. 20 кастрычніка 1995 года Сенненскі раён і горад Сянно аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 8 красавіка 2004 года скасаваны Алексініцкі, Обальскі, Раснянскі, Ульянавіцкі сельсаветы[5].

Насельніцтва

1999 — 33,9 тыс. 2001 — 33,4 тыс. (гарадское 37,4 %) 2008 — 27,4 тыс. Гарадскія паселішчы: г. Сянно, г. п. Багушэўск.

Гаспадарка

Буйнейшыя прадпрыемствы:

Культура і грамадства

Старшыні райвыканкома

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. http://www.senno.vitebsk-region.gov.by/ru/rukovodstvo/
  2. 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  6. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 3. Карчма — Найгрыш / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. — 751 с. — 9 500 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Сенненскі раён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных