У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Еўропа (значэнні). .mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0} Еўропа (грэч.: Εὐρώπη, Eurṓpē ад семіцкага ерэб/ірыб «захад») — адна з частак свету ў Паўночным паўшар’і Зямлі. Абмываецца морамі Паўночнага Ледавітага і Атлантычнага акіянаў, мае плошчу каля 10 млн км² і насельніцтва каля 740 млн (парадку 10 % насельніцтва Зямлі). Разам з Азіяй утварае мацярык Еўразія. Умоўнае размежаванне з Азіяй прынята праводзіць па водападзеле Уральскіх і Каўказскіх гор, па рацэ Урал, Каспійскім і Чорным морах, і па праліве, які звязвае Чорнае і Эгейскае мора[1].
Мацярык названы па імені гераіні грэчаскай міфалогіі, фінікійскай царэўны Еўропы beru, якую выкраў Зеўс у абліччы быка. Ён завёз яе на Крыт, дзе яна нарадзіла трох сыноў. Аднак, міф не тлумачыць, чаму кантынент названы ў яе гонар.
Паходжанне самога імені «Еўропа» няяснае[2]. Паводле аднаго з меркаванняў, слова Еўропа паходзіць ад семіцкага слова «ерэб», якое азначае «захад»[3][4]. У адпаведнасці з гэтым тлумачэннем, старажытныя народы лічылі Еўропай землі на захад ад Эгейскага мора (там дзе хаваецца сонца). Аднак М. Уэст beru ацэньвае гэту этымалогію як вельмі спрэчную[5].
Упершыню слова «Еўропа» (стар.-грэч.: Εὐρώπη), як геаграфічная назва, сустракаецца ў 6-м стагоддзі да н.э. ў працах грэчаскіх географаў Анаксімандра і Гекатэя Мілецкага.
Назва Еўропа першапачаткова адносілася да мацерыковай Грэцыі, гэта значыць — Балканы, а пазней да ўсіх зямель на поўнач ад Міжземнага мора.
З поўначы Еўропа абмываецца Паўночным Ледавітым акіянам, з захаду — Атлантычным акіянам, з поўдня — Міжземным морам. Мяжа на ўсходзе дакладна не вызначаная, але яе прынята лічыць па ўсходнім схіле Уральскіх гор, Каспійскаму мору, Чорнаму мору і пралівах Дарданэлы і Басфор.
Клімат Еўропы ў асноўным умераны (на захадзе — марскі, на ўсходзе — кантынентальны). На поўдні — міжземнаморскі. На паўночных астравах — арктычны і субарктычны.
Плошча Еўропы каля 10,4 млн кв. км. Еўропа — 2-гі з канца па велічыні кантынент Зямлі (меншая толькі Аўстралія). Сумарная плошча астравоў — каля 730 тыс. кв. км. Найбуйнейшыя астравы:
Каля 1/4 часткі кантынента ўтвараюць паўастравы:
Большая частка Еўропы знаходзіцца на раўнінах. Горы займаюць каля 17 % плошчы. Сярэдняя вышыня Еўропы — прыблізна 300 м над узроўнем мора. Асноўныя горныя цэпы:
Найвышэйшы пункт — гара Манблан (4808 м).
Еўропа традыцыйна падзяляецца на пяць геа-культурных рэгіёнаў:
Насельніцтва Еўропы складае каля 710 млн чалавек (3-яе месца ў свеце пасля Азіі і Афрыкі). Гэта каля 11 % ад сусветнага насельніцтва.
Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва — 94 чал/км². Найменшая шчыльнасць у Ісландыі, Нарвегіі. Найбольшая — у Германіі, Нідэрландах, Бельгіі.
Культура Еўропы — мастацтва, архітэктура, кінематограф, музыка, літаратура і філасофія, якія ўзніклі на еўрапейскім кантыненце. Еўрапейская культура грунтуецца на «агульнай культурнай спадчыне» еўрапейскіх краін.
Гэта культурная спадчына падзяляецца, спалучаецца з накладаннем нацыянальных культур і фальклораў карэнных народаў, прыблізна падзеленых на славянскія, лацінскія (раманскія) і германскія, але з некалькімі кампанентамі, якія не ўваходзяць ні ў адну з гэтых груп (у прыватнасці, грэчаскую і кельцкую). Культурны кантакт і сумесі характарызуюць значную частку еўрапейскіх рэгіянальных культур.
З-за вялікай колькасці падыходаў немагчыма сфармаваць адзіную, усеабдымную канцэпцыю еўрапейскай культуры.
Гістарычна ў Еўропе рэлігія мела вялікі ўплыў на еўрапейскае мастацтва, культуру, філасофію і права.
Хрысціянства з’яўляецца самай вялікай у Еўропе рэлігіяй, і 76,2 % еўрапейцаў лічаць сябе хрысціянамі, у тым ліку каталіцкай, усходняй праваслаўнай і розных пратэстанцкіх канфесій. Сярод пратэстантаў найбольш папулярныя гістарычныя дзяржаўныя канфесіі, якія падтрымліваюцца дзяржавай, такія як лютэранства, англіканства і рэфармацкая вера. Паняцце «Еўропа» і «Заходні свет» было цесна звязана з паняццем «хрысціянства і хрысціянства»; шмат хто нават звязвае хрысціянства з тым, што стварае адзіную еўрапейскую ідэнтычнасць.
Другая папулярная рэлігія — гэта іслам (6 %), які сканцэнтраваны ў асноўным на Балканах і Усходняй Еўропе (Боснія і Герцагавіна, Албанія, Косава, Казахстан, Паўночны Кіпр, Турцыя, Азербайджан, Паўночны Каўказ і Паволжа-Уральскі рэгіён) . Іншыя рэлігіі, у тым ліку іудаізм, індуізм і будызм, з’яўляюцца рэлігіяй меншасці.
Еўропа стала адносна свецкім кантынентам, дзе павялічваецца колькасць і доля атэістаў і агностыкаў, якія складаюць каля 18,2 % насельніцтва Еўропы, у цяперашні час з’яўляецца самым буйным свецкім насельніцтвам у заходнім свеце.
Адзін з традыцыйных умоўных падзелаў Еўропы на часткі (рэгіёны): Заходняя, Цэнтральная, Паўночная, Паўднёвая.
Асноўны артыкул: Заходняя Еўропа Да Заходняй Еўропы звычайна адносяць Вялікабрытанію, Ірландыю, Францыю і краіны Бенілюкса (Бельгію, Нідэрланды, Люксембург). Таксама да Заходняй Еўропы могуць далучаць Германію, хоць геаграфічна краіна знаходзіцца ў Цэнтральнай Еўропе.
Асноўны артыкул: Цэнтральная Еўропа Тэрмін Цэнтральная Еўропа яшчэ не настолькі ўстойлівы, як іншыя. Краіны Цэнтральнай Еўропы могуць адносіць да Заходняй і Усходняй Еўропы. Звычайна да Цэнтральнай Еўропы адносяць Польшчу, Чэхію, Славакію, Венгрыю, Швейцарыю, Ліхтэнштэйн, Аўстрыю, Славенію, Германію.
Асноўны артыкул: Усходняя Еўропа Звычайна да Усходняй Еўропы адносяць Беларусь, Расію, Малдову, Украіну, Казахстан, Эстонію, Латвію, Літву. Часам да Усходняй Еўропы адносяць Польшчу, а таксама каўказскія краіны (Арменію, Азербайджан, Грузію).
Асноўны артыкул: Паўночная Еўропа Да Паўночнай Еўропы адносяцца скандынаўскія краіны ў шырокім сэнсе, такія, як Ісландыя, Данія, Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя. Некаторыя далучаюць Эстонію да Паўночнай Еўропы з-за моцных гістарычных і культурных сувязей Эстоніі з Швецыяй і Фінляндыяй.
Асноўны артыкул: Паўднёвая Еўропа Паўднёвая Еўропа складаецца з краін Іберыйскага п-ва (Андора, Іспанія, Партугалія), Апенінскага п-ва (Італія, Ватыкан, Сан-Марына), Балканскага п-ва (Албанія, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Грэцыя, Паўночная Македонія, Румынія, Сербія і Чарнагорыя), Манака і Мальты. Могуць быць уключаныя Кіпр (хоць ён геаграфічна знаходзіцца ў Азіі), Турцыя і французская Корсіка.
Асноўны артыкул: Спіс дзяржаў і залежных тэрыторый Еўропы У Еўропе знаходзіцца 49 краін:
27 краін уваходзяць у Еўрапейскі Саюз.
Асноўны артыкул: Геаграфічны цэнтр Еўропы Размяшчэнне цэнтра залежыць ад вызначэння межаў Еўропы і галоўным чынам вызначаецца абранай методыкай падліку, а таксама тым, ўключаюцца астравы ў спіс крайніх пунктаў Еўропы ці не. Такім чынам, на званне геаграфічнага цэнтра Еўропы прэтэндуе некалькі месцаў, размешчаных у цэлым шэрагу краін (Украіна, Літва, Беларусь, Славакія, Германія і Польшча).
Кніга рэкордаў Гінеса прызнае вёску Пурнушкяй за 26 км на поўнач ад Вільні ў якасці «афіцыйнага» геаграфічнага цэнтра Еўропы.