wd wp Пошук:

Цюркскія мовы

Цю́ркскія мо́вы — сям’я роднасных моў, якая належыць да алтайскай макрасям’і. Цюркскія мовы распаўсюджаныя ад Міжземнамор’я да Сібіры і Заходняга Кітая. Колькасць носьбітаў цюркскіх моў складае ад 160 да 180 мільёнаў чалавек. Найбольшую колькасць носьбітаў мае турэцкая мова. Асноўнымі асаблівасцямі гэтай моўнай сям’і з’яўляюцца: сінгарманізм, аглютынацыйнасць і адсутнасць катэгорыі роду.

Характарыстыкі

Асноўнымі асаблівасцямі цюркскіх моў з’яўляюцца гармонія галосных, аглютынацыйнасць. Парадак слоў падпарадкоўваецца схеме SOV.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Алтайскія мовы
Цюркскія мовы