wd wp Пошук:

Базель

Базель (ням.: Basel, фр.: Bâle) — горад у Швейцарыі. Адміністрацыйны цэнтр кантону Базель-Штат. Трэці (пасля Цюрыху і Жэневы) горад у Швейцарыі па колькасці жыхароў. Знаходзіцца на перасячэнні межаў Швейцарыі, Германіі і Францыі.

Гісторыя

Старажытныя паселішчы захаваліся ў наваколлі Базеля з часоў існавання Рымскай імперыі. Найбольш вядомае селішча Аўгуста Раўрыка знаходзіцца ў 20 кіламетрах ад сучаснага Базеля ўверх па Рэйне. Але знойзденыя і больш старажытныя кельцкія селішчы, нават з фартыфікацыямі ў асяродзі сучаснага горада. На месцы самога горада на ўзгорку, праз які цячэ Рэйн, быў заснаваны замак.

Першыя здагадкі пра Базель сустракаюцца ў дакументах з 374 г.

З 999 г. да эпохі Рэфармацыі Базелем кіравалі біскупы. Герб горада ў выглядзе посаха ўвасабляе памяць аб гэтым перыядзе.

У 12251226 гадах быў пабудаваны мост цераз Рэйн і заснаваны «Малы Базель», дзеля абароны гэтага моста.

У 1356 годзе буйны землятрус разбурыў шмат у горадзе і асяродзі, у тым ліку і некалькі замкаў князёў. Тады горад прапанаваў альтэрнатыву аднаўленьню замкам — двары ў горадзе ў абмен на ваенную абарону.

На працягу 15 стагоддзя Базель з’яўляўся цэнтрам хрысціянскай каталіцкай палітыкі. У горадзе знаходзілася Базельская рада (14311449), на якой у 1439 годзе быў абраны Антыпапа Фелікс V.

У 1495 годзе Базель быў уключаны у Верхне-Рэйнскую імперскую акругу. Але ў 1500 г., і фактычна ў 1501 г. горад выйшаў са складу Свяшчэннай Рымскай імперыі і далучыўся да Швейцарскай канфедэрацыі ў якасці 11 кантона.

У 1536 г. ў Базелі выдаецца першае выданне трактату Джона Кальвіна «Навучанне хрысціянскай веры», што дало пачатак Кальвінізму.

Акрамя культурнага, Базель з’яўляецца і палітычным цэнтрам.

У 1897 у Базелі адбыўся Сусветны яўрэйскі кангрэс на якім была заснавана Сусветная яўрэйская арганізацыя. Названая арганізацыя зрабіла буйны уплыў на стварэнне дзяржавы Ізраіль.

У 1912 у Базелі адбыўся Другі Інтэрнацыянал у сувязі з пачаткам Першай балканскай вайны.

Планіроўка і архітэктура

Рэйн падзяляе Базель на Вялікі (ням.: Grossbasel, на левым, узвышаным, беразе, дзе знаходзяцца гістарычны цэнтр, асноўныя помніхі архітэктуры, захаваліся тыповыя рысы старажытнага гандлёва-рамесніцкага горада) і Малы (ням.: Kleinbasel, Новы горад на правым, нізінным, беразе з прамысловай зонай). Яны звязаны 5 мастамі і 3 паромнымі пераправамі. На поўначы ад Базеля гавань Хюнінген з партовымі пабудовамі. Сярод помнікаў архітэктуры: раманска-гатычны сабор (закладзены ў 1019, будаваўся да XV ст.), цэрквы: гатычныя Санкт-Марцін (1356—98), Санкт-Петэр (XIV ст.), дамініканская прапаведніцкая (1356); неараманскія Санкт-Паўль (1898—1901), Санкт-Антоніус (1925—27) і інш.; Базельская ратуша з фрэскамі XVI ст. У 1962—63 пабудаваны комплекс Школы мастацтва і рамёстваў (арх. Г. Баўр). На Саборнай плошчы дамы ў стылі барока, готыкі і класіцызму, шматлікія старажытныя фантаны, у т.л. Фішмарктбрунен (XIV ст.).

Панарама Базеля

Адукацыя

Вядомыя асобы

Спасылкі

  1. https://www.regierungsrat.bs.ch/mitglieder/jans.html Праверана 9 ліпеня 2021.
  2. Arealstatistik Standard - Gemeinden nach 4 HauptbereichenFederal Statistical Office. Праверана 13 студзеня 2019.
  3. MONATLICH AKTUALISIERTE ZAHLEN - KANTONALE STATISTIKFederal Statistical Office. Праверана 30 студзеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Камуны кантона Базель-Штат
Гарады Швейцарыі
Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных