wd wp Пошук:

Нямецкая мова

Запыт «нямецкая» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.

Няме́цкая мова (ням. Deutsch (i), вымаўляецца: [dɔɪ̯ʧ]; deutsche Sprache, вымаўляецца: [ˈdɔɪ̯ʧə ˈʃpʀaːχə]) — мова немцаў, аўстрыйцаў, ліхтэнштэйнцаў і большай часткі швейцарцаў, афіцыйная мова Германіі, Аўстрыі, Ліхтэнштэйна, адна з афіцыйных моў Швейцарыі, Люксембурга і Бельгіі[16]. З’яўляецца адной з самых распаўсюджаных моў у свеце(руск.) бел. пасля кітайскай, арабскай, хіндзі, англійскай, іспанскай, бенгальскай, партугальскай, рускай і японскай. Нямецкая — адна з афіцыйных і рабочых моў(руск.) бел. Еўрапейскага саюза і рада іншых міжнародных арганізацый(руск.) бел..

Адносіцца да заходняй падгрупы германскіх моў індаеўрапейскай сям’і. Пісьменнасць на аснове лацінскага алфавіта, дапоўненага трыма графемамі, якія абазначаюць умлаўты(руск.) бел. (ä, ö, ü), і лігатурай эсцэт (ß). Найстаражытнейшыя помнікі пісьменнасці адносяцца да VIII стагоддзя[17].

Нямецкая мова ўзыходзіць да прагерманскай мовы, якая, у сваю чаргу, з’яўляецца адгалінаваннем праіндаеўрапейскай(руск.) бел.. Змяненне фанетычнай і марфалагічнай сістэм мовы ў выніку другога перамяшчэння зычных(руск.) бел. прывяло да яе адасаблення ад роднасных германскіх моў. У сярэднія вякі адбываецца фарміраванне фанетыкі і марфалогіі, лексічнага строю і сінтаксіса сярэдневерхненямецкай, а за ёю — ранненоваверхненямецкай мовы(руск.) бел.. Сучасную нямецкую мову, гісторыя якой пачынаецца прыкладна з другой паловы XVII стагоддзя, іначай называюць новаверхненямецкай мовай(руск.) бел.. Вялікую ролю ў яе станаўленні адыгралі пераклад Бібліі(руск.) бел. Марціна Лютэра, творчасць Іагана Вольфганга фон Гётэ, Фрыдрыха Готліба Клопштака і Іагана Крыстафа Готшэда(руск.) бел., мовазнаўчыя працы Іагана Крыстафа Адэлунга(руск.) бел., братоў Грым і Конрада Дудэна[16].

Сучасная літаратурная нямецкая мова(руск.) бел. ўзнікла на аснове верхненямецкіх дыялектаў. У адрозненне ад яе асобныя нямецкія дыялекты(руск.) бел. (напрыклад, ніжненямецкія ці алеманскія(руск.) бел.), якія не поўнасцю ўдзельнічалі ў верхненямецкім зрушэнні ці ўдзельнічалі ў іншых фанетычных пераходах, захоўваюць сваю своеасаблівасць. У Аўстрыі і Швейцарыі склаліся ўласныя варыянты нямецкай мовы(руск.) бел., сфарміраваныя на ўласнай дыялектнай аснове са сваімі спецыфічнымі рысамі фанетычнага і граматычнага ладу[16][17].

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя нямецкай мовы Зыходзячы з асаблівасцей гістарычнага развіцця нямецкай мовы, выдзяляюць чатыры асноўныя перыяды (ступені) яе існавання (без уліку прагерманскай мовы)[18]. Кожная ступень характарызуецца прыблізнымі часавымі рамкамі і пэўнымі асаблівасцямі фарміравання фанетычнай, граматычнай і лексічнай структур, што дазваляе прасачыць галоўныя прычыны тых змен, якія адбываліся ў мове на працягу больш чым тысячы гадоў і ў тым ці іншым выглядзе прасочваюцца і па сёння[18][19]. Выдзяляюць наступныя ступені[17][20][21][22].

ПерыядГадыХарактарыстыка
Старажытнаверхненямецкая мова (Althochdeutsch)7501050У выніку другога перамяшчэння зычных фарміруецца ўласная фанетычная сістэма; у марфалогіі назоўнікаў прасочваецца фарміраванне катэгорыі ліку пры дапамозе умлаўта карнявога галоснага, адбываецца скарачэнне канчаткаў, утвараюцца складаныя дзеяслоўныя часы Perfekt і Plusquamperfekt. Літаратура гэтага перыяду прадстаўлена ў асноўным помнікамі царкоўна-рэлігійнага характара[23][21].
Сярэдневерхненямецкая мова (Mittelhochdeutsch)10501350Працягваецца фарміраванне фанетычнага строю; афармляюцца сучасныя граматычныя катэгорыі іменных часцін мовы, інфінітыў дзеяслова набывае сучасны выгляд, актыўна запазычваюцца новыя словы з французскай мовы. У сярэдневерхненямецкі перыяд адбываецца росквіт нямецкай рыцарскай паэзіі[18][21].
Ранненоваверхненямецкая мова (Frühneuhochdeutsch)13501650Працягваецца фарміраванне граматычных катэгорый назоўніка, у фанетыцы адбываюцца змены ў сістэме манафтонгаў і дыфтонгаў, ускладняецца сінтаксічная структура сказаў, паяўляюцца новыя словаўтваральныя элементы, адбываюцца першыя спробы ўнармавання граматыкі, запазычваюцца словы з французскай і італьянскай моў[24]. Дзякуючы дзейнасці Лютэра пачынае фарміравацца пісьмовая норма[21].
Новаверхненямецкая мова (Neuhochdeutsch)1650 — нашы дніНямецкая мова набывае сучасны выгляд, асноўныя змены закранаюць лексічную структуру (XIX—XX стст.), запазычанні пераважна англійскія[25]. Адбываецца замацаванне граматычных норм, афармляецца правапіс[18].

Мовы старажытных германцаў

Асноўны артыкул: Прагерманская мова

Заходнегерманскі моўны рэгіён ва Усходне-франкскім каралеўстве (962 год).

Германскія плямёны, якія паявіліся ў VI—V стст. да н. э. у паўночнай частцы нізіны паміж Эльбай і Одэрам, у Ютландыі і на поўдні Скандынавіі, паходзілі ад індаеўрапейскіх народаў, якія перакачавалі ў Еўропу[26]. Іх мова, якая адасобілася ад іншых індаеўрапейскіх моў у выніку першага перамяшчэння зычных(руск.) бел., стала асноваю моў германцаў[27]. На працягу некалькіх стагоддзяў на мовы германцаў аказвалі ўплыў мовы суседзяў (у асноўным — кельтаў, а пазней і рымлян)[28].

У многім развіццё мовы ў самым пачатку нашай эры звязана з міграцыямі носьбітаў племянных моў, а таксама з працэсамі паглынання невялікіх плямён большымі. Так утварыліся племянныя аб’яднанні франкаў, саксаў, цюрынгаў(руск.) бел., алеманаў і бавараў, мовы якіх сталі асновай сучасных франкскіх, ніжнесаксонскіх(руск.) бел., цюрынгскіх(руск.) бел., алеманскіх(руск.) бел. і баварскіх дыялектаў. У V—IX стст. усе гэтыя плямёна былі аб’яднаны пад уладай Меравінгаў (паходы Хлодвіга), а пазней і Каралінгаў (заваяванні Карла Вялікага)[29]. Створаная Карлам імперыя, якая ахоплівала землі сучасных Францыі, Італіі і Германіі, у 843 годзе была падзелена яго сынамі на тры часткі, што садзейнічала аддзяленню кантынетальных германскіх народаў на ўсходнім баку Рэйна ад раманскіх народаў Галіі і Апенінскага паўвострава[30].

Старажытнаверхненямецкая мова

Асноўны артыкул: Старажытнаверхненямецкая мова У VIII ст. у выніку другога перамяшчэння зычных(руск.) бел. пачынаецца выдзяленне верхненямецкай мовы. Прагерманскія зычныя /p/, /t/ і /k/ (і часткова /b/, /d/ і /g/) перайшлі ў верхненямецкія /pf/, /ts/ і /kx/ у пачатковай пазіцыі і ў /f/, /s/ і /x/ — у канцавой[31]. Гэтая фанетычная з’ява, якая пачала праяўляцца яшчэ ў VI ст., ахапіла паўднёванямецкія землі баварцаў і алеманаў, якія гаварылі на старажытнаверхненямецкай(руск.) бел.. У германскіх землях, размешчаных на поўнач ад лініі maken/machen(руск.) бел., франкі і саксы гаварылі на старажытнаніжненямецкай(руск.) бел.. У землях паміж гэтымі мовамі другое перамяшчэнне прайшло нераўнамерна (напрыклад, у рыпуарскім(руск.) бел. і мозельска-франкскім дыялектах(руск.) бел.)[32].

Яшчэ да падзення Рыма ў выніку рымска-германскіх зносін у мову германцаў пранікла вялікая колькасць лацінскіх слоў, якія адлюстроўвалі рэаліі жыцця рымлян, не знаёмыя германцам[33]. Хрысціянізацыя германцаў у раннім сярэдневякоўі спрыяла распаўсюджанню лацінскага пісьма ў германскіх землях. Слоўнік германцаў у гэты час істотна ўзбагачаецца за кошт лацінскіх запазычанняў, звязаных, як правіла, з хрысціянскім культам. Сама лацінская мова яшчэ доўга заставалася моваю навукі і адукацыі ў нямецкіх землях[34].

Нямецкая мова ў сярэднія вякі і новы час

Асноўныя артыкулы: Сярэдневерхненямецкая мова і Ранненоваверхненямецкая мова Усходне-Франкскае каралеўства было неаднародным, многаплемянным, аднак усведамленне яго жыхарамі свайго этнічнага і часткова моўнага адзінства прыйшло ўжо ў канцы X — пачатку XI ст., г.зн. к пачатку сярэдневерхненямецкага перыяду. Слова Deutsch(руск.) бел. утворана ад прыметніка diutisc (стар.-в.-ням.: diot, гоцк.: þiuda) і азначала «той, хто гаворыць на мове народа» (у адрозненне ад тых, хто гаворыць на латыні). Лацінскае theodisce (theodisca lingua) з’явілася ў лацінскіх крыніцах у канцы VIII ст. і апісвала народы, якія не гавораць на латыні, у тым ліку — германскія[18][35]. У другой палавіне IX ст. у Отфрыда(руск.) бел. сустракаецца thiufrenkiska zunga, як абазначэнне агульнафранкскай мовы, а ў пачатку XI ст. diu diutisca zunge сустракаецца ў Ноткера(руск.) бел. як абазначэнне мовы германскіх народаў. Упершыню ў якасці абазначэння народа diutisc сустракаецца толькі ў канцы XI стагоддзя[36].

У адрозненне ад сваіх раманскіх і славянскіх суседзяў, у нямецкім моўным арэале на працягу ўсяго сярэдневякоўя існавалі тэрытарыяльна раздробленыя палітычныя структуры, што прывяло да ўтварэння і развіцця вялікай колькасці розных дыялектаў(руск.) бел.. Рэгіянальныя асаблівасці ўжывання сярэдневерхненямецкай мовы абцяжарвалі працэс стварэння культурнай цэласнасці і стымулявалі паэтаў пачатку XIII ст. пазбягаць дыялектных форм з мэтай пашырыць круг патэнцыяльных чытачоў, што разглядаецца як першая спроба стварэння агульнанямецкай мовы. Але гэта стала магчыма толькі пры распаўсюджанні граматнасці сярод шырокіх слаёў насельніцтва ў перыяды позняга сярэдневякоўя і пазней — Адраджэння[37].

Марцін Лютэр (партрет работы Лукаса Кранаха Старэйшага, 1526).

У XIII—XIV стст. фарміраванне нямецкай мовы прыводзіць да таго, што лацінская мова паступова страчвае свае пазіцыі мовы афіцыйна-дзелавой сферы (канчаткова гэта адбываецца толькі ў XVI—XVII стст.). Паступова змешаныя ўсходне-нямецкія гаворкі, ўзнікшыя ў выніку каланізацыі славянскіх зямель на ўсход ад ракі Эльбы, атрымліваюць вядучую ролю і, узбагаціўшыся за кошт узаемадзеяння з паўднёванямецкай літаратурнай традыцыяй, лажацца ў нямецкай нацыянальнай літаратурнай мовы.

У адрозненне ад большасці еўрапейскіх моў, літаратурная форма якіх заснавана на дыялекце сталіцы, нямецкая літаратурная мова(руск.) бел. прадстаўляе сабой нешта сярэдняе паміж сярэдне- і верхненямецкімі дыялектамі і лічыцца мясцовай толькі ў Гановеры. У паўночнай частцы Германіі гэтая мова распаўсюдзілася ў сферах дзяржаўнага кіравання(руск.) бел. і школьнай адукацыі ў час Рэфармацыі. У эпоху росквіту Ганзы па ўсёй паўночнай Германіі панавалі ніжненямецкія дыялекты і нідэрландская мова. З часам літаратурная нямецкая ў паўночных абласцях Германіі практычна выцесніла мясцовыя дыялекты, якія толькі часткова захаліся да сённяшняга часу. У цэнтры і на поўдні Германіі, дзе мова з самага пачатку была больш падобна на літаратурную, насельніцтва захавала свае дыялекты[38].

У 1521 годзе Марцін Лютэр пераклаў на тады яшчэ не ўстояную стандартную пісьмовую мову Новы, а у 1534 годзе — Стары Запавет, што, на думку многіх вучоных-мовазнаўцаў XIX ст., паўплывала на развіццё мовы цэлых пакаленняў, бо ўжо ў XIV ст. было відно паступовае развіццё агульнарэгіянальнай пісьмовай нямецкай мовы, якую таксама называюць ранненоваверхненямецкай(руск.) бел.[39]. Утварэнне літаратурнай пісьмовай нямецкай мовы было ў асноўным завершана ў XVII стагоддзі[40].

Станаўленне новаверхненямецкай мовы

Асноўны артыкул: Новаверхненямецкая мова Вялікае значэнне для новаверхненямецкай мовы(руск.) бел. мела інтэнсіўнае развіццё ў XVIII—XIX стст. свецкай мастацкай літаратуры. Фарміраванне норм сучаснай літаратурнай мовы завяршаецца ў канцы XVIII ст., калі нармалізуюцца граматычная сістэма, стабілізуецца арфаграфія, ствараюцца нарматыўныя слоўнікі, а ў канцы XIX ст. на аснове сцэнічнага вымаўлення выпрацоўваюцца арфаэпічныя нормы. У XVI—XVIII стст. новыя літаратурныя нормы распаўсюджваюцца на поўнач Германіі. У гэты час у нямецкую мову актыўна пранікаюць словы з французскай і славянскіх моў.

Састаўленнем першых слоўнікаў нямецкай мовы займаліся І. К. Адэлунг(руск.) бел. (1781) і браты Грым (1852, закончан поўнасцю ў 1961 годзе). Нямецкі правапіс фарміраваўся на працягу ўсяго XIX ст. Значны прарыў у стварэнні агульнага правапісу быў дасягнут дзякуючы Конраду Дудэну, які ў 1880 годзе выпусціў «Арфаграфічны слоўнік нямецкай мовы»[41]. У 1901 годзе гэты слоўнік быў у трохі змененай форме прызнаны асновай нямецкага афіцыйнага правапісу на Арфаграфічнай канферэнцыі 1901 года(руск.) бел., але з 1956 года зноў устае пытанне аб рэфармаванні арфаграфіі, што вылілася ў рэформу 1996 года(руск.) бел..

Усё XX стагоддзе нямецкая мова змянялася нязначна: асноўныя змены закраналі лексікон, які папаўняюся новымі словамі. Пасля прыходу да ўлады Адольфа Гітлера на чале нацыянал-сацыялістычнай партыі мова стала сродкам актыўнай прапаганды, у выніку чаго ўзнікла такая з’ява, як мова нацысцкай Германіі(руск.) бел. — нямецкая мова, напоўненая ідэалагічна афарбаванымі тэрмінамі і эўфемізмамі(руск.) бел.[42]. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны і акупацыі Усходняй Германіі савецкімі войскамі ў нямецкую мову ГДР(руск.) бел. пранікаюць словы з рускай мовы[43][44][45]. Вялікі ўплыў на мову ў канцы XX — пачатку XXI ст. аказалі англійскія запазычанні(руск.) бел., што звязана з развіццём тэхналогій і папулярнасцю англамоўнай культуры ў свеце. Немалую ролю пры гэтым адыгрываюць Інтэрнэт і СМІ, якія паскараюць працэсы запазычання[46].

Сучасная рэформа правапісу

Асноўны артыкул: Рэформа нямецкага правапісу, 1996

Дудэн — зборнік норм правапісу нямецкай мовы.

1 жніўня 1996 года ў Германіі былі ўведзены новыя правілы нямецкай арфаграфіі[47]. Першы план рэформы прадугледжваў замену ß на ss пасля кароткіх галосных (напрыклад, як у словах Fluss, muss, dass), аднак эсцэт захоўваўся пасля доўгіх галосных і дыфтонгаў(руск.) бел. (Fuß, heiß). Пры ўтварэнні новых слоў ці форм аснова слова захоўваецца (nummerieren пішацца з падвоенай mm, бо аснова Nummer). Для часта ўжывальных запазычанняў дазволена спрошчанае напісанне (Mayonnaise → Majonäse), у словах грэчаскага паходжання спалучэнне літар ph замянялася на f (Geographie → Geografie). Некаторыя складаныя дзеясловы, якія раней пісаліся ў адно слова, сталі пісацца асобна (kennen lernen, Halt machen, verloren gehen), а абазначэнні часу сутак(руск.) бел., якія суправаджаліся словамі gestern, heute, morgen (heute Nachmittag, morgen Vormittag), і субстантывіраваныя лічэбнікі (der Zweite, der Dritte) пачыналіся з вялікай літары. Было дазволена таксама патройваць зычную на стыку слоў, якія заканчваюцца і пачынаюцца на адзін і той жа зычны (Betttuch = Bett + Tuch). Змены закранулі і пунктуацыю: у складаназлучаным сказе(руск.) бел. са злучнікамі und ці oder, а таксама ў канструкцыі Infinitiv + zu коска не ставілася.

Рэформа была ўспрынята неадназначна[48]. Незадоўга да намечанага заканчэння рэфармавання некалькі вядучых газет і часопісаў ФРГ (найперш тыя, што ўваходзяць у выдавецкі канцэрн Axel Springer SE) заявілі аб вяртанні да традыцыйных правіл. Адна з самых кансерватыўных і паважаных газет ФРГ, Frankfurter Allgemeine Zeitung, у 1999 годзе, як і ўся краіна, перайшла на новую арфаграфію, але скора вярнулася да прывычнага правапісу. Таксама ад новай арфаграфіі адмовіўся найважнейшы грамадска-палітычны часопіс краіны «Der Spiegel»[49]. Большасць нямецкіх пісьменнікаў і філолагаў з самага пачатку адмовіліся прыняць новыя арфаграфічныя правіла, аднак іх просьбы прыпыніць рэформу так і не былі выкананы. Другі варыянт рэформы 2005 года таксама не быў прыняты грамадскасцю.

З 1 жніўня 2006 года ў Германіі ўступіў у сілу трэці і канчатковы варыянт закона аб рэформе нямецкага правапісу. Новыя правілы пунктуацыі і арфаграфіі абавязковыя для ўсіх без выключэння дзяржаўных устаноў і для сістэмы адукацыі. Рэформа скасоўвае 87 з 212 правіл арфаграфіі, замест 52 правіл пунктуацыі засталося толькі 12.

Распаўсюджанасць нямецкай мовы

Асноўны артыкул: Распаўсюджанне нямецкай мовы ў свеце Нямецкая мова шырока распаўсюджана ва ўсім свеце(руск.) бел. як родная і як другая(руск.) бел.[50][51]. Акрамя асноўных трох нямецкамоўных краін Заходняй Еўропы, сярод якіх Германія, Швейцарыя і Аўстрыя, нямецкая мова ўжываецца ў іншых дзяржавах, трапляючы ў катэгорыю мясцовых моў меншасцей(руск.) бел.[52][53]. Так, нямецкая з’яўляецца роднай мовай ці мовай зносін для асоб нямецкага паходжання ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы[54], для больш чым двух мільёнаў чалавек у ЗША, Канадзе і Бразіліі, шырока выкарыстоўваецца ў Австраліі і ў некаторых посткаланіяльных краінах Афрыкі[55]. Пры гэтым нямецкая мова з’яўляецца адною з афіцыйных моў Еўрапейскага саюза[12], і многіх іншых міжнародных і рэгіянальных арганізацый(руск.) бел..

У кожнай дзяржаве нямецкае мова валодае ўласнай спецыфікай ужывання (гл. раздзел Разнавіднасці мовы). У табліцы ніжэй прыведзены толькі некаторыя дзяржавы, дзе нямецкая мова з’яўляецца афіцыйнай ці адною з афіцыйных, шырока распаўсюджана як мова меншасцей ці мае адметнасці свайго гістарычнага развіцця. Даныя аб колькасці нямецкамоўных прыведзены па Ethnologue 2014(руск.) бел. без уліку рада дыялектаў.

Распаўсюджанасць у свеце.
Нямецкая як афіцыйная мова.
Веданне нямецкай мовы ў краінах ЕС і Швейцарыі.
Доля расійскіх немцаў па рэгіёнах РФ па даных перапісу 2002 года.
Распаўсюджанасць нямецкай мовы ў ЗША.
ДзяржаваКолькасць гаворачых
на нямецкай мове
Заўвагі
Сцяг Аўстраліі Аўстралія79 тыс. чал.[56]79 тыс. аўстралійцаў гавораць па-нямецку дома, хоць немцаў у Аўстраліі значна больш. Гл. Нямецкая мова ў Аўстраліі.
Сцяг Аўстрыі Аўстрыя7,83 млн чал.[57]Нямецкая мова ў Аўстрыі замацавана Канстытуцыяй і прызнаецца афіцыйнай нароўні з мовамі меншасцей. Пераважна ў Аўстарыі гавораць на ўласным варыянце нямецкай мовы, узнікшым пад уплывам баварскіх дыялектаў. Гл. Нямецкая мова ў Аўстрыі.
Сцяг Аргенціны Аргенціна400 тыс. чал.[58]Аргенцінскія немцы, якія пражываюць у Буэнас-Айрэсе, ужываюць мову бельгранадойч — змешаная нямецкая і іспанская.
Сцяг Бельгіі Бельгія41,2 тыс. чал.[59]Распаўсюджана ва Усходняй Бельгіі (правінцыя Льеж), з'яўляецца адною з трох афіцыйных моў нароўні з французскай і нідэрландскай. Гл. Нямецкамоўная супольнасць Бельгіі.
Сцяг Бразіліі Бразілія1,5 млн чал.[60]Распаўсюджана ў штатах Санта Катарына і Рыу-Гранды-ду-Сул. У другой палавіне XX ст. была пад уплывам партугальскай мовы. Гл. Нямецкая мова ў Бразіліі.
Сцяг Венесуэлы Венесуэла1,5 тыс. чал.[61]У Венесуэле нямецкая мова (алеман каланьера) выкарыстоўваецца ў мястэчку Калонія Товар. Этнічных немцаў каля 6 тыс. чал., з іх толькі чвэрць валодае нямецкай.
Сцяг Германіі Германія69,8 млн чал.[62]Нямецкая мова ў Германіі з'яўляецца афіцыйнай мовай, замацаванай заканадаўча. Іменна ў Германіі нямецкая мова валодае самай высокай варыятыўнасцю. Гл. Нямецкая мова ў Германіі.
Сцяг Даніі Данія25,9 тыс. чал.[63]Распаўсюджана ў былой Паўднёвай Ютландыі (сучасная Паўднёвая Данія). Гл. Нямецкая мова ў Даніі.
Сцяг Італіі Італіякаля 225 тыс. чал.[64]Нямецкая мова выкарыстоўваецца на ўзроўні рэгіёна Паўднёвы Ціроль, нароўні з італьянскай і ладзінскай мовамі. Разам з літаратурнай нямецкай у Італіі шырока распаўсюджаны баварскі дыялект.
Сцяг Казахстана Казахстанкаля 181 тыс. чал.[65]Немцы Казахстана пражываюць пераважна на поўначы краіны і ў раёне Астаны. Колькасць немцаў хутка зніжаецца: па даных перапісу 1989 і Ethnologue іх налічвалася 958 тыс. чал.[66]; па выніках перапісу насельніцтва 2009 года колькасць немцаў складала ўжо 178 тыс.[67]. Станам на 2013 год іх стала на 3 тыс. чал. больш. Гл. Немцы Казахстана.
Сцяг Канады Канада430 тыс. чал.[68]Немецкамоўнае насельніцтва Канады складаюць пераважна патомкі імігрантаў XIX і XX стагоддзя, менаніты ў Антарыа.
Сцяг Ліхтэнштэйна Ліхтэнштэйнкаля 36 тыс. чал.[69]У Ліхтэнштэйне нямецкая — адзіная афіцыйная мова. Найбольш распаўсюджан ліхтэнштэйнскі дыялект, роднасны швейцарскаму і форарльбергскаму.
Сцяг Люксембурга Люксембург10,2 тыс. чал.[70]Нямецкая выкарыстоўваецца як адна з афіцыйных моў нароўні з люксембургскай і французскай. Нямецкая вельмі папулярная як другая мова.
Сцяг Намібіі Намібія22,5 тыс. чал.[71]Нямецкая з’яўляецца адною з нацыянальных моў Намібіі нароўні з афрыкаанс, герэра, ашывамба і англійскай. Гл. Нямецкая мова ў Намібіі.
Сцяг Парагвая Парагвай166 тыс. чал.[72]На нямецкай мове ў Парагваі гавораць нашчадкі менанітаў, якія імігравалі ў 1927 годзе, а таксама бразільскія немцы, якія прыехалі ў 1950-80-я гады. Гл. Нямецкая мова ў Парагваі.
Сцяг Польшчы Польшча500 тыс. чал.[73]У Польшчы нямецкая мова прызнана мовай меншасцей. На ёй гавораць пераважна патомкі сілезскіх немцаў, якія пазбеглі дэпартацыі ў Польшчы. Лік нямецкамоўных з года ў год зніжаецца.
Сцяг Расіі Расіякаля 2,07 млн чал.[74]У Расіі этнічныя немцы пражываюць у Еўрапейскай частцы Расіі, Сібіры і на тэрыторыі былой АССР немцаў Паволжа[75]. Па даных перапісу 2010 года[76], немцамі сябе лічыць усяго 394 тыс. чал. Гл. Расійскія немцы, Нямецка-плацкі дыялект.
Сцяг Румыніі Румынія45,1 тыс. чал.[77]Распаўсюджана ў гарадах Сібіу, Сігішаара, Тымішаара, Сату-Марэ. Большая частка носьбітаў — трансільванскія саксы[78] і дунайскія швабы. Гл. Нямецкая мова ў Румыніі.
Сцяг Славакіі Славакія5,4 тыс. чал.[79]Распаўсюджана ў асяроддзі славацкіх немцаў. У 1930-я гады пераважаў у вёсцы Крагуле Банскабістрыцкага края.
Сцяг ЗША ЗША1,3 млн чал.[80]У Злучаных Штатах нямецкая з'яўляецца мовай меншасцей, аднак яна шырока распаўсюджана і актыўна вывучаецца ў адукацыйных установах[81]. Гл. Нямецкая мова ў ЗША.
Сцяг Украіны Украіна33,3 тыс. чал.[82]Нашчадкі нямецкіх перасяленцаў XVIII ст. пражываюць на тэрыторыі Днепрапятроўскай, Адэскай, Закарпацкай, Запарожскай і Луганскай абласцях і былой АР Крым. Гл. Немцы ва Украіне.
Сцяг Францыі Францыякаля 1 млн чал.Дакладных звестак пра лік носьбітаў няма. Нямецкая выкарыстоўваецца ў Эльзасе (станам на 2012 год каля 790 тыс. чал.[83]) і паўночнай частцы Латарынгіі, у дэпартаменце Мозель (па розных звестках ад 48 да 300 тыс. чал.)[84]. Актыўна выцясняецца французскай. Гл. Нямецкая мова ў Францыі.
Сцяг Чэхіі Чэхія40,8 тыс. чал.[85]Па даных чэшскай статыстыкі на 2001 год налічвалася ўсяго каля 39 тыс. немцаў[86]. Да нямецкамоўнай меншасці ў Чэхіі адносяцца судэцкія немцы, якім удалося пазбегнуць дэпартацыі пасля вайны. Гл. Нямецкая мова ў Чэхіі.
Сцяг Швейцарыі Швейцарыя4,6 млн чал.[87]Выкарыстоўваецца як адна з афіцыйных нароўні з французскай, італьянскай і рэтараманскай; каля 67 % швейцарцаў гавораць на уласным варыянце нямецкай мовы, узнікшым на аснове алеманскіх дыялектаў. Гл. Нямецкая мова ў Швейцарыі.
Сцяг ПАР ПАР12 тыс. чал.[88]У ПАР у правінцыі Квазулу-Натал ужываецца варыянт нямецкай мовы пад назвай наталер-дойч.

Разнавіднасці мовы

Асноўны артыкул: Разнавіднасці нямецкай мовы Нямецкая мова плюрыцэнтрычная(руск.) бел., неаднародная. Гэтая неаднароднасць праяўляецца ў адрозненнях, характэрных для тых ці іншых груп носьбітаў мовы. Даследаванні мовазнаўцаў XVIII—XIX ст. стварылі падмурак для развіцця нямецкай дыялекталогіі, якая ўжо к пачатку XX ст. дазволіла скласці поўнае ўяўленне аб дыялектах заходнегерманскага кантынуума[89]. Наддыялектнымі формамі з’яўляюцца нацыянальныя варыянты, якімі карыстаюцца носьбіты нямецкай мовы ў Германіі (уласна, літаратурная нямецкая мова), Аўстрыі (аўстрыйскі варыянт(руск.) бел.) і Швейцарыі (швейцарскі варыянт(руск.) бел.)[90]. Разам з гэтым узнікалі і развіваліся першыя кантактныя мовы на нямецкай аснове, даследаванні якіх былі праведзены значна пазней. Сфарміраваныя ў выніку пранікнення іншамоўных запазычанняў(руск.) бел. разнавіднасці ўзнікаюць і развіваюцца да канца XX — пачатку XXI ст. (напрыклад, белгранадойч(руск.) бел.), некаторыя ж — поўнасцю знікаюць пад уздзеяннем мясцовых моў ці ў выніку наўмыснай поўнай асіміляцыі (бароссадойч(руск.) бел. у Аўстраліі).

Дыялекты

Асноўны артыкул: Дыялекты нямецкай мовы Гл. таксама: Ніжненямецкая мова і Верхненямецкія мовы

Карта нямецкіх дыялектаў 1894 года.
Ніжненямецкія дыялекты.
Сярэдненямецкія дыялекты.
Паўднёванямецкія дыялекты.

Усе нямецкія дыялекты ўваходзяць у заходнегерманскі дыялектны кантынуум(руск.) бел., у які таксама ўваходзіць і нідэрландская мова. На тэрыторыі сучасных Германіі, Аўстрыі, Швейцарыі, Люксембурга, Ліхтэнштэйна, Італіі і Нідэрландаў выдзяляюць тры вялікія групы дыялектаў: ніжненямецкую (Niederdeutsch), сярэдненямецкую (Mitteldeutsch) і паўднёванямецкую (Oberdeutsch), прычым апошнія дзве групы прынята разглядаць у складзе верхненямецкіх дыялектаў (Hochdeutsch)[17]. Граніца паміж ніжне- і верхненямецкімі дыялектамі называецца лініяй Бенрата(руск.) бел.[91]. Асобныя дыялекты і нацыянальныя варыянты, якія ўваходзяць у кожную з гэтых груп, маюць акрамя геаграфічных таксама выразныя моўныя адрозненні, узнікшыя з часам пад уплывам культурных, геаграфічных і гістарычных фактараў[92]. Так, свае асаблівасці ў фанетыцы і лексіцы маюць аўстрыйскі і швейцарскі варыянты, для якіх характэрны іншая артыкуляцыя пачатковых p-, t-, k-, ужыванне ў маўленні іншамоўных слоў, аўстрыцызмаў(руск.) бел. і гельвецызмаў(руск.) бел. і іншыя асаблівасці, не характэрныя для літаратурнай нямецкай мовы(руск.) бел.. З’яўляючыся наддыялектнымі формамі, яны тым не менш не могуць разглядацца ў адрыве ад дыялектаў — баварскіх і алеманскіх(руск.) бел., адпаведна.

Ніжненямецкія дыялекты

Ніжненямецкая група дыялектаў (Niederdeutsch, Plattdeutsch) распаўсюджана на поўначы Германіі і ва ўсходняй частцы Нідэрландаў. Ніжнефранкскія дыялекты на тэрыторыі Нідэрландаў звычайна выдзяляюць як дыялекты нідэрландскай мовы(руск.) бел.[93], аднак іх гістарычная сувязь з нямецкай мовай не дазваляе разглядаць іх у адрыве ад яе[94]. У спісе прыведзены ўсе буйныя дыялекты гэтай групы без адрознення вобласці іх распаўсюджання. Ніжнесаксонскія, якія таксама называюцца заходненіжненямецкімі, і ўсходненіжненямецкія дыялекты аб’ядноўваць паняццем ніжненямецкая мова. Заходнія дыялекты гэтай мовы адрозніваюцца ад усходніх перш за ўсё гістарычна складзенымі фанетычнымі нормамі і лексікай, бо дыялекты паўночна-ўсходняй Германіі ў сярэднія вякі былі пад уплывам славянскіх моў. Некаторыя дыялекты ўсходненіжненямецкай прасторы перасякаюцца з усходнесярэдненямецкімі дыялектамі(руск.) бел.[95]

Сярэдненямецкія дыялекты

Сярэдненямецкая група дыялектаў (Mitteldeutsch) распаўсюджана ў сярэдняй частцы Германіі, прычым вобласць яе распаўсюджання ўяўляе сабой вузкую паласу, якая аддзяляе ніжненямецкія дыялекты ад паўднёванямецкіх. Сярэдненямецкія дыялекты, як і паўночная група, дзеляцца на дзве часткі — заходнюю і ўсходнюю. Заходняя ў асноўным уключае франкскія дыялекты(руск.) бел., якія працягваюцца да паўднёванямецкай прасторы, пераходзячы ў верхнефранкскія дыялекты(руск.) бел.. Ва ўсходняй частцы пераважаюць цюрынгска-верхнесаксонскія дыялекты(руск.) бел., якія занімаюць вялікія тэрыторыі на захад ад лужыцкай дыялектнай групы.

Паўднёванямецкія дыялекты

Паўднёванямецкая група дыялектаў (Oberdeutsch) распаўсюджана ў паўднёвай частцы Германіі, у Швейцарыі і Аўстрыі. Паўночная частка паўднёванямецкай прасторы занята ўсходне- і паўднёвафранкскімі дыялектамі, якія ўваходзяць у буйную групу франкскіх дыялектаў, у якіх пазней адбылося другое перамяшчэнне[96]. Гэтая група працягваецца на паўночным захадзе да Нідэрландаў і Бельгіі. Адпаведна, заходнюю і ўсходнюю частку занімаюць дзве найбуйнейшыя групы прасторы — алеманскія[97] і баварскія дыялекты[98].

Нацыянальныя варыянты

Вывеска ў двары венскай вуліцы: тыповы аўстрыцызм.
Знак, які забараняе стаянку аўтамабіля, Базель: тыпова швейцарскае словаўжыванне.

Асноўны артыкул: Нацыянальныя варыянты нямецкай мовы Гл. таксама: Аўстрыйскі варыянт нямецкай мовы і Швейцарскі варыянт нямецкай мовы Наддыялектныя формы — аўстрыйскі(руск.) бел. і швейцарскі варыянты нямецкай мовы(руск.) бел. — цесна звязаныя з дыялектамі, на тэрыторыі распаўсюджання якіх яны ўжываюцца. Так, аўстрыйскі варыянт адносяць да аўстра-баварскіх дыялектаў(руск.) бел., а швейцарскі — адпаведна, да швейцарскага дыялекту(руск.) бел.[99]. Але ні той, ні другі нельга пераносіць выключна на дыялекты, бо абодва варыянты ўнармаваны і выкарыстоўваюцца на пісьме[100][101].

Аўстрыйскі і швейцарскі варыянты маюць уласныя адрозненні ад стандартнай нямецкай мовы, якія ўкосна адпавядаюць дыялектам гэтых рэгіёнаў і праяўляюць сябе ў першую чаргу ў зносінах з носьбітамі літаратурнай мовы[17]. У цэлым немцы свабодна разумеюць швейцарцаў і аўстрыйцаў, аднак у радзе выпадкаў фанетычныя і лексічныя асаблівасці гэтых варыянтаў не адпавядаюць літаратурнай норме, тым самым ствараючы бар’еры для міжнацыянальных зносін. Напрыклад, аўстрыйскія назвы месяцаў Jänner і Feber адрозніваюцца ад нямецкіх Januar і Februar, а некаторыя граматычныя канструкцыі гэтага варыянта (напрыклад, часавая форма прэтэрыта(руск.) бел. і ўсе часы кан’юнктыва(руск.) бел.) носяць зусім іншую семантычную афарбоўку[102]. У швейцарскім варыянце, як і ў аўстрыйскім, таксама існуюць шматлікія лексічныя неадпаведнасці, якія складана ўспрымаюцца носьбітамі нямецкай мовы. Напрыклад, часта выкарыстоўваюцца словы французскага паходжання (Billett замест Fahrkarte, Velo замест Fahrrad, Poulet замест Hühnerfleisch). Акрамя гэтага, існуюць адрозненні ў маўленні, якія ствараюць дадатковыя складанасці для разумення мовы: адрозненні ў вымаўленні выбухных(руск.) бел. /p/, /t/, /k/ (аўстрыйскі варыянт) і спіранта(руск.) бел. /ç/, адсутнасць гартаннай змычкі(руск.) бел. (у швейцарскім варыянце)[103][104].

І аўстрыйскі, і швейцарскі варыянты шырока распаўсюджаны ў краінах свайго ўжывання. Нягледзячы на тое, што дзяржаўнай мовай з’яўляецца літаратурная нямецкая, статус гэтых варыянтаў намнога больш трывалы, бо аўстрыцызмы(руск.) бел. і гельвецызмы(руск.) бел. шырока ўжываюцца ў сродках масавай інфармацыі і ў гутарковым маўленні(руск.) бел.[17][105][106][107].

Нямецкая пісьменнасць

Асноўны артыкул: Нямецкі алфавіт

Прапісныя літары нямецкага алфавіта з асобнымі спалучэннямі літар.

У нямецкім алфавіце выкарыстоўваецца 26 пар лацінскіх літар (малыя(руск.) бел. і вялікія)[108]; літары умлаўтных(руск.) бел. гукаў (ä, ö, ü), і лігатура ß (эсцэт) у склад алфавіта не ўваходзяць. Пры алфавітным упарадкаванні ä, ö, ü не адрозніваюцца ад a, o, u адпаведна, за выключэннем слоў, якія адрозніваюцца толькі умлаўтам, — у гэтым выпадку слова з умлаўтам ідзе пасля; ß выкарыстоўваецца пасля доўгіх галосных і дыфтонгаў[109] і прыроўніваецца да спалучэння ss[110]. Аднак пры пералічванні нямецкіх літар літары ä, ö, ü прыводзяць не побач з адпаведнымі літарамі a, o і u, а ў канцы спіса[111]. У слоўніках нямецкія словы размяшчаюцца без уліку умлаўта.

літараназва літараназва літараназва літараназва літараназва
A aаF fэфL lэльQ qку(Ü ü)у-умлаўт
(Ä ä)а-умлаўтG gгэM mэмR rэрV vфау
B bбэH hхаN nэнS sэсW wвэ
C cцэI iіO oо(ß)эсцэт (ss)X xікс
D dдэJ jёт(Ö ö)о-умлаўтT tтэY yіпсілан
E eэK kкаP pпэU uуZ zцэт

Да лацініцы ў нямецкай мове для пісьма ўжываліся руны, якія пасля хрысціянізацыі германскіх зямель поўнасцю выйшлі з ужытку. Да пачатку XX ст. афіцыйна выкарыстоўваўся гатычны шрыфт(руск.) бел. (у тым ліку і ў слоўніках, выдадзеных у іншых краінах)[112]. Існавалі таксама асаблівы гатычны рукапісны шрыфт(руск.) бел. і фрактура(руск.) бел. (выкладаліся ў школах да 1941 года). Антыква выкарыстоўваецца спачатку неафіцыйна з XIX ст., а пасля лістападаўскай рэвалюцыі 1918 года ўводзіцца афіцыйна. Пры нацыстах гатычны шрыфт быў вернуты і некаторы час ужываўся афіцыйна, але затым нацысцкая ж прапаганда(руск.) бел. пачала ганенні на гатычныя шрыфты, угледзеўшы ў іх рысы яўрэйскага квадратнага пісьма(руск.) бел.[113]. Цяпер яны выкарыстоўваюцца толькі ў дэкаратыўных мэтах ці пры выданні кніг.

Лінгвістычная характарыстыка

Фанетыка і фаналогія

Асноўны артыкул: Фанетыка нямецкай мовы Нямецкая фанетыка і фаналогія — гэта найперш фанетычная і фаналагічная сістэма літаратурнай нямецкай мовы, бо сама нямецкая мова неаднародная, мае некалькі стандартных варыянтаў(руск.) бел., у залежнасці ад краіны распаўсюджання, і мноства дыялектаў(руск.) бел., кожны з якіх мае свае ўласныя фанетычныя асаблівасці[114][115].

У канцы XVIII ст. эталонным нямецкім вымаўленнем лічылася саксонскае, што тлумачыцца моцным уплывам саксонскіх дзеячаў мастацтва і навукі на нямецкую культуру(руск.) бел. ў цэлым. Ужо ў XIX ст. вымаўленне, характэрнае для мовы жыхароў паўночнай Германіі, істотна ўмацавала свае пазіцыі, што, з аднаго боку, было выклікана ўзмацненнем Прусіі і стварэннем пад яе эгідай аб’яднанай Германскай імперыі, з другога — ужо замацаванымі ў вуснай мове стандартамі паўночнагерманскага вымаўлення.

Гэтае вымаўленне было кадыфікавана ў «Сцэнічным вымаўленні» (Deutschen Bühnenaussprache) Тэадора Зібса(руск.) бел. ў 1898 годзе. Сучасныя арфаэпічныя слоўнікі(руск.) бел. ў цэлым адпавядаюць нормам, устаноўленым Зібсам, адрозніваючыся ад іх толькі нязначна. Так, напрыклад, сучаснае вымаўленне гука [r](руск.) бел. ужо не адпавядае фанеме /r/. Прызнанымі сёння нормамі вымаўлення лічацца нормы Конрада Дудэна, прыведзеныя ў яго «Арфаэпічным слоўніку» (Duden-Aussprachewörterbuch)[116], які апісвае ўсе асноўныя правілы фанетыкі і фаналогіі, але ў той жа час не заўсёды адлюстроўвае сучасны стан нямецкага вымаўлення. Прычынай гэтых неадпаведнасцей з’яўляюцца змены ў маўленні немцаў, выкліканыя радам фактараў, сярод якіх значнае месца занімае ўплыў сучаснай заходняй культуры. Тым не менш, нормы літаратурнай нямецкай мовы і яе фанетыкі і фаналогіі працягваюць выкладацца ў нямецкіх школах(руск.) бел. і вышэйшых навучальных установах[117].

Сістэма галосных і зычных гукаў

Фанетыка нямецкай мовы налічвае 44 гукі, сярод якіх адрозніваюць 16 галосных, 3 дыфтонгі(руск.) бел., 22 зычныя і 3 афрыкаты(руск.) бел. (гукаспалучэнні [kv] і [ks] часта разглядаюць у радзе афрыкат, аднак у МФА яны не ўлічваюцца)[118]. Акрамя стандартнага набору гукаў у нямецкай могуць выкарыстоўвацца таксама гукі [ʌ](руск.) бел. (Dublin), [æ](руск.) бел. (Canberra), [ə:](руск.) бел. (New Jersey), [ɔ:](руск.) бел. (Hall), [ɶ:](руск.) бел. (Chef d’ɶuvre), [w](руск.) бел. (Waterproof), [θ](руск.) бел. (Commonwealth), [ð](руск.) бел. (CiudadTrujillo), [ʤ](руск.) бел. (Gin), якія ўжываюцца пераважна ў словах іншамоўнага паходжання.

У залежнасці ад становішча языка нямецкія галосныя падзяляюцца на галосныя пярэдняга(руск.) бел. (i, e, ä, ö, ü) і задняга радоў(руск.) бел. (a, o, u). Яны бываюць доўгімі і кароткімі, прычым 8 галосных літар даюць 16 галосных гукаў[118]. Працягласць галосных звязваецца з якасцю склада, які яны ўтвараюць. У гэтых адносінах адрозніваюць адкрытыя (заканчваюцца на галосны ці складаюцца з аднаго галоснага) і закрытыя склад і (заканчваюцца на адну або некалькі зычных). Дыфтонгам(руск.) бел. называецца злітнае вымаўленне ў адным складзе двух галосных. У залежнасці ад удзелу голасу нямецкія зычныя падзяляюцца на глухія(руск.) бел., звонкія(руск.) бел. (выбухныя(руск.) бел. і шчылінныя(руск.) бел.) і санорныя(руск.) бел. (гучныя). Пад афрыкатамі(руск.) бел. разумеюць злітнае вымаўленне двух зычных.

Зычныя гукі нямецкай мовы
ГукХарактарыстыкаЛітарныя адпаведнасціпрыклад
[p]выбухны глухіp, pp, bPass [pas]
[b]выбухны звонкіb, bbbaden ['ba: dən]
[t]выбухны глухіt, tt, th, dsatt [zat]
[d]выбухны звонкіd, dddort [dɔrt]
[k]выбухны глухіk, ck, ch, gKette ['kεtə]
[g]выбухны звонкіg, ggRoggen ['rɔgən]
[f]шчылінны глухіf, ff, v, phFeder ['fe: dər]
[v]шчылінны звонкіw, vWelt [vεlt]
[s]шчылінны глухіs, ss, ßFluss [flʊs]
[z]шчылінны звонкіssagen ['za: gən]
[ʃ]шчылінны глухіsch, s, chschön [ʃø:n]
[ʒ]шчылінны звонкіg, jGenie [ʒe’ni:]
[j]шчылінны звонкіj, yjung [jʊŋ]
[ç]шчылінны глухіch, gKönig ['kø:nɪç]
[x]шчылінны глухіchnoch [nɔx]
[h]шчылінны глухіhwoher [vo’he:ɐ]
[r]звонкі санорныr, rr, rhRose ['ro: zə]
[ɐ]вакалізаваны [r]r, erhier [hi:ɐ]
[l]санатl, llLiebe ['li: bə]
[m]насавы санатm, mmkommen ['kɔmən]
[n]насавы санатn, nnName ['na: mə]
[ŋ]насавы санатng, ndanken ['daŋkən]
[p͡f]афрыкатаpfPferd [p͡fe: rt]
[t͡s]афрыкатаz, tz, c, tZahn [t͡sa: n]
[t͡ʃ]афрыкатаtsch, tchMatch [mεt͡ʃ]
[kv]гукаспалучэннеquQuelle ['kvεlə]
[ks]гукаспалучэннеx, chssechs [zεks]
Галосныя гукі нямецкай мовы
ГукХарактарыстыкаЛітарныя адпаведнасціПрыклад
[a]адкрыты кароткіaMann [man]
[a:]адкрыты доўгіa, aa, ahTat [ta:t]
[ε]адкрыты кароткіe, äHeld [hεlt]
[ε:]адкрыты доўгіä, ähBär [bε:r]
[ə]слабы, рэдукаваныeleben ['le: bən]
[e:]закрытый доўгіe, ee, ehlegen ['le:gən]
[ɪ]адкрыты кароткіiWind [vɪnt]
[i:]закрытый доўгіi, ih, ie, iehWien [vi:n]
[ɔ]адкрыты кароткіowollen ['vɔlən]
[o:]закрытый доўгіo, oo, ohKohl [ko:l]
[œ]адкрыты кароткіöLöffel ['lœfəl]
[ø:]закрытый доўгіö, öh, oeHöhle ['hø:lə]
[ʊ]адкрыты кароткіuHund [hʊnt]
[u:]закрытый доўгіu, uhgut [gu:t]
[ʏ]адкрыты кароткіü, yfünf [fʏnf]
[y:]закрытый доўгіü, üh, yfühlen ['fy:lən]
[aɪ̯]дыфтонгei, ey, ai, ayBayern ['baɪ̯ɐn]
[aʊ̯]дыфтонгauHaus [haʊ̯s]
[ɔʏ̯]дыфтонгeu, äuLeute ['lɔʏ̯tə]

Транскрыпцыйныя знакі

Традыцыйна ў нямецкай транскрыпцыі(руск.) бел. для вывучэння або чытання складаных слоў выкарыстоўваюць адмысловыя знакі, якія паказваюць на розныя асаблівасці вымаўлення[119]: [:] (працягласць), [’] (націск), [•] (паўпрацягласць), [’] (цвёрды прыступ(руск.) бел. галоснага ў пачатку слова). Так, напрыклад, слова Uhu мае транскрыпцыю [’’u: hu•]: відавочна, што слова чытаецца з прыступам на першым гуку, націск падае на першы склад, u — доўгі, канцавая галосная вымаўляецца паўдоўга, h — вымаўляецца (у адрозненне ад звычайнага ўжывання паміж двума галоснымі, як, напрыклад, у слове fliehen). У звычайных слоўніках, якія не прадугледжваюць раскрыцця фанетычных асаблівасцей слоў, знакі [’] і [•] апускаюцца.

Націск

Слоўны націск у нямецкай мове носіць фіксаваны характар і амаль не змяняе свайго становішча ў слове. У каранёвых словах націск падае, як правіла, на першы склад, у словах з прыстаўкамі націск падае альбо на прыстаўку, альбо на корань. У сувязі з гэтым вылучаюць націскныя (un-, ur-, ab-, auf-, aus-, bei-, ein-, mit-, nach-, vor-, zu-) і ненаціскныя прыстаўкі (be-, ge-, ent-, emp-, er-, miss-, ver-, zer-), якія іначай называюцца паўпрэфіксамі і прэфіксамі (націскальнасць з’яўляецца адной з прычын проціпастаўлення гэтых афіксаў). Большасць нямецкіх суфіксаў ненаціскныя, аднак існуе цэлая група націскных суфіксаў (-ist, -ent, -ant, -ee, -eur, -ion, -tät, -ur, -at, -it, -ot, -et)[118]. У складаных словах(руск.) бел. націск бывае галоўным (звычайна падае на першы кампанент слова) і другарадным. Другарадны націск звычайна падае на другі кампанент (напрыклад, як у слове Zeít-verschiébung), аднак існуюць і выключэнні (напрыклад, як у слове Jáhr-húndert), а ў абрэвіятурах адносіцца да апошняй літары (die BRD [be:’ɛr’de:]).

Націск у сказе(руск.) бел. падае на якія-небудзь знамянальныя словы, г.зн. службовыя словы націску пазбаўленыя. Націск, рухі тону(руск.) бел., тэмп(руск.) бел. і паўзы ў сукупнасці даюць інтанацыю(руск.) бел.. Галоўны націск ва ўсёй фразе называецца фразавым націскам(руск.) бел., для якога характэрныя паніжэнні ці павышэнні тону: Was “machen Sie?. Лагічны націск(руск.) бел. паказвае на слова, якое той, хто гаворыць, хоча лагічна вылучыць: “Er kommt heute — Er “kommt heute.

Марфалогія

Асноўны артыкул: Граматыка нямецкай мовы Па сваёй марфалагічнай структуры нямецкая мова з’яўляецца флектыўна-аналітычнаю. Флектыўнасць(руск.) бел. і аналітызм(руск.) бел. пераважаюць у мове і ўтвараюць дамінанту яе марфалагічнага строю[120].

Сінтэтычна спрагаецца дзеяслоў у нямецкай мове ў цяперашнім(руск.) бел. (Präsens(руск.) бел.) і прошлым часе(руск.) бел. (Präteritum(руск.) бел.); сінтэтычна скланяецца прыметнік, выступаючы ў атрыбутыўнай функцыі; субстантыўныя(руск.) бел. прыметнікі таксама маюць канчаткі і скланяюцца па склонах(руск.) бел.. Практычна ўсе займеннікі скланяюцца сінтэтычна, аднак сустракаюцца і суплетыўныя формы (асабліва ў асабовых займеннікаў(руск.) бел.): ich — meiner — mir; er — ihm; wir — uns. Што да скланення назоўнікаў, то тут назіраецца даволі своеасаблівая карціна: назоўнікі, у залежнасці ад прыналежнасці да таго ці іншага скланення (у нямецкай іх чатыры), скланяюцца альбо флектыўна-аналітычна, г.зн. па склонах змяняецца не толькі імя, але і артыкль (моцнае, слабае і змешанае скланенні), альбо толькі аналітычна, зменяецца толькі артыкль, імя ж застаецца ва ўсіх склонах нязменным (жаночае скланенне). З лічэбнікаў толькі парадкавыя(руск.) бел. змяняюцца па склонах і маюць тыя ж канчаткі, што і прыметнікі.

Аналітычна ўтвараюцца ў нямецкай мове:

  1. чатыры з шасці дзеяслоўных часавых форм як у абвесным(руск.) бел., так і ва сувязным ладзе (кан’юнктыве)(руск.) бел. (Perfekt(руск.) бел., Plusquamperfekt(руск.) бел., Futurum I(руск.) бел., Futurum II(руск.) бел.);
  2. усе часавыя формы залежнага стану(руск.) бел.;
  3. умоўны лад (Konditionalis I і Konditionalis II);
  4. артыкль + назоўнік уяўляюць сабой таксама аналітычную з’яву, бо носьбітам семантыкі(руск.) бел. з’яўляецца імя, а выразнікам яго граматычных катэгорый (род, лік, склон, суаднесенасць-несуаднесенасць) артыкль.

Інкарпарацыя(руск.) бел. хоць і не з’яўляецца дамінуючым марфалагічным тыпам нямецкай мовы, усё ж сустракаецца ў ёй вельмі часта. Прыкладамі інкарпарацыі ў нямецкай мове з’яўляюцца:

  1. усе складаныя словы(руск.) бел.: Damenschuhabsatz — абцас жаночных чаравікаў.
  2. зліццё прыназоўнікаў з артыклямі: im (in + dem), ins (in + das), zum (zu + dem), zur (zu + der), vom (von + dem), am (an + dem), ums (um + das) і так далей.
  3. інтэрпазіцыя часціцы zu паміж прыстаўкай і коранем дзеяслова: Wir haben keine Zeit, unsere Freunde anzurufen.

Аглютынацыя(руск.) бел. сустракаецца ў нямецкай мове даволі рэдка. Прыклад аглютынацыі: der Bär — die Bärin — die Bärinnen. Суфікс -in (-inn) перадае толькі жаночы род(руск.) бел., а суфікс -en — толькі множны лік(руск.) бел..

Артыкль

Асноўны артыкул: Артыкль у нямецкай мове Артыкль у нямецкай мове(руск.) бел. — гэта службовае слова, якое ўказвае на род, лік і склон назоўніка (таму яго яшчэ называюць родавым словам)[121]. Адрозніваюць пэўныя(руск.) бел. (der, die, das, die) і няпэўныя артыклі(руск.) бел. (ein, eine, ein, множнага ліку ў няпэўнага артыкля няма). Яны могуць скланяцца як указальныя(руск.) бел. (dieser, jener), прыналежныя(руск.) бел. (mein, dein, sein), пытальныя(руск.) бел. (welcher?, was für ein…?) і няпэўныя (jeder, mancher) займеннікі, адмоўны займеннік kein, а таксама займеннікі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку (alle, viele, einige, mehrere)[122].

Скланенне артыкляў
СклонМужчынскі родЖаночы родНіякі родМножны лік
Nominativder (ein)die (eine)das (ein)die
Genitivdes (eines)der (einer)des (eines)der
Dativdem (einem)der (einer)dem (einem)den
Akkusativden (einen)die (eine)das (ein)die

Няпэўны артыкль часцей за ўсё стаіць перад назоўнікамі, якія ўпамінаюцца ўпершыню ці мала вядомыя. Пэўны артыкль ужываецца, калі прадмет ужо ўпамінаўся, а таксама пры наяўнасці азначэння (назоўнік у форме роднага склону, парадкавы лічэбнік(руск.) бел., прыметнік у Superlativ(руск.) бел.). Артыкль можа быць апушчаны ў выпадках, калі перад назоўнікам стаіць займеннік ці колькасны лічэбнік(руск.) бел., калі назоўнік — назва краіны ці горада (ніякі род), абстрактнае паняцце, ці ён абазначае нейкае рэчыва ў невядомай колькасці.

Назоўнік

Асноўны артыкул: Назоўнік у нямецкай мове Нямецкія назоўнікі(руск.) бел. ў адзіночным ліку маюць чатыры тыпы скланення: моцнае для мужчынскага і ніякага роду, слабае — для мужчынскага роду, жаночае — для жаночага роду і змешанае — для некаторых назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду. Імёны ўласныя(руск.) бел. маюць канчатак -s толькі ў родным склоне[123].

Скланенне назоўнікаў у адзіночным ліку
СклонМоцнае скланеннеСлабае скланеннеЖаночае скланеннеЗмешанае скланенне
Nominativder Bergder Menschdie Frauder Name
Genitivdes Berg(e)sdes Menschender Fraudes Namens
Dativdem Bergdem Menschender Fraudem Namen
Akkusativden Bergden Menschendie Frauden Namen

Множны лік назоўнікі ўтвараюць па пяці тыпах (1 тып — суфікс -e; 2 тып — суфікс -(e)n (заўсёды без умлаўта); 3 тып — суфікс -er (па магчымасці з умлаўтам); 4 тып — без суфікса (з умлаўтам і без яго); 5 тып — суфікс -s (для скарочаных і складанаскарочаных слоў, а таксама запазычанняў(руск.) бел.; без умлаўта)[124].

Множны лік назоўнікаў
ТыпЛікМужчынскі родЖаночы родНіякі род
IАдзіночны — множныder Platz — die Plätzedie Stadt — die Städtedas Jahr — die Jahre
IIАдзіночны — множныder Junge — die Jungendie Uhr — die Uhrendas Bett — die Betten
IIIАдзіночны — множныder Mann — die Männer
das Bild — die Bilder
IVАдзіночны — множныder Vogel — die Vögeldie Tochter — die Töchterdas Gebäude — die Gebäude
VАдзіночны — множныder Park — die Parksdie Mutti — die Muttisdas Hotel — die Hotels

У множным ліку ўсе назоўнікі скланяюцца аднолькава. У давальным склоне к форме множнага ліку прыбаўляецца -n, калі гэта форма яшчэ не мае такога канчатка (ці канчатка -s) у назоўным склоне.

Скланенне назоўнікаў у множным ліку
СклонМужчынскі родЖаночы родНіякі род
Nominativ die Männerdie Frauendie Kinos
Genitivder Männerder Frauender Kinos
Dativden Männernden Frauenden Kinos
Akkusativdie Männerdie Frauendie Kinos

Прыметнік

Асноўны артыкул: Прыметнік у нямецкай мове Нямецкія прыметнікі(руск.) бел. змяняюцца толькі калі выступаюць як азначэнні(руск.) бел. да назоўнікаў. Яны маюць тры тыпы скланення[125]:

Слабае скланенне
СклонМужчынскі родЖаночы родНіякі родМножны лік
Nominativder gute Manndie gute Fraudas gute Kinddie guten Leute
Genitivdes guten Mannesder guten Fraudes guten Kindesder guten Leute
Dativdem guten Mann(e)der guten Fraudem guten Kind(e)den guten Leuten
Akkusativden guten Manndie gute Fraudas gute Kinddie guten Leute
Моцнае скланенне
СклонМужчынскі родЖаночы родНіякі родМножны лік
Nominativsüßer Weinwarme Milchfrisches Gemüsegute Bücher
Genitivsüßen Weineswarmer Milchfrischen Gemüsesguter Bücher
Dativsüßem Wein(e)warmer Milchfrischem Gemüseguten Büchern
Akkusativsüßen Weinwarme Milchfrisches Gemüsegute Bücher
Змешанае скланенне
СклонМужчынскі родЖаночы родНіякі род
Nominativein großer Platzeine große Stadtein großes Land
Genitiveines großen Platzeseiner großen Stadteines großen Landes
Dativeinem großen Platz(e)einer großen Stadteinem großen Land(e)
Akkusativeinen großen Platzeine große Stadtein großes Land

Нямецкія прыметнікі і прыслоўі могуць утвараць ступені параўнання(руск.) бел.. Усяго іх тры[126]:

  1. звычайная (Positiv) — звычайны прыметнік ці прыслоўе;
  2. вышэйшая, ці параўнальная (Komparativ) — да прыметніка ці прыслоўя далучаецца суфікс -er, каранёвыя галосныя a, o ці u могуць набываць умлаўт(руск.) бел.;
  3. найвышэйшая (Superlativ) утвараецца пры дапамозе суфікса -(e)st і, як правіла, прадстаўлена ў некалькіх формах:

Некаторыя прыметнікі і прыслоўі не ўтвараюць ступені па агульных правілах: hoch — höher — höchste, gut — besser — beste і інш.

Займеннікі

Асноўны артыкул: Займеннік у нямецкай мове Нямецкія займеннікі(руск.) бел. могуць замяняць назоўнікі там, дзе гэта неабходна. Да іх адносяцца асабовыя(руск.) бел. (ich, du, er, sie, es, wir, ihr, sie, Sie), пытальныя(руск.) бел. (wer?, was?), няпэўныя (man, etwas, jemand, alle, alles, viele, einige) і адмоўныя займеннікі (nichts, niemand), а таксама безасабовы займеннік es і займенныя прыслоўі[128]. Усе астатнія займеннікі суправаджаюць назоўнікі. Пытальныя і асабовыя займеннікі скланяюцца па трох склонах[129], бо формы роднага склону перайшлі ў разрад прыналежных.

Скланенне асабовых займеннікаў
СклонПытальныя
займеннікі
1 асоба
адз. л.
2 асоба
адз. л.
3 асоба
адз. л.
1 асоба
мн. л.
2 асоба
мн. л.
3 асоба
мн. л.
Ветлівая
форма
Nominativwer? was?ichduer, sie, eswirihrsieSie
Dativwem?mirdirihm, ihr, ihmunseuchihnenIhnen
Akkusativwen? was?michdichihn, sie, esunseuchsieSie

Прыналежныя займеннікі адказваюць на пытанне wessen? (чый?, чыя?, чыё?, чые?). Яны адпавядаюць асабовым займеннікам у родным склоне: mein, dein, sein, ihr, sein, unser, ihr, sie, Sie. Кожны прыналежны займеннік дапасоўваецца ў родзе, ліку і склоне з назоўнікам, з якім ён звязаны. У адзіночным ліку ён скланяецца як няпэўны артыкль, а ў множным як пэўны[130].

Скланенне прыналежных займеннікаў
СклонМужчынскі родЖаночы родНіякі родМножны лік
Nominativmeinmeinemeinmeine
Genitivmeinesmeinermeinesmeiner
Dativmeinemmeinermeinemmeinen
Akkusativmeinenmeinemeinmeine

Няпэўна-асабовы займеннік man ужываецца, калі асоба толькі маецца на ўвазе, ён не перакладаецца на беларускую мову. Уся канструкцыя перакладаецца як безасабовы сказ(руск.) бел.. Вельмі часта ён ужываецца з мадальнымі дзеясловамі (man kann, man darf і т. д.)[131]. Безасабовы займеннік es ужываецца як дзейнік у спалучэнні з безасабовым дзеясловам (Es regnet. Es ist Sonntag. Wie geht es Ihnen? Es ist etwas passiert?). Займенныя прыслоўі[132] служаць для абазначэння неадушаўлёных прадметаў. Яны бываюць указальнымі (утвараюцца з указальнага прыслоўя da і адпаведнага прыназоўніка: dabei, dafür, damit, darüber, dazu і інш.) і пытальнымі (пытальнае прыслоўе wo і прыназоўнік: wobei, wofür, womit, worüber, wozu). Пытанні аб адушаўлёных прадметах утвараюцца іначай. Для іх выкарыстоўваецца спалучэнне прыназоўніка і пытальнага займенніка wer у адпаведным склоне (Um wen geht es?).

Лічэбнік

Асноўны артыкул: Лічэбнік у нямецкай мове Нямецкія лічэбнікі(руск.) бел. падзяляюць на колькасныя(руск.) бел. (eins, zwei, drei, vier, fünf, sechs і т. д.) і парадкавыя(руск.) бел. (erste, zweite, dritte, vierte, fünfte, sechste). Субстантывіраваныя лічэбнікі, якія выконваюць часта функцыю дзейніка(руск.) бел., у якасці лічэбнікаў не заўсёды ўлічваюць.

Першыя адказваюць на пытанне «колькі?» і могуць быць простымі (1—12, 100, 1000), складанымі (13—19; утвараюцца ад адзінак і ліку zehn) і вытворнымі. Колькасныя лічэбнікі ад 20 да 99 ўтвараюцца спалучэннем у адно слова назвы лічэбніка першага парадку, злучніка und і лічэбніка другога парадку (напрыклад, 35 — fünfunddreißig, літаральна «пяць-і-трыццаць»)[133][134]. Утварэнне лічэбнікаў парадку соцень і тысяч адбываецца спалучэннем у адно слова колькасці тысяч, затым соцень, затым ўказання састаўной часткі лічэбніка, адпаведнага лічэбніку другога ці першага парадку. Лічэбнікі, пачынаючы з мільёна і больш, пішуцца асобна з указаннем іх колькасці ў пачатку састаўнога лічэбніка (напрыклад, 1 364 819 — eine Million dreihundertvierundsechzigtausendachthundertneunzehn)[135].

Парадкавыя лічэбнікі адказваюць на пытанне «які? якая? якое?» і дзеляцца на наступныя групы:

Каб утварыць дроб, да колькаснага лічэбніка трэба дадаць суфікс -tel (1/4 — Viertel, 3/5 — drei Fünftel). Дзесятковы дроб(руск.) бел. чытаецца з коскай (0,348 — Null Komma dreihundertachtundvierzig)[137].

Прыназоўнік

Нямецкія прыназоўнікі ўжываюцца перад назоўнікамі і асабовымі займеннікамі(руск.) бел., такім чынам вызначаючы іх склон(руск.) бел.. У сувязі з гэтым вылучаюць тры групы прыназоўнікаў, якія кіруюцца адпаведна давальным (mit, aus, nach, zu, bei, von, außer, seit, gegenüber, entgegen), вінавальным (für, gegen, durch, ohne, um, bis, entlang) ці родным склонам (während, trotz, wegen, (an)statt, unweit)[138].

Двайному кіраванню падпарадкоўваюцца прыназоўнікі in, an, auf, vor, hinter, über, unter, neben, zwischen, якія могуць выкарыстоўвацца з вінавальным і давальным склонамі. Пры гэтым прымаецца пад увагу, якое значэнне мае выказнік(руск.) бел. у сказе. напрыклад: Sie hängt ein Bild über die Couch (Akk.) — Das Bild hängt über der Couch (Dat.). У дадзеным выпадку важна, якое пытанне прымяняецца да прыназоўніка — wohin? ці wo?[131].

Дзеяслоў

Асноўны артыкул: Дзеяслоў у нямецкай мове

Часавыя ступені нямецкай мовы.
Часавыя ступені нямецкай мовы.

Нямецкі дзеяслоў(руск.) бел. мае пяць асноўных катэгорый[139]: асоба(руск.) бел. (1-я, 2-я, 3-я), лік (адзіночны(руск.) бел. і множны(руск.) бел.), час(руск.) бел. (прошлы(руск.) бел., цяперашні(руск.) бел. і будучы(руск.) бел.), стан(руск.) бел. (незалежны і залежны(руск.) бел.) і лад(руск.) бел. (абвесны(руск.) бел., загадны(руск.) бел. і умоўны(руск.) бел.). Акрамя асабова-часавых форм у дзеяслова ёсць таксама неасабовыя формы: Infinitiv I(руск.) бел., Infinitiv II(руск.) бел.[131], Partizip I(руск.) бел. і Partizip II(руск.) бел.[140]. У залежнасці ад асаблівасцей формаўтварэння адрозніваюць слабыя, моцныя і няправільныя дзеясловы[141]. У залежнасці ад кіравання адрозніваюць пераходныя(руск.) бел., якія патрабуюць наяўнасці дапаўнення ў Akkusativ, і непераходныя дзеясловы, якія дапаўненняў не патрабуюць. Дзеясловы могуць быць зваротнымі (абазначаюць дзеянне, накіраванае на дзеючую асобу), а таксама мадальнымі (дзеясловы dürfen, können, mögen, müssen, sollen, wollen і дзеяслоў lassen, які часта да мадальных не адносяць)[142].

У нямецкай мове шэсць часоў(руск.) бел.:

Спражэнне дзеясловаў у незалежным стане абвеснага ладу
Präsens AktivPräteritum AktivPerfekt AktivPlusquamperfekt AktivFutur I Aktiv
ich macheich machteich habe gemachtich hatte gemachtich werde machen
du machstdu machtestdu hast gemachtdu hattest gemachtdu wirst machen
er (sie, es) machter (sie, es) machteer (sie, es) hat gemachter (sie, es) hatte gemachter (sie, es) wird machen
wir machenwir machtenwir haben gemachtwir hatten gemachtwir werden machen
ihr machtihr machtetihr habt gemachtihr hattet gemachtihr werdet machen
sie (Sie) machensie (Sie) machtensie (Sie) haben gemachtsie (Sie) hatten gemachtsie (Sie) werden machen

Стан залежыць ад характару дзейніка(руск.) бел.. Ён можа быць незалежным (Aktiv — дзеянне зыходзіць ад дзейніка) і залежным (Passiv — дзеянне накіравана на сябе). У пасіўнага стану ёсць усе тыя ж часавыя формы, што і ў актыўнага. Усе яны ўтвараюцца па адной схеме. Präsens Passiv утвараецца пры дапамозе дапаможнага дзеяслова werden у Präsens і сэнсавага дзеяслова ў Partizip II. Präteritum Passiv — werden у Präteritum і Partizip II. Perfekt і Plusquamperfekt Passiv — werden у адпаведнай форме (асаблівая форма worden) і Partizip II. Futur Passiv — werden у Futur і Partizip II[139].

Спражэнне дзеясловаў у пасіўным стане абвеснага ладу
Präsens PassivPräteritum PassivPerfekt PassivPlusquamperfekt PassivFutur I Passiv
ich werde gefragtich wurde gefragtich bin gefragt wordenich war gefragt wordenich werde gefragt werden
du wirst gefragtdu wurdest gefragtdu bist gefragt wordendu warst gefragt wordendu wirst gefragt werden
er (sie, es) wird gefragter (sie, es) wurde gefragter (sie, es) ist gefragt wordener (sie, es) war gefragt wordener (sie, es) wird gefragt werden
wir werden gefragtwir wurden gefragtwir sind gefragt wordenwir waren gefragt wordenwir werden gefragt werden
ihr werdet gefragtihr wurdet gefragtihr seid gefragt wordenihr wart gefragt wordenihr werdet gefragt werden
sie (Sie) werden gefragtsie (Sie) wurden gefragtsie (Sie) sind gefragt wordensie (Sie) waren gefragt wordensie (Sie) werden gefragt werden

Статыў (пасіў стану, або кароткі пасіў) перадае ўжо не працэс дзеяння, а яго вынік. Ён утвараецца пры дапамозе дапаможнага дзеяслова sein у адпаведнай форме і другога дзеепрыметніка пераходнага сэнсавага дзеяслова.

Сувязны лад(руск.) бел. (Konjunktiv — выражае жаданне ці магчымасць) мае тыя ж часавыя формы, што і абвесны(руск.) бел. (Indikativ)[149]. Präsens Konjunktiv утвараецца пры дапамозе інфінітыўнай асновы, суфікса -e і асабовага канчатка, але каранёвая галосная пры гэтым застаецца нязменнай. У 1-й і 3-й асобе адзіночнага ліку суфікс і асабовы канчатак зліваюцца, што не дапускае падваення зычнай. Формы Präteritum Konjunktiv слабых дзеясловаў супадаюць з формамі прэтэрыта абвеснага ладу. Формы прэтэрыта кан’юнктыва моцных дзеясловаў утвараюцца з асновы дзеяслова ў прэтэрыце абвеснага ладу з дапамогай суфікса -e і асабовых канчаткаў прэтэрыта. Каранёвыя галосныя a, o, u атрымліваюць умлаут(руск.) бел.. Існуе таксама цэлы рад дзеясловаў, Präteritum Konjunktiv якіх не падпарадкоўваецца агульным правілам: гэта няправільныя дзеясловы sein (wäre), tun (täte), gehen (ginge), stehen (stände); няправільныя дзеясловы haben (hätte), werden (würde), bringen (brächte); прэтэрыта-прэзэнсныя дзеясловы (акрамя sollen і wollen): dürfte, könnte, möchte, müsste, wüsste. Perfekt Konjunktiv утвараецца пры дапамозе дапаможных дзеясловаў haben ці sein, якія стаяць у Präsens Konjunktiv, і сэнсавага дзеяслова ў Partizip II. Plusquamperfekt Konjunktiv утвараецца з дапамогай тых жа дапаможных дзеясловаў у Präsens Konjunktiv і сэнсавага дзеяслова ў Partizip II. Futurum I і Futurum II Konjunktiv утвараюцца пры дапамозе дапаможнага дзеяслова werden у Präsens Konjunktiv і сэнсавага дзеяслова ў Infinitiv I і Infinitiv II адпаведна. Акрамя гэтых форм ёсць яшчэ дзве, аналагаў якім няма ў беларускай мове. Гэта Konditionalis I і Konditionalis II. Яны ўтвараюцца пры дапамозе дапаможнага дзеяслова werden у Präteritum Konjunktiv і сэнсавага дзеяслова ў Infinitiv I і Infinitiv II.

Загадны лад(руск.) бел. (Imperativ) мае чатыры формы: 2-ая асоба адзіночнага ліку (arbeite, nimm), 1-ая асоба множнага ліку (arbeiten wir / wollen wir arbeiten, nehmen wir / wollen wir nehmen), 2-ая асоба множнага ліку (arbeitet, nehmt) і ветлівая форма (arbeiten Sie, nehmen Sie). Таксама загадны лад можна ўтварыць інфінітывам ( Nicht aus dem Fenster lehnen! ) або другім дзеепрыметнікам ( Hiergeblieben! ). Пабуджальнасць у нямецкім могуць выражаць некаторыя граматычныя канструкцыі (напрыклад, haben / sein + zu + Infinitiv, мадальны дзеяслоў + Infinitiv).

Інфінітыў(руск.) бел. (Infinitiv) і дзеепрыметнік(руск.) бел. (Partizip) удзельнічаюць ва ўтварэнні розных граматычных канструкцый і часавых форм.

Інфінітыў утварае інфінітыўныя групы і канструкцыі з прыназоўнікам zu (інфінітыўныя групы тыпу um zu, ohne zu, (an) statt zu; канструкцыя haben/sein + zu + Infinitiv)[150] і без яго (з мадальнымі дзеясловамі, дзеясловамі руху і іншымі дзеясловамі-выключэннямі). Інфінітыў выконвае розныя сінтаксічныя ролі: дзейнік(руск.) бел. (Es ist eine Vergnügen, zu reiten), выказнік(руск.) бел. (Vielleicht haben Sie die Absicht, auch unsere Vororte mit ihren schönen Palästen und Parks zu besuchen), дапаўненне(руск.) бел. (Marion war von Herzen froh (darüber), in diesem schrecklichen halbzerstörten Haus nicht allein zu sein) і акалічнасць(руск.) бел. (Er fährt nach Moskau, um seine Eltern zu besuchen).

Нямецкі дзеепрыметнік бывае двух відаў: Partizip I (аснова дзеяслова ў Präsens і суфікс -(e)nd) і Partizip II (аснова дзеяслова, прыстаўка ge- і суфікс -(e)t (для слабых дзеясловаў) ці -en (для моцных дзеясловаў))[151]. Першы дзеепрыметнік часта выступае ў ролі азначэння да назоўніка (Das zu lesende Buch) і акалічнасці (Aus dem Kino zurückgehend, besprachen die Leute den Film). Другі дзеепрыметнік ужываецца пры ўтварэнні складаных часавых форм Perfekt і Plusquamperfekt (Mein Freund hat das Institut absolviert)[152], ва ўсіх часавых формах пасіўнага стану (Der Text wird/wurde nacherzählt, nachdem er zweimal vorgelesen worden ist/worden war) і як азначэнне да назоўніка ў дзеепрыметных групах (Die von mir gekaufte Zeitung liegt auf dem Tisch).

Сінтаксіс

Асноўны артыкул: Сінтаксіс нямецкай мовы Сінтаксіс нямецкай мовы развіваўся на працягу ўсяе гісторыі існавання мовы(руск.) бел., аднак канчатковае нармаванне адбывалася толькі ў XIX—XX стагоддзях. Пунктуацыя нямецкай мовы сярэдневякоўя і новага часу выключала вялікую колькасць знакаў прыпынку, таму сказы былі простымі, аднак са з’яўленнем коскі ў ранненоваверхненямецкім перыядзе(руск.) бел. адбыўся вялікі рывок у развіцці нямецкага сказа, што вызначыла яго сённяшнюю структуру[153].

Нямецкія сказы(руск.) бел. бываюць простымі(руск.) бел. і складанымі(руск.) бел.. Просты сказ звычайна складаецца з двух слоў — дзейніка(руск.) бел. і выказніка(руск.) бел. (неразвіты сказ), аднак можа ўключаць і даданыя члены сказа (развіты сказ). Складаныя сказы складаюцца з двух або некалькіх простых сказаў. Адпаведна, яны бываюць складаназлучанымі(руск.) бел. (бяззлучнікавыя і злучнікавыя), якія складаюцца з двух незалежных сказаў, і складаназалежныя(руск.) бел., якія складаюцца з галоўнага і аднаго ці некалькіх даданых сказаў(руск.) бел.[154].

Сувязь у складаназлучаным сказе ажыццяўляецца пры дапамозе злучальных злучнікаў und, aber, oder, denn, deshalb, darum, doch, dann, so, also, а таксама пры дапамозе парных злучнікаў bald… bald, nicht nur… sondern auch, sowohl… als auch, entweder… oder. Даданы сказ у складзе складаназалежнага ўводзіцца пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў (dass, wenn, als, weil), адносных займеннікаў (der, die, das, die), пытальных займеннікаў(руск.) бел. (wer, was, welcher), прыслоўяў (wo, wann), пытальных займенных прыслоўяў (woran, wovon, woruber) і інш. Іх выбар залежыць ад віду даданага сказа. Гэтыя сказы бываюць: дапаўняльнымі, азначальнымі, акалічнаснымі (месца, часу, спосабу дзеяння, параўнання, ступені, выніку, прычыны, мэты, умовы і ўступкі) і далучальнымі[155].

Парадак слоў у нямецкім сказе напрамую залежыць ад яго характару. У простым апавядальным сказе адрозніваюць прамы і адваротны парадак слоў. У першым выпадку маецца на ўвазе, што ўсе члены сказа займаюць толькі свае выразна ўстаноўленыя пазіцыі: спачатку дзейнік, затым выказнік і даданыя члены сказа[156]. Напрыклад, Der Lehrer kommt bald. Пры адваротным парадку слоў адбываецца інверсія: Bald kommt der Lehrer. Пры састаўным або складаным выказніку зменная частка становіцца на сваё месца, а нязменная ідзе ў канец: Ich stimme zu.

У пытальным сказе без пытальнага слова выказнік становіцца на першае месца ў сказе: Hat er das gemacht?. У пытальным сказе з пытальным словам (wer?, was?, wann?, wo?, wohin?, woher?, wie?, warum?, wozu? і інш.) на першым месцы стаіць само пытальнае слова, а выказнік ідзе за ім: Was hat er gemacht?[157].

У адмоўных сказах часцей за ўсё сустракаецца адмоўная часціца nicht, якая звычайна выкарыстоўваецца перад адмаўляемым словам: Nicht alle verstehen das. Аднак калі адмаўляецца выказнік, то часціца ставіцца ў канец сказа перад нязменнай часткай: Das weiß ich nicht. Калі адмаўляецца назоўнік, то перад ім ставіцца адмоўны займеннік kein, які замяшчае няпэўны артыкль і ўзгадняецца з назоўнікам у родзе, ліку і склоне: Ich habe keine Zeit. Двайнога адмаўлення ў нямецкай мове няма, г.зн. канструкцыі «нічога / ніколі не …» перадаюцца толькі адным адмаўленнем (у дадзеным выпадку словамі nichts ці niemand)[158].

Словаўтварэнне

Асноўны артыкул: Словаўтварэнне нямецкай мовы Словаўтварэнне нямецкай мовы атрымала вельмі добрае развіццё. Багацце элементаў слоў, як уласна нямецкіх, так і запазычаных(руск.) бел., дазваляе «збіраць» самыя розныя словы. У 1999 годзе парламент нямецкай зямлі Мекленбург — Пярэдняя Памеранія разгледзеў праект закона пад назвай «Rinderkennzeichnungs- und Rindfleischetikettierungsüberwachungsaufgabenübertragungsgesetz» («Закон аб перадачы абавязкаў кантролю маркіроўкі ялавічыны»). Гэтае слова афіцыйна з’яўляецца самым доўгім у нямецкай мове (63 літары, 7 частак). У Сеціве прыводзяцца спасылкі на слова з 79 літар — «Donaudampfschiffahrtselektrizitätenhauptbetriebswerkbauunterbeamtengesellschaft»(ням.) бел. («Таварыства служачых малодшага звяна органа па наглядзе за будаўніцтвам пры галоўным упраўленні электрычнага абслугоўвання дунайскага параходства»)[159]. Апошняе па новых правілах прыбаўляе яшчэ адну літару (…schifffahrt…). Падобных складаных слоў у нямецкай мове вельмі шмат[160].

Месца нямецкага словаўтварэння ў сістэме мовы да гэтага часу да канца не вызначана. Звычайна яно разглядаецца ў рамках лексікалогіі[161] ці граматыкі, аднак, будучы звязаным і з граматыкай, і з лексікай, словаўтварэнне валодае ўласнымі, толькі яму ўласцівымі рысамі[162]. Словаўтварэнне можа разглядацца як з дыяхроннага(руск.) бел., так і з сінхроннага(руск.) бел. погляда. Гэта важна для разумення гістарычнага развіцця словаўтваральнай формы, выразнага размежавання словаўтваральных працэсаў і сучаснай структуры слова. З сінхраніяй і дыяхраніяй перакрыжоўваюцца працэсуальны і статыстычны аспекты (словаўтварэнне ў руху і статыцы).

Мінімальная адзінка слова называецца марфемай. У сваю чаргу марфемы могуць быць граматычнымі і лексічнымі. Словаўтваральны аналіз слова можа быць марфемным (дзяленне на самыя дробныя значныя адзінкі: be-auf-trag-en) і па «непасрэдна-складніках» ( Erfrischung → erfrischen + -ung → er- + frisch ). Нямецкае словаўтварэнне вылучае простыя, вытворныя(руск.) бел. і складаныя словы(руск.) бел.. Словаўтваральныя мадэлі(руск.) бел. ўяўляюць сабой класіфікацыю гэтых слоў і ўключаюць восем узроўняў: мадэль каранёвых слоў, мадэль безафікснага словаўтварэння, прэфіксальная, суфіксальная мадэлі, мадэль прэфіксальна-суфіксальнага словаўтварэння, мадэль асноў з паўпрэфіксамі і паўсуфіксамі і азначальнае словаскладанне[163]. Гл. таксама: Афіксы ў нямецкай мове.

МадэльАпісанне
Мадэль каранёвых слоўКаранёвыя словы не раскладаюцца на марфемы і нематываваныя. Нямецкія каранёвыя словы, як правіла, маюць адзін—два склады (Tisch, klug, Abend), але ёсць і трохскладовыя (Ameise); запазычаныя каранёвыя словы могуць уключаць больш чым два склады. На перыферыі каранёвых слоў знаходзяцца гукапераймальныя словы (paff, piep, miau) і абрэвіятуры.
Мадэль безафікснага (імпліцытнага) словаўтварэнняУзаемапераход часцін мовы, функцыянаванне адной і той жа асновы ў якасці розных часцін мовы (grünen vi, grün a, Grün n). Словаўтваральны афікс адсутнічае, як словаўтваральны сродак разглядаецца наяўнасць ўнутранай флексіі (binden — Band, krank — kränken).
Прэфіксальная мадэльСувязная словаўтваральная марфема папярэднічае ўтваральнай аснове (entlaufen, missgelaunt, Unruhe). Прэфікс надае слову пэўную катэгарыяльную прыкмету (напрыклад, прэфікс be- надае дзеясловам besetzen, besticken значэнне забеспячэння).
Суфіксальная мадэльСувязная словаўтваральная марфема знаходзіцца пасля ўтваральнай асновы (Schönheit, nächtlich). Суфікс падводзіць адпаведную лексічную адзінку пад больш шырокую семантычную катэгорыю. Напрыклад, суфікс назоўнікаў жаночага роду -ung мае значэнне дзеяння працэсу, асобных дзеянняў, актаў (Abdankung, Beaufsichtigung); з’яў (Lösung); тэхнічных прылад (Abdichtung); неадушаўлёных прадметаў, часам зборнасці (Besegelung, Kleidung).
Мадэль прэфіксальна-суфіксальнага словаўтварэнняЛексічныя адзінкі, утваральныя асновы якіх адначасова спалучаюцца як з прэфіксам, так і з суфіксам (Gefrage, befrackt).
Мадэль асноў з паўпрэфіксаміМногія паўпрэфіксы семантычна адпавядаюць прыназоўнікам (ab-, an-, mit-, vor-, zu-). Большасць паўпрэфіксаў аддзяляльныя, але ёсць і выключэнні (über-, um-); паўпрэфіксы могуць групавацца ў семантычныя катэгорыі (узмацненне — hoch-, allzu-, blitz-; негатыўнасць — teufels-, sau-).
Мадэль асноў з паўсуфіксаміАдрозніваюцца ад суфіксаў абмежаванасцю выражаных імі семантычных катэгорый (наяўнасць, багацце — -voll, -reich; напрамак — -weg, -seits; здольнасць, каштоўнасць — -fertig, -fächig).
СловаскладаннеБывае азначальным і неазначальным. Пад першым разумеецца спалучэнне дзвюх асноў (Freiheitsliebe, Braunkohle), другі тып ўключае «імператыўныя імёны» (Vergißmeinnicht), злучальныя складанні (Freundfeind) і некаторыя іншыя віды злучэнняў. Да складання адносяцца таксама злучэнні частотных кампанентаў.

Лексіка

Асноўны артыкул: Лексіка нямецкай мовы Да спрадвечных слоў нямецкай мовы адносяцца лексемы(руск.) бел., якія ў тым ці іншым выглядзе сустракаліся яшчэ ў прагерманскай мове, з розных дыялектаў якой узніклі сучасныя германскія мовы, у тым ліку і літаратурная нямецкая[164]. Большая частка гэтых слоў была атрымана ў спадчыну прагерманскай мовай, у сваю чаргу, з праіндаеўрапейскай мовы(руск.) бел.. Да іх адносяцца, напрыклад: займеннікі ich (прагерм. *ek), du (*þū), mein (*mīnaz) і т. д.; лічэбнікі ein (прагерм. *ainaz), zwei (*twai), hundert (*hundaradą) і т. д.; назоўнікі Vieh (прагерм. *fehu), Haus (*hūsą), Feuer (*fōr) і інш.; такія дзеясловы як gehen (прагерм. *gāną), stehen (*stāną), sehen (*sehwaną) і інш.[165]

Запазычаныя(руск.) бел. словы пранікалі ў нямецкую мову, як правіла, з іншых індаеўрапейскіх моў, што тлумачыцца гістарычнымі культурнымі, палітычнымі і эканамічнымі сувязямі Германіі з суседнімі тэрыторыямі[166][167]. Разам з індаеўрапейскімі запазычаннямі ў нямецкай прысутнічае культурная лексіка з неіндаеўрапейскіх моў[168][169].

Запазычаныя словы могуць часткова захоўваць свае першапачатковыя вымаўленне і арфаграфію. Прыкладамі запазычанняў з лацінскай мовы з’яўляюцца: Koch (лац.: coquus), Wein (vīnum), Straße (strāta), Prozess (processus), schreiben (scrībere) і інш.[170] Са старажытнагрэчаскай былі запазычаныя словы, звязаныя з навукай, рэлігіяй, міфалогіяй і грамадска-палітычным ладам: Meter (ст.-грэч. μέτρον), Elektron (ήλεκτρον), Mathematik (μαθηματική), Historie (ἱστορία), Theologie (θεολογία), Liturgie (λειτουργία), Mythos (μῦθος), Thron (θρόνος), Demokratie (δημοκρατία) і інш. Словы лацінскага і грэчаскага паходжання, а таксама часткі вытворных слоў ўзнікалі ў нямецкай на працягу ўсяе яе наступнай гісторыі цераз іншыя мовы[171].

З італьянскай мовы прыйшлі эканамічныя тэрміны і словы, звязаныя з мастацтвам: Bank (італ.: banca), Bankrott (banca rotta), Bilanz (bilancia), Risiko (risico, risco), Kapital (capitale), Arie (aria), Oper (opera), Sinfonie (sinfonia)[172]. З французскай паходзяць словы, звязаныя з модай і бытам: Figur (фр.: figure), Garderobe (garde-robe), Toilette (toilette), Friseur (friser)[173][174]. З англійскай мовы ў нямецкую была запазычана вялікая колькасць слоў (англіцызмаў(руск.) бел. і амерыканізмаў(руск.) бел.), звязаных з тэхналогіямі, СМІ, а таксама маладзёжнай культурай: E-Mail (англ.: e-mail), Show (show), Keyboard (keyboard), Ticket (ticket), T-Shirt (T-shirt), Party (party), Date (date), Baby (baby), Story (story)[175][176][177][178].

Вялікі ўплыў(руск.) бел. аказала арабская мова, з якой былі ўзятыя словы: Matratze (араб. مطرح), Elixir (الإكسير), Arsenal (دار الصناعة), Ziffer (صفر) і іншыя[179][180]. У нямецкай таксама прысутнічаюць шматлікія гебраізмы — запазычанні з іўрыта і ідыша: betucht (іўр.: בָּטַח), koscher (ככּשר‎), dufte (טוֹב‎), mauscheln (מֹשֶׁה‎ ці מָשָׁל‎), zocken (צחוק‎), Chuzpe (חֻצְפָּה‎‎), Schlamassel (ідыш: שלימזל‎)[181][182].

Асобную катэгорыю складаюць словы, якія складаюць нацыянальную культурную лексіку. Напрыклад, з кітайскай словы Feng Shui (кіт.: 風水), Mahjong (麻將), Kungfu (功夫), Ketchup (茄汁), Tee (茶)[183]. З японскай: Kamikaze (яп.: 神風), Ninja (忍者), Aikido (合気道), Origami (折り紙), Karaoke (カラオケ), Tsunami (津波)[184]. З рускай[185]: Sputnik (спадарожнік), Sowjet (савет), Pogrom (пагром), Datsche (дача), Kosaken (казак) і іншыя[186].

У розны час нямецкая мова запазачала таксама з суседніх германскіх, славянскіх, раманскіх моў, а таксама (пры дапамозе) цюркскіх, фіна-ўгорскіх, індыйскіх(руск.) бел., іранскіх[187], палінезійскіх(руск.) бел., афрыканскіх(руск.) бел. і іншых моў[166][173][188].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Cooficialização da língua alemã em Antônio Carlos: Projeto legislativo 132/2010(парт.)  (недаступная спасылка). Instituto de Investigação e Desenvolvimento em Política Linguística. Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2012. Праверана 13 лістапада 2014.
  2. Língua alemã(парт.)  (недаступная спасылка). Secretaria de Turismo, Cultura e Esporte de Pomerode. Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2016. Праверана 13 лістапада 2014.
  3. Haubel M. Die päpstliche Schweizergarde // Österreichische Militärische Zeitschrift. — 2007. — № 3. — С. 311-316.
  4. Sprache – Identität und Schlüssel(ням.) . Nordschleswig.de. Праверана 13 лістапада 2014.
  5. Bauer R. Deutsch als Amtssprache in Südtirol(ням.)  // Terminologie et tradtition. Office des publications officielles des communautés europeénnes. — 1994. — С. 63–84.
  6. Deutsch in Namibia(ням.)  (недаступная спасылка). Allgemeine Zeitung (18 ліпеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2008. Праверана 13 лістапада 2014.
  7. Wir stellen uns vor: Initiative Deutsch in Namibia (DiN)(ням.) . DiN. Праверана 6 лістапада 2011.
  8. Die deutsche Kolonie in den Subtropen Paraguays(ням.) . Bundeszentrale für politische Bildung (9 студзеня 2008). Праверана 13 лістапада 2014.
  9. Danowski R.. Zur Lage der deutschen Minderheit in Polen seit 1989(ням.) . Ostpreussen-info.de. Праверана 13 лістапада 2014.
  10. Erbe M. Das Elsass. Historische Landschaft im Wandel der Zeiten. — Stuttgart: Kohlhammer, 2002. — С. 198. — ISBN 3-17-015771-X.
  11. Hartweg F. Die Sprachen im Elsass: Kalter Krieg oder versöhntes Miteinander?(ням.)  // Argumente und Materialien zum Zeitgeschehen: Frankophonie – nationale und internationale Dimensionen*. — 2002. — № 35. — С. 63-75.*
  12. 1 2 EU-Verwaltung - Bedienstete, Sprachen und Standorte(ням.) . Europa.eu. Праверана 13 лістапада 2014.
  13. Marten T., Sauer F. J. Länderkunde Deutschland, Österreich und Schweiz (mit Liechtenstein) im Querschnitt. — Berlin: Inform-Verlag, 2005. — С. 7. — ISBN 3-9805843-1-3.
  14. 1 2 Die meistgesprochenen Sprachen der Welt(ням.) . Sprachkreis Deutsch (14 мая 2012). Праверана 13 лістапада 2014.
  15. Атлас зарожаных мовай свету
  16. 1 2 3 Немецкий язык // Языкознание. Большой энциклопедический словарь(руск.) бел. / Гл. ред. В. Н. Ярцева(руск.) бел.. — 2-е изд.. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998. — С. 329. — ISBN 5-85270-307-9.
  17. 1 2 3 4 5 6 Немецкий язык (нявызн.). Энциклопедия Кругосвет. Праверана 6 лістапада 2011.
  18. 1 2 3 4 5 Wohlgemuth J.. Allgemeiner Längsschnitt vom Indogermanischen zum Neuhochdeutschen(ням.) . Linguist.de. Праверана 5 кастрычніка 2012.
  19. Москальская О. И. История немецкого языка, с. 15-18
  20. Indogermanische Sprachen und ihre Bezeugungstiefe (нявызн.). Праверана 6 лістапада 2011.
  21. 1 2 3 4 Жирмунский В. М. История немецкого языка, с. 28
  22. Москальская О. И. История немецкого языка, с. 32-33
  23. Stefan Sonderegger. Althochdeutsche Sprache und Literatur: eine Einführung in das älteste Deutsch. Darstellung und Grammatik. — Berlin, 1987. — ISBN 3-11-004559-1.
  24. Geschichte der Deutschen Sprache: Frühneuhochdeutsch(ням.)  (недаступная спасылка). Christian-Albrechts-Universität zu Kiel. Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2013. Праверана 4 кастрычніка 2012.
  25. Thielemann L.. Anglizismen im Deutschen(ням.) . Праверана 13 лістапада 2014.
  26. Meier-Brügger M., Krahe H.(руск.) бел.. Indogermanische Sprachwissenschaft. — Berlin: Walter de Gruyter, 2002. — ISBN 3-11-017243-7.
  27. Zimmer S. Usipeten/Usipeter und Tenkterer: Sprachliches // Reallexikon der germanischen Altertumskunde. — Berlin: de Gruyter, 2006. — Т. 31. — С. 572–573. — ISBN 3-11-018386-2.
  28. Жирмунский В. М. История немецкого языка, с. 9-13
  29. Лебек С. Франки // Происхождение франков. V-XI века. — М.: Скарабей, 1993. — Т. 1. — ISBN 5-86507-001-0.
  30. Жирмунский В. М. История немецкого языка, с. 21-22
  31. Cercignani F. The Consonants of German: Synchrony and Diachrony. — Milano: Cisalpino, 1979. — С. 26-48.
  32. Niebaum H., Macha J. Einführung in die Dialektologie des Deutschen, S. 222
  33. Moser H. Annalen der deutschen Sprache von den Anfangen bis zur Gegenwart. — Stuttgart, 1961. — С. 16.
  34. Besch W. Sprachgeschichte: Ein Handbuch zur Geschichte der deutschen Sprache. — Walter de Gruyter, 1998. — ISBN 3-11-011257-4.
  35. Wolfgang Haubrichs, Herwig Wolfram(руск.) бел.. Theodiscus // Reallexikon der Germanischen Altertumskunde. — Berlin, New York, 2005. — ISBN 3-11-018385-4.
  36. Жирмунский В. М. История немецкого языка, с. 38
  37. Thordis Hennings. Einführung in das Mittelhochdeutsche. — Berlin, 2003. — ISBN 3-11-017818-4.
  38. Peter von Polenz. Geschichte der deutschen Sprache (9. Auflage). — Berlin, New York: Walter de Gruyter, 1987. — ISBN 3-11-007998-4.
  39. Jan von Flocken.. Wie Martin Luthers Bibel unsere Sprache prägt(ням.) . Праверана 6 лістапада 2011.
  40. Frédéric Hartweg, Klaus-Peter Wegera. Frühneuhochdeutsch. Eine Einführung in die deutsche Sprache des Spätmittelalters und der frühen Neuzeit. — Niemeyer, Tübingen, 2005. — ISBN 3-484-25133-6.
  41. Andreas Gardt. Geschichte der Sprachwissenschaft in Deutschland. — Walter de Gruyter, 1999. — ISBN 3-11-015788-8.
  42. Klemperer V. LTI — Lingua Tertii Imperii. Notizbuch eines Philologen. — Leipzig, 1996. — С. 24. — ISBN 3-379-00125-2.
  43. Alexandre Pirojkov. Russizismen im Deutschen der Gegenwart. Bestand, Zustand und Entwicklungstendenzen. — Berlin: Weissensee-Verlag, 2002. — ISBN 3-934479-69-3.
  44. Ammon U. Zur Entstehung von Staatsvarietäten während der 40jährigen Teilung Deutschlands // Die deutsche Sprache in Deutschland, Österreich und der Schweiz: Das Problem der nationalen Varietäten. — Berlin, New York: de Gruyter, 1995. — С. 385–390. — ISBN 3-11-014753-X.
  45. Москальская О. И. История немецкого языка, с. 30
  46. Burmasova S. Empirische Untersuchung der Anglizismen im Deutschen am Material der Zeitung DIE WELT (Jahrgänge 1994 und 2004). — Bamberg: University of Bamberg Press, 2010. — С. 222. — ISBN 978-3-923507-71-9.
  47. Rechtschreibreform. Eine Zusammenfassung von Dr. Klaus Heller (нявызн.). Праверана 6 лістапада 2011.
  48. Welche Auswirkungen hat die Rechtschreibreform auf unseren Alltag? (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2008. Праверана 6 лістапада 2011.
  49. Rechtschreibung. Die Rückkehr (нявызн.). Праверана 6 лістапада 2011.
  50. Schäuble W. Zwei Jahrzehnte Politik für Aussiedler und nationale Minderheiten(ням.)  // Aussiedler- und Minderheitenpolitik in Deutschland: Bilanz und Perspektiven. — 2009. — Т. 38. — С. 17-22.
  51. Spezial-Eurobarometer 243: Die Europäer und ihre Sprachen(ням.) . Europa.eu. Праверана 13 лістапада 2014.
  52. Nossol A. Kulturelle Identität und Konfessionalität(ням.)  // Aussiedler- und Minderheitenpolitik in Deutschland. Bilanz und Perspektiven. — 2009. — С. 101-102.
  53. Rosenberg P. Die Entwicklung der europäischen Sprachenvielfalt und die Rolle der Minderheiten – der linguistische Befund(ням.)  // Aussiedler- und Minderheitenpolitik in Deutschland. Bilanz und Perspektiven. — 2009. — С. 135-149.
  54. Weber M. Deutsche Minderheiten in der europäischen Siedlungsgeschichte(ням.)  // Aussiedler- und Minderheitenpolitik in Deutschland: Bilanz und Perspektiven. — 2009. — Т. 38. — С. 42-43.
  55. Siebenhaar B.. Sprachliche Variation. Sprachkontakt(ням.) . Universität Leipzig. Праверана 13 лістапада 2014.
  56. Australia (нявызн.). Ethnologue(руск.) бел.. Праверана 13 лістапада 2014.
  57. Bavarian (нявызн.). Ethnologue(руск.) бел.. Праверана 13 лістапада 2014.
  58. Argentina (нявызн.). Ethnologue(руск.) бел.. Праверана 13 лістапада 2014.
  59. Belgium (нявызн.). Ethnologue(руск.) бел.. Праверана 13 лістапада 2014.
  60. Brazil (нявызн.). Ethnologue(руск.) бел.. Праверана 13 лістапада 2014.
  61. German, Colonia Tovar (нявызн.). Ethnologue(руск.) бел.. Праверана 13 лістапада 2014.
  62. Germany (нявызн.). Ethnologue(руск.) бел.. Праверана 13 лістапада 2014.
  63. Denmark (нявызн.). Ethnologue(руск.) бел.. Праверана 13 лістапада 2014.
  64. Italy (нявызн.). Ethnologue(руск.) бел.. Праверана 13 лістапада 2014.
  65. Устиненко А.. Свыше 11 млн казахов проживает в Казахстане (нявызн.). Новости — Казахстан (15 мая 2013). Праверана 13 лістапада 2014.
  66. Kazakhstan (нявызн.). Ethnologue(руск.) бел.. Праверана 13 лістапада 2014.
  67. Итоги переписи населения Республики Казахстан 2009 года (нявызн.) (недаступная спасылка). Агентство республики Казахстан по статистике. Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2010. Праверана 27 студзеня 2012.
  68. Canada (нявызн.). Ethnologue(руск.) бел.. Праверана 13 лістапада 2014.
  69. Liechtenstein (нявызн.). Ethnologue(руск.) бел.. Праверана 13 лістапада 2014.
  70. Luxembourg (нявызн.). Ethnologue(руск.) бел.. Праверана 13 лістапада 2014.
  71. Namibia (нявызн.). Ethnologue(руск.) бел.. Праверана 13 лістапада 2014.
  72. Paraguay (нявызн.). Ethnologue(руск.) бел.. Праверана 27 студзеня 2012.
  73. Poland (нявызн.). Ethnologue(руск.) бел.. Праверана 27 студзеня 2012.
  74. Russian Federation (нявызн.). Ethnologue(руск.) бел.. Праверана 13 лістапада 2014.
  75. Stricker G. Fragen an die Geschichte der Deutschen in Rußland(ням.)  // Fragen an die Geschichte der Deutschen in Rußland. — 1997. — С. 13-34.
  76. Вот какие мы - россияне: Об итогах Всероссийской переписи населения 2010 года (нявызн.). Российская газета — №5660 (284) (22 снежня 2011). Праверана 27 студзеня 2012.
  77. Romania (нявызн.). Ethnologue(руск.) бел.. Праверана 13 лістапада 2014.
  78. Lauer J.. Siebenbürger Sachsen - gestern, heute, morgen(ням.) . Праверана 12 студзеня 2012.
  79. Slovakia (нявызн.). Ethnologue(руск.) бел.. Праверана 13 лістапада 2014.
  80. United States (нявызн.). Ethnologue(руск.) бел.. Праверана 13 лістапада 2014.
  81. Language-learning trends in the United States(англ.) . Vistawide.com. Праверана 27 студзеня 2012.
  82. Ukraine (нявызн.). Ethnologue(руск.) бел.. Праверана 13 лістапада 2014.
  83. Der Dialekt in Zahlen(ням.) . Amt für Sprache und Kultur im Elsass (OLCA). Праверана 6 лістапада 2011.
  84. Culture et Bilinguisme de Lorraine - Zweisprachig, unsere Zukunft(фр.) . Праверана 12 студзеня 2012.
  85. Czech Republic (нявызн.). Ethnologue(руск.) бел.. Праверана 13 лістапада 2014.
  86. Obyvatelstvo podle národnosti podle výsledků sčítání lidu v letech 1921-2001(чэшск.)   (нявызн.)?. Праверана 6 лістапада 2011.
  87. Switzerland (нявызн.). Ethnologue(руск.) бел.. Праверана 13 лістапада 2014.
  88. South Africa (нявызн.). Ethnologue(руск.) бел.. Праверана 13 лістапада 2014.
  89. Филичева Н. И. Диалектология немецкого языка, с. 16-31
  90. Москальская О. И. История немецкого языка, с. 26-28
  91. Hans Hermans.. Meer over de Benrather taalgrens(гал.)  (18 лістапада 2009). Праверана 20 верасня 2012.
  92. Eckhard Eggers. Moderne Dialekte – neue Dialektologie. Akten des 1. Kongresses der Internationalen Gesellschaft für Dialektologie des Deutschen (IGDD) am Forschungsinstitut für Deutsche Sprache „Deutscher Sprachatlas“ der Philipps-Universität Marburg vom 5. bis 8. März 2003. — Steiner, Stuttgart, 2005. — ISBN 3-515-08762-1.
  93. König W. Niederdeutsch und Niederländisch // dtv-Atlas zur deutschen Sprache. 9. Auflage. — München, 1992. — С. 103. — ISBN 3-423-03025-9.
  94. Arend Mihm. Sprache und Geschichte am unteren Niederrhein. Jahrbuch des Vereins für niederdeutsche Sprachforschung. — Köln, 1992.
  95. Foerste W. Geschichte der niederdeutschen Mundarten // Deutsche Philologie im Aufriss, 2. überarbeitete Auflage - unveränderter Nachdruck. — Berlin: Erich Schmidt Verlag, 1966. — С. 1730–1898.
  96. Friedrich Engels.. Fränkische Zeit. Anmerkung: Der fränkische Dialekt(ням.) . Праверана 12 лістапада 2011.
  97. Alemannisch(ням.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2012. Праверана 12 лістапада 2011.
  98. Bayerische Landesbibliothek Online. Sprechender Sprachatlas von Bayern(ням.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2012. Праверана 12 лістапада 2011.
  99. Website zu den Deutschschweizer Dialekten(ням.) . Праверана 6 лістапада 2011.
  100. Joachim Scharloth.. Zwischen Fremdsprache und nationaler Varietät. Untersuchungen zum Plurizentrizitätsbewusstsein der Deutschschweizer(ням.) . Universität Zürich, Switzerland (18 верасня 2004). Праверана 26 лістапада 2011.
  101. Ulrich Ammon. Die deutsche Sprache in Deutschland, Österreich und der Schweiz: Das Problem der nationalen Varietäten. — Berlin/New York: de Gruyter, 1995.
  102. Peter Wiesinger. Die deutsche Sprache in Österreich. Eine Einführung. In: Wiesinger (Hg.): Das österreichische Deutsch. Schriften zur deutschen Sprache. Band 12. — Wien, Köln, Graz, 1988.
  103. Hans Bickel, Christoph Landolt. Schweizerhochdeutsch. Wörterbuch der Standardsprache in der deutschen Schweiz. — Mannheim, Zürich: Dudenverlag, 2012. — ISBN 978-3-411-70417-0.
  104. Robert Sedlaczek. Das österreichische Deutsch. — Wien: Ueberreuter, 2004. — ISBN 3-8000-7075-8.
  105. Siebenhaar B., Wyler A.. Dialekt und Hochsprache in der deutschsprachigen Schweiz(ням.)  (18 верасня 1997). Праверана 26 лістапада 2011.
  106. Pollak W. Was halten die Österreicher von ihrem Deutsch? Eine sprachpolitische und soziosemiotische Analyse der sprachlichen Identität der Österreicher. — Wien: Österreichische Gesellschaft für Semiotik/Institut für Soziosemiotische Studien, 1992.
  107. Москальская О. И. История немецкого языка, с. 28
  108. Немецкий алфавит: Study German (нявызн.). Праверана 6 лістапада 2011.
  109. Когда используется «ß» (нявызн.). Праверана 20 студзеня 2014.
  110. О Немецком алфавите (нявызн.). Праверана 6 лістапада 2011.
  111. Das deutsche Alphabet(ням.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2013. Праверана 17 студзеня 2012.
  112. Виды немецкого письма (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2012. Праверана 6 лістапада 2011.
  113. Christopher Burke.. Paul Renner: the Art of Typography (нявызн.). New York: Princeton Architectural Press (18 верасня 1998). Праверана 6 лістапада 2011.
  114. Werner König. Phonologische Regionalismen in der deutschen Standardsprache. — Berlin, 1997. — 246—270 с.
  115. richtich oder richtick — was ist richtig?(ням.) . Праверана 6 лістапада 2011.
  116. Seminar für Sprachmethodik: Phonologie. Ein sprachwissenschaftliches Lehrbuch. — Bonn: Verlag für Kultur und Wissenschaft, 2000.
  117. Ursula Hirschfeld. Welche Aussprache lehren wir? In: Jahrbuch Deutsch als Fremdsprache. — 1997. — С. 175-188.
  118. 1 2 3 Носков С. А. Немецкий язык для поступающих в вузы. — Мн., 2002. — 415 с. — ISBN 985-06-0819-6.
  119. Helmut Richter. Grundsätze und System der Transkription (IPA). — Tübingen, 1973.
  120. Germanische Sprachen: Deutsch(ням.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2012. Праверана 6 лістапада 2011.
  121. Немецкий язык для всех: Der Artikel. Артикль (нявызн.). Праверана 6 лістапада 2011.
  122. Heinz V. Das System der Artikelformen im gegenwärtigen Deutsch. — Tübingen, 1979. — ISBN 3-484-10359-0.
  123. Study German. Грамматика немецкого языка (справочник): Имя существительное (Substantiv) (нявызн.). Праверана 6 лістапада 2011.
  124. Смирнова Т. Н. Deutsch Intensiv. Начальный этап. — М., 2005. — 352 с. — ISBN 5-329-01422-0.
  125. Имя прилагательное (Das Adjektiv). Склонение прилагательных. (нявызн.). Праверана 6 лістапада 2011.
  126. Степени сравнения прилагательных и наречий (Die Komparationsstufen der Adjektive) (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2012. Праверана 6 лістапада 2011.
  127. Немецкий язык: от А до Я: Степени сравнения прилагательных и наречий (нявызн.). Праверана 21 верасня 2014.
  128. Study German. Грамматика немецкого языка (справочник): Местоимение (Pronomen) (нявызн.). Праверана 6 лістапада 2011.
  129. Личные местоимения в немецком языке — Personalpronomen (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2012. Праверана 6 лістапада 2011.
  130. Лингвотек. Притяжательные местоимения (Possesivpronomen) (нявызн.). Праверана 6 лістапада 2011.
  131. 1 2 3 Михаленко А. О. Морфология // Deutsche Sprache. — Красноярск: СибГАУ, ИФиЯК СФУ, 2010. — С. 12-76. — ISBN 978-5-699-20204-1.
  132. ЦДО: Местоименные наречия в немецком языке (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2012. Праверана 6 лістапада 2011.
  133. Trilinguis: Языковой портал. Немецкие числительные (нявызн.). Праверана 6 лістапада 2011.
  134. FunnyGerman.com. Числительное (Zahlwort) (нявызн.). Праверана 6 лістапада 2011.
  135. Числительные в немецком языке (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2011. Праверана 6 лістапада 2011.
  136. Немецкий язык: от А до Я: Опорные таблицы и схемы: Порядковые числительные (нявызн.). Праверана 15 студзеня 2014.
  137. Немецкий язык - это просто. Числительное (Zahlwort) (нявызн.). Праверана 6 лістапада 2011.
  138. Study German. Грамматика немецкого языка (справочник): Предлог (Preposition) (нявызн.). Праверана 6 лістапада 2011.
  139. 1 2 Мышковая И. Б. Времена немецкого глагола. — СПб., 2007. — 96 с. — ISBN 978-5-91281-007-7.
  140. Немецкое причастие (Partizip) (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2012. Праверана 6 лістапада 2011.
  141. Audio-class.ru. Немецкие глаголы сильного спряжения (нявызн.). Праверана 6 лістапада 2011.
  142. Study German. Грамматика немецкого языка: Модальные глаголы (нявызн.). Праверана 6 лістапада 2011.
  143. Deutsch.lingo4u.de. Präsens (Gegenwart)(ням.) . Праверана 6 лістапада 2011.
  144. Deutsch.lingo4u.de. Imperfekt (Prateritum, Vergangenheit)(ням.) . Праверана 6 лістапада 2011.
  145. Deutsch.lingo4u.de. Perfekt (vollendete Gegenwart)(ням.) . Праверана 6 лістапада 2011.
  146. Deutsch.lingo4u.de. Plusquamperfekt (Vorvergangenheit)(ням.) . Праверана 6 лістапада 2011.
  147. Deutsch.lingo4u.de. Futur I (Zukunft)(ням.) . Праверана 6 лістапада 2011.
  148. Deutsch.lingo4u.de. Futur II (vollendete Zukunft)(ням.) . Праверана 6 лістапада 2011.
  149. Deutsch.lingo4u.de. Konjunktiv(ням.) . Праверана 6 лістапада 2011.
  150. Конструкция «zu + инфинитив» (нявызн.). Праверана 6 лістапада 2011.
  151. Мышковая И. Б.. Времена немецкого глагола. Глава 8. Немецкое причастие (нявызн.). Праверана 6 лістапада 2011.
  152. Deutsch-Online. Причастия настоящего и прошедшего времени (Partizip 1, Partizip 2) (нявызн.). Праверана 6 лістапада 2011.
  153. Otto Behaghel. Deutsche Syntax. — Winter, Heidelberg, 1928.
  154. P. Eisenberg. Das Wort (Bd. 1), Der Satz (Bd. 2) — Grundri? der deutschen Grammatik. — Stuttgart, 2004.
  155. Снегирёва Н. С. Синтаксис немецкого языка. — ОмГУ, 2004. — 149 с.
  156. Локштанова Л.. О системных различиях в грамматическом строе немецкого языка (нявызн.) (недаступная спасылка). Partner. Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2012. Праверана 28 студзеня 2012.
  157. Носков С. А. Немецкий язык для поступающих в вузы. § 3. Порядок слов в вопросительном предложении. — Мн., 2002. — С. 268-269. — ISBN 985-06-0819-6.
  158. Носков С. А. Немецкий язык для поступающих в вузы. § 5. Порядок слов в предложениях с отрицанием. — Мн., 2002. — С. 270-273. — ISBN 985-06-0819-6.
  159. Wie ist das längste deutsche Wort (ohne Gedankenstriche)?(ням.) . Праверана 6 лістапада 2011.
  160. Rainer Perkuhn.. Das längste deutsche Wort? Ein fiktives Gespräch mit wahrem Hintergrund(ням.) . Праверана 6 лістапада 2011.
  161. Schmidt W. Deutsche Sprachkunde. 7. Aufl. — Berlin, 1972.
  162. Jung W. Grammatik der deutschen Gegenwartssprache. — Leipzig, 1996.
  163. Зуева А. Н., Молчанова И. Д. и др. Словарь словообразовательных элементов немецкого языка. — М., 1979. — 536 с.
  164. Wiese H. Eine Zeitreise zu den Ursprüngen unserer Sprache. Wie die Indogermanistik unsere Wörter erklärt. — Berlin: Logos Verlag, 2010. — ISBN 978-3-8325-1601-7.
  165. Гл. адп. артыкулы ў Kluge F. Etymologisches Wörterbuch der deutschen Sprache / bearbeitet von Elmar Seebold. — 24., durchgesehene und erweiterte Auflage. — Berlin, New York: Walter de Gruyter, 2001. — ISBN 978-3-11-017473-1., Deutsches Wörterbuch von Jacob und Wilhelm Grimm(руск.) бел.. 16 Bände in 32 Teilbänden. — Leipzig, 1854-1961., Digitales Wörterbuch der deutschen Sprache(ням.) . Berlin-Brandenburgische Akademie der Wissenschaften. Праверана 13 лістапада 2014.
  166. 1 2 Best K.-H. Wo kommen die deutschen Fremdwörter her? // Göttinger Beiträge zur Sprachwissenschaft. — 2001. — № 5. — С. 7-20.
  167. Schildt J. Abriss der Geschichte der deutschen Sprache. — Berlin, 1976. — С. 29.
  168. Körner H. Zur Entwicklung des deutschen (Lehn-)Wortschatzes // Glottometrics. — 2004. — № 7. — С. 25-49.
  169. Fremdwörter und Lehnwörter(ням.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2012. Праверана 8 лістапада 2011.
  170. Latein im Deutschen(ням.) . Праверана 8 лістапада 2011.
  171. Wolff F. Latein und Griechisch im deutschen Wortschatz. — Wiesbaden: VMA-Verlag, 1999. — ISBN 3-928127-63-2.
  172. Best K.-H. Italianismen im Deutschen // Göttinger Beiträge zur Sprachwissenschaft. — 2006. — № 13. — С. 77-86.
  173. 1 2 Best K.-H. Ein Beitrag zur Fremdwortdiskussion // Die deutsche Sprache in der Gegenwart. Festschrift für Dieter Cherubim zum 60. Geburtstag. — 2001. — С. 263-270.
  174. Telling R. Französisch im deutschen Wortschatz. Lehn- und Fremdwörter aus acht Jahrhunderten. — Berlin: Volk und Wissen Volkseigener Verlag, 1987. — ISBN 3-06-521804-6.
  175. Carstensen B., Busse U. Anglizismen-Wörterbuch: der Einfluss des Englischen auf den deutschen Wortschatz nach 1945. — Berlin, New York: de Gruyter, 2001. — Т. 1. — С. 25-47.
  176. Best K.-H. Anglizismen – quantitativ // Göttinger Beiträge zur Sprachwissenschaft. — 2003. — № 8. — С. 7-23.
  177. Burmasova S. Empirische Untersuchung der Anglizismen im Deutschen am Material der Zeitung DIE WELT (Jahrgänge 1994 und 2004). — Bamberg: University of Bamberg Press, 2010. — ISBN 978-3-923507-71-9.
  178. Eisenberg P. Anglizismen im Deutschen // Deutsche Akademie für Sprache und Dichtung, Union der deutschen Akademien der Wissenschaften: Reichtum und Armut der deutschen Sprache. Erster Bericht zur Lage der deutschen Sprache. — 2013. — С. 57-119.
  179. Osman N. Kleines Lexikon deutscher Wörter arabischer Herkunft. — München, 1992. — ISBN 3-406-34048-2.
  180. Unger A. Von Algebra bis Zucker. Arabische Wörter im Deutschen. — Stuttgart: Reclam, 2007. — ISBN 978-3-15-010609-9.
  181. Best K.-H. Hebraismen im Deutschen // Glottometrics. — 2014. — № 27. — С. 10-17.
  182. Stern H. Wörterbuch zum jiddischen Lehnwortschatz in den deutschen Dialekten. — Tübingen: Niemeyer, 2000. — ISBN 3-484-39102-2.
  183. Best K.-H. Sinismen im Deutschen und Englischen // Glottometrics. — 2008. — № 17. — С. 87–93.
  184. Best K.-H. Zur Entwicklung der Entlehnungen aus dem Japanischen ins Deutsche // Glottometrics. — 2009. — № 19. — С. 80-84.
  185. Частка гэтых слоў супадае з беларускімі.
  186. Best K.-H. Slawische Entlehnungen im Deutschen // Rusistika - Slavistika - Lingvistika. Festschrift für Werner Lehfeldt. — 2003. — С. 464-473.
  187. Best K.-H. Iranismen im Deutschen // Glottometrics. — 2013. — № 26. — С. 1-8.
  188. Eisenberg P. Das Fremdwort im Deutschen. — Berlin, New York: de Gruyter, 2011. — ISBN 978-3-11-023564-7.

Літаратура

Спасылкі

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

на нямецкай мове

Тэмы гэтай старонкі (29):
Мовы Бразіліі
Мовы Польшчы
Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Мовы Францыі
Мовы Румыніі
Германскія мовы
Мовы Славакіі
Вікіпедыя:Выдатныя артыкулы паводле алфавіта
Мовы Чэхіі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Мовы Парагвая
Вікіпедыя:Выдатныя артыкулы па мовазнаўству
Мовы Італіі
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Вікіпедыя:Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Мовы Люксембурга
Мовы з памылкай у ISO 639-2
Мовы Венгрыі
Мовы Бельгіі
Мовы Даніі
Мовы Намібіі
Мовы Аўстрыі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Мовы Швейцарыі
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Нямецкая мова
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Мовы Германіі