wd wp Пошук:

Гоцкая мова

Гоцкая мова — адна са старажытных германскіх моў (усходнегерманская падгруппа). Вядома пераважна па пісьмовых помніках IV ст. (перыяд пасялення готаў у Прычарнамор’і). Найбольш значны — пераклад Бібліі (прыпісваецца вестгоцкаму епіскапу Ульфіле), што дайшоў да нашага часу ў остгоцкіх рукапісах VVI стагоддзяўст. Лічыцца, што Ульфіла стварыў і само гоцкае пісьмо, заснаванае на грэчаскім і лацінскім алфавітах, а таксама на рунічным пісьме.

Гоцкая мова захавала большую блізкасць да прагерманскай мовы, таму яна адыгравае значную ролю ў параўнальнай граматыцы германскіх моў.

Вылучаюць 2 блізкія дыялекты гоцкай мовы — остгоцкі і вестгоцкі.

У Крыме пэўны час захоўвалася т.зв. крымска-гоцкая мова (вядома 68 слоў, запісаных фламандцам А. Г. Дэ Бусбекам у XVI ст.), якая паходзіла ад остгоцкага дыялекту гоцкай мовы.

Літаратура

  1. http://www.unesco.org/languages-atlas/ Праверана 6 кастрычніка 2019.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Гоцкая мова
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных