wd wp Пошук:

Закарпацкая вобласць

Закарпацкая во́бласць (укр.: Закарпатська о́бласть) — вобласць на захадзе Украіны. На ўсходзе мяжуе з Івана-Франкоўскай вобласцю, на поўдні — з Румыніяй, на захадзе — з Венгрыяй, Славакіяй і Польшчай. На поўначы мяжуе з Львоўскай вобласцю. Цэнтр — горад Ужгарад. Насельніцтва вобласці 1 254 614 чалавек. Буйныя гарады — Ужгарад, Мукачэва, Хуст, Рахіў, Бэрэгавэ, Вынаградзіў. Каля горада Чоп знаходзіцца крайні заходні пункт Украіны.

Адміністрацыйны падзел

Вобласць падзяляецца на 6 раёнаў і 5 гарадоў абласнога значэння, раёны, у сваю чаргу, падзелены на 69 тэрытарыяльных грамад.[3]

Насельніцтва

Карта вобласці, на якой паказанае рассяленне асноўных этнічных групаў Закарпацця. Ружовы колер — украінцы, зялёны — венгры, жоўты — румыны, сіні — украінска-рускае насельніцтва

Доля насельніцтва Закарпацкай вобласці ва ўсім насельніцтве Украіны — 2,65 % (16-е месца). У Закарпацкай вобласці доля сельскага насельніцтва большая, чым гарадскога (што не тыпова для Украіны ўвогуле). Закарпацце — адзіная вобласць Украіны, у якой ёсць рост колькасці насельніцтва. Закарпацкая вобласць мае вельмі шматнацыянальны склад насельніцтва. Найбольшую долю ў нацыянальным складзе вобласці складаюць украінцы — 79,7 %, на другім месцы — венгры (12,1 %), на трэцім — румыны (2,6 %). Таксама ёсць рускiя (2,5 %), цыганы (1,1 %), русіны (0,8 %), славакі (0,5 %), немцы (0,3 %). Венгры и румыны засяроджаныя ў асноўным у тэрыторыях, што мяжуюць з адпаведнымі дзяржавамі (Венгрыя, Румынія). У шэрагу мясцовасцей на мяжы з Венгрыя венгерская мова мае рэгіянальны статус, які дазваляе мове прымяняцца ў рэгіянальнай заканадаўчай дзейнасці побач з дзяржаўнай украінскай.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Вярхоўная Рада Украіны — 1938.
  2. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
  3. Уряд визначив адміністративні центри та затвердив території громад усіх областей
Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Закарпацкая вобласць
Вобласці Украіны
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу