wd wp Пошук:

Беларуская мова

Белару́ская мо́ва — нацыянальная мова беларусаў, уваходзіць у індаеўрапейскую моўную сям’ю, славянскую групу, усходнеславянскую падгрупу. Пашырана ў асноўным у Беларусі. Распаўсюджана таксама і ў іншых краінах, галоўным чынам у Польшчы, Украіне, Расіі, Літве, Латвіі[2]. Беларуская мова мае шмат агульных граматычных і лексічных уласцівасцей з іншымі ўсходнеславянскімі мовамі.

Сучасная беларуская мова існуе ў літаратурнай і дыялектнай формах. Асноўны масіў падзяляецца на 2 вялікія дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні, паміж якімі знаходзіцца паласа пераходных сярэднебеларускіх гаворак. Літаратурная мова гістарычна грунтуецца на гаворках цэнтральнай Беларусі[3]..mw-parser-output .ts-Пераход img{margin-left:.285714em}[⇨]

Алфавіт літаратурнай мовы створаны на аснове кірыліцы. Часам выкарыстоўваецца беларуская лацінка (гл. беларускі лацінскі алфавіт).

У 1990-х — 2000-х гадах практычна аформілася існаванне дзвюх беларускіх моўных норм[4]: нормы беларускай мовы, распрацаванай у 1933 годзе і рэфармаванай у 1953 і 2008 гадах, і нормы, распрацаванай Браніславам Тарашкевічам у 1918 годзе, т. зв. «тарашкевіцы».

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя беларускай мовы

Этнаграфічная карта беларусаў і беларускіх гаворак, складзеная Яўхімам Карскім (1903)

Беларуская мова з’яўляецца старажытнапісьменнай, бо гісторыя беларускага пісьменства налічвае не менш за 10 стагоддзяў. Мова беларускага народа пачала складацца ў XIV—XVI стагоддзях у Вялікім Княстве Літоўскім, і была канчаткова сфармулявана ў канцы XIX—XX стагоддзяў. Згодна з этнаграфічнымі даследваннямі на Меншчыне яшчэ ў 1886 годзе мяшчане называлі беларускую мову літоўскай.[5]

Беларускія лінгвісты-беларусаведы падзяляюць развіццё беларускай мовы на 3 асноўныя этапы:

Сучасная беларуская літаратурная мова пачала стварацца з 1850-х гг. на аснове гаворак у шырокім наваколлі горада Мінска[6].

Лінгвагеаграфія

Колькасць носьбітаў

Паводле перапісу 1989 года беларускую мову лічылі роднай 77,7 % жыхароў Беларускай ССР, у т.л. 80,2 % беларусаў[3].

Паводле дадзеных перапісу насельніцтва Беларусі 2009 года, роднай беларускую мову пазначылі 4 841 319 этнічных беларусаў, а таксама 217 015 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей краіны (сярод іх 171 287 чал. этнічных палякаў) назвалі беларускую сваёй роднай, што складае 53,22 % насельніцтва краіны. Акрамя таго 1 009 935 этнічных беларусаў указалі яе як мову, якой яны свабодна валодаюць, а таксама 271 778 чалавек, якія належаць да іншых нацыянальнасцей таксама ўказалі беларускую як другую мову (сярод іх 181 091 чал. этнічных рускіх), што складае каля 13,49 % насельніцтва краіны. Такім чынам, паводле перапісу, у 2009 годзе беларуская мова была роднай для 5 058 334 чал., акрамя таго 1 281 713 чалавек валодалі беларускай мовай як другой, гэта склала каля 6 340 047 чал., якія свабодна размаўляюць па-беларуску.

У Расіі Беларускую мову прызнаюць «вядомай ім мовай» 316 тыс. жыхароў, між іх 248 тыс. беларусаў (30,7 % агульнага ліку[7]). Ва Украіне Беларускую мову прызнаюць «роднай мовай» 55 тыс. беларусаў (19,7 % агульнага ліку[8]). У Польшчы Беларускую мову прызнаюць «мовай, на якой размаўляюць дома» 40 тыс. жыхароў[9].

Беларусь

Асноўны артыкул: Беларуская мова ў Беларусі Беларуская мова з’яўляецца адной з дзвюх (разам з рускай) дзяржаўных моў у Рэспубліцы Беларусь. Як іншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавіднасцей мае свае сферы ўжывання і свае формы бытавання. Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны. Яны існуюць у вуснай форме і выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў. Літаратурная мова абслугоўвае (паралельна з рускай) розныя сферы дзейнасці беларускага народа, з’яўляецца поліфункцыянальнай. Гэта мова школы, друку, радыё, тэлебачання, мастацкай літаратуры, гуманітарнай навукі і г.д. Літаратурная мова мае складаную і разнастайную сістэму моўных сродкаў, рэгламентаваныя і пісьмова замацаваныя нормы. Яна выступае ў вуснай і пісьмовай формах, якія разлічаны на розныя віды ўспрыняцця (слыхавое і зрокавае) і, адпаведна, адрозніваюцца лексічным і граматычным афармленнем.

Доля насельніцтва паводле раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання, якая назвала беларускую мову роднай. Даныя паводле перапісу 2009 года
Доля насельніцтва паводле раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання, якая заявіла, што дома звычнайна размаўляе на беларускай мове. Даныя паводле перапісу 2009 года

Нягледзячы на тое, што 2/3 насельніцтва краіны заявілі аб свабодным валоданні беларускай мовай, колькасць грамадзян Беларусі, якія размаўляюць па-беларуску дома, складае 2 073 853 чал. сярод этнічных беларусаў і 153 271 чал. у іншых этнасаў (у тым ліку 120 378 чал. у этнічных палякаў), што складае 23,43 % усяго насельніцтва краіны. У параўнанні з 1999 годам гэтыя лічбы адлюстроўваюць тэндэнцыю да зніжэння выкарыстання беларускай мовы. У 1999 г. у яе прызналі «мовай, на якой размаўляюць дома» 3 686 тыс. (36.7 %) жыхароў. Між іх, 3 370 тыс. (41.3 %) беларусаў, 257 тыс. іншых галоўных нац. груп (палякі, рускія, украінцы, татары)[10].

Паводле шырэйшых мерак, 6 984 тыс. (85.6 %) беларусаў прызнаюць беларускую «роднай мовай». Іншыя крыніцы падаюць «насельніцтва мовы» як 6 715 тыс. у Беларусі і 9 081 102 па ўсім свеце[11].

Некаторыя сацыялагічныя даследаванні, якія ставяць за мэту вызначэнне таго, якой мовай карыстаюцца беларусы, паказваюць, што 34 % беларусаў заяўлялі пра свабоднае валоданне беларускай мовай, але толькі каля 6 % беларусаў гавораць, што ўвесь час карыстаюцца беларускай мовай, амаль 74 % увесь час карыстаюцца рускай, а 21 % не карыстаюцца беларускай мовай наогул[12].

У афіцыйнай сферы выкарыстанне беларускай мовы вельмі абмежаванае. Справаводства ў Беларусі амаль цалкам рускамоўнае, адзначаецца скарачэнне накладаў беларускіх выданняў (за 1998—1999 год на 27,8 %). Прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка пры выкананні сваіх абавязкаў выкарыстоўвае амаль толькі рускую мову.

Назвы населеных пунктаў на дарожных паказальніках падаюцца, у асноўным, на беларускай мове, хоць часам сустракаюцца і рускамоўныя шыльды.

Удзельная вага вучняў школ з беларускай мовай навучання, гарадскія/сельскія школы, 2009/10 н.г.

На працягу дзесяцігоддзя ў Беларусі штогод ідзе ўстойлівае зніжэнне колькасці школьнікаў, якія навучаюцца на беларускай мове. У 2010/11 навучальным годзе іх частка складала 19 %, у той час як у 2001/02 навучальным годзе на беларускай мове навучалася 27,8 % ад агульнай колькасці школьнікаў краіны[13].

Размеркаванне навучэнцаў дзённых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі паводле мовы навучання
2005/06 2006/07 2007/08 2008/09 2009/10 2010/11 2011/12 2012/13 2013/14 2014/15 2015/16 2016/17
Беларуская 280,2 245,9 231,5 211,2 189,1 178,4 163,4 150,7 142,0 135,1 130,6 128,6
% 23,3 21,5 20,9 20,0 19,2 19,0 17,8 16,6 15,5 14,5 13,7 13,3
Руская 922,9 898,6 873,3 846,4 793,7 761,4 752,3 757,7 772,4 795,3 823,0 838,4
% 76,7 78,5 79,0 80,0 80,7 80,9 82,1 83,3 84,4 85,4 86,2 86,6
Іншая 0,7 0,6 0,6 0,6 0,6 0,6 0,8 0,7[14] 0,8 0,9 0,9 0,91[15]
% 0,0 0,0 0,1 0,0 0,1 0,1 0,1 0,1 0,1 0,1 0,1 0,1

Польшча

Гміны ў Падляскім ваяводстве, у якіх уведзена альбо можна ўвесці беларускую мову як дапаможную (стан на 2010 год).

На тэрыторыі Польшчы паводле Закона аб нацыянальных і этнічных меншасцях ад 26 студзеня 2005 беларуская мова ўведзена ў якасці дапаможнай у зносінах паміж чыноўнікамі магістрата і насельніцтвам, як у вусным, так і ў пісьмовым варыянце на тэрыторыях:

Украіна

Беларуская мова ўжываецца ў сёлах Ракітнаўскага раёна Ровеншчыны. У раёне зафіксавана найвышэйшая ва Украіне доля беларускага насельніцтва. Паводле перапісу 2001 года беларусы складалі 15,4 % насельніцтва раёна (у 1989 — 20,0 %) і засяроджваліся пераважна ў паўночнай частцы раёна, сумежнай з Беларуссю[18][19].

Сацыялінгвістычныя звесткі

Літаратурная мова генетычна грунтуецца на гаворках цэнтральнай Беларусі[3] (па сучаснай класіфікацыі — мінская гаворка[6] сярэднебеларускай групы дыялектаў беларускай мовы), але ў працэсе свайго станаўлення сінтэзавала характэрныя для большасці беларускіх гаворак граматычныя і лексічныя рысы і ў сучасны момант не суадносіцца з пэўным тэрытарыяльным дыялектам[3].

Пісьменства

Асноўны артыкул: Беларускі алфавіт Беларускі алфавіт складзены на аснове кірыліцы, развіты з алфавіта стараславянскай мовы. Яго сучасная форма была замацавана ў 1918 годзе і складаецца з 32 літар.

Аа Бб Вв Гг Дд Ее Ёё Жж
Зз Іі Йй Кк Лл Мм Нн Оо
Пп Рр Сс Тт Уу Ўў Фф Хх
Цц Чч Шш Ыы Ьь Ээ Юю Яя

Гістарычна ўжывалася таксама глагалічнае пісьмо (рэдка — да 11-12 ст.). Гістарычна існавалі традыцыі запісу беларускага тэксту беларускім лацінскім і беларускім арабскім пісьмом.

Існуюць некалькі распаўсюджаных сістэм раманізацыі беларускага тэксту (Гл. таксама: Раманізацыя беларускай мовы). Таксама існуе неафіцыйны варыянт запісу лацінскім алфавітам.

Лінгвістычнае апісанне

Арфаграфія беларускай мовы грунтуецца на фанетычным прынцыпе ў спалучэнні з марфалагічным. У цесным узаемадзеянні з ёй ішло фарміраванне беларускай арфаэпіі. У беларускай фанетычнай сістэме 5 галосных гукаў і 32 зычныя гукі. Марфалогія беларускай сінтэтычная з рысамі аналітызму. Усе словы размяркоўваюцца па 10 часцінах мовы, якія падзяляюцца на знамянальныя (апрача прыслоўя маюць формы словазмянення) і службовыя. Спецыфіку сінтаксісу надаюць галоўным чынам адметнасці ў дзеяслоўным і прыназоўнікавым кіраванні. У аснове беларускай графікі — рускі грамадзянскі шрыфт, утвораны ў выніку рэформы кірыліцы. Беларускі алфавіт налічвае 32 літары[3].

Лексіка

Асноўны артыкул: Беларуская лексіка Беларуская лексіка сілкуецца з двух асноўных крыніц: сваей асабістай прыроджанай беларускай і замежнай. Усе лексічныя адзінкі падзяляюцца на спрадвечна беларускія і запазычаныя. Спрадвечна беларускія словы не з’яўляюцца аднароднымі. Другія спрадвечна беларускія лексемы паходзяць з агульнаславянскай моўнай крыніцы і прыдатны або ўсім, або большасці славянскіх моў. Трэція беларускія словы з’яўляюцца агульнымі для ўсіх усходніх славян. Чацвёртая група спрадвечна беларускіх лексем адносіцца да ўласнага набытку нашага народа, не ўжываецца нават у блізкароднасных мовах.

Усе зазначаныя групы спрадвечна беларускай лексікі гістарычна, па часе ўзнікнення характарызуюцца ў прыведзеным парадку іх пералічэння. Беларуская пісьменнасць усталёўваецца у XIII—XIV ст., або ўсяго каля сямісот гадоў таму. Індаеўрапейскі пласт лексікі адзначаецца ў індыйскіх, іранскіх, германскіх, раманскіх, балтыйскіх, славянскіх і іншых моўных групах, якія з’яўляюцца роднаснымі, але ў рознай ступені, што адзначаецца ў неаднолькавым падабенстве знешняй формы слова.

Фанетыка

Асноўныя артыкулы: Беларуская фанетыка і Беларуская фаналогія Фанетычная сістэма сучаснай Беларускай мовы складаецца з 45 (54) фанем (гукаў): 6 галосных і 39 (48)[20] зычных[крыніца?].

Граматыка

Асноўны артыкул: Граматыка беларускай мовы Беларуская мова флектыўная, г. зн. словы ў беларускай мове змяняюцца па граматычных катэгорыях з дапамогаю адмысловых марфем.

Выдзяляюцца часціны мовы:

Іменныя часціны маюць катэгорыі склону, роду і ліку.

Дзеяслоў мае катэгорыі часу, асобы і ліку, а ў асобных формах — стану, роду і склону.

Дыялекты

Дыялекты беларускай мовы

Асноўны артыкул: Дыялекты беларускай мовы Гістарычна навукоўцы пядзяляюць беларускую мову на два асноўныя дыялекты, паўночна-заходні і паўднёва-заходні, размежаваныя сярэднебеларускімі гаворкамі. Розныя варыянты адрозніваюцца характарам акання, наяўнасцю мяккага «р», дыфтонгаў, дзекання і цекання і г. д. Таксама існуюць змешаныя гаворкі па суседстве з украінскімі, паўночна- і паўднёварускімі.

Дыялектная беларуская мова захоўваецца пераважна сярод сельскага насельніцтва. Яна ўключае асноўны масіў гаворак і т. зв. палескую (заходне-палескую) групу гаворак. Асноўны масіў падзяляецца на 2 вялікія дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні. Паміж імі знаходзіцца паласа пераходных, або сярэднебеларускіх гаворак (з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход)[3].

Цікавыя факты

Тэлеканал «Белсат» быў адзіным цалкам беларускамоўным тэлеканалам, які дзейнічае ў Польшчы і транслюе свае перадачы на Беларусь праз спадарожнік Astra 4A, Eutelsat 33B і праз Інтэрнэт. У 2017 годзе перастаў быць цалкам беларускамоўным каналам, запушчаная перадача на рускай мове[21].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Белсат: Беларусаў прызналі паўнапраўнаю нацыянальнай меншасцю ў Чэхіі Архівавана 13 красавіка 2014.
  2. Таксама па-беларуску размаўляюць у Азербайджане, Канадзе, Эстоніі, Казахстане, Кыргызстане, Малдове, Таджыкістане, Туркменістане, ЗША, Узбекістане, паводле звестак Этналога.
  3. 1 2 3 4 5 6 Беларуская мова // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8.
  4. Кампендыум…
  5. (in ru)Антропология Беларуси в исследованиях конца XІX – середины XX в.. ЛитРес. 10 April 2018. pp. 113–. ISBN 978-5-04-109768-4. https://books.google.com/books?id=RO5UDwAAQBAJ&pg=PA113.
  6. 1 2 Нарысы па гісторыі беларускай мовы / Рэдкал.: П. Ф. Глебка і [і інш.]. — Мінск : Вучпедвыд БССР, 1957. — С. 17.
  7. звесткі ўсерасійскага перапісу 2002 г.(недаступная спасылка)
  8. звесткі ўсеўкраінскага перапісу 2001 г.
  9. звесткі ўсяпольскага перапісу 2002 г.
  10. Звесткі ўсебеларускага перапісу 1999 г. http://belstat.gov.by/homep/en/census/(недаступная+спасылка).
  11. Этналог
  12. Еўрарадыё. Сацыёлагі: Беларусы любяць, але не адстойваюць Архівавана 9 лютага 2019 года..
  13. Артыкул «Ці патрэбны беларусам беларускамоўныя школы?» Архівавана 25 верасня 2011.
  14. На польскай мове — 670 чалавек, на літоўскай мове — 57 чалавек.
  15. На польскай мове — 868 чалавек, на літоўскай мове — 63 чалавекі.
  16. Urzędowy Rejestr Gmin, w których jest używany język pomocniczy
  17. Ніва № 8 (2754), 22 лютага 2009
  18. Беларуская Ўскраіна (архіў ад 25 жніўня 2011)
  19. http://ukrcensus.gov.ua/results/general/language/rivne/Результати(недаступная+спасылка) перепису населення 2001 року. Національний склад.
  20. Звычайна, падаецца лік 39, без уліку 9 падоўжаных варыянтаў зычных як «простых варыянтаў». Часам, не ўлічваюцца таксама рэдкія зычныя, таму можна сустрэць яшчэ меншы лік зычных. Лік 48 ахоплівае ўсе зычныя гукі, разам з варыяцыямі і рэдкімі, якія могуць мець фанетычнае значэнне ў сучаснай Беларускай мове
  21. Тэлеканал «Белсат» запускае перадачу па-расейску (нявызн.). svaboda.org (31 траўня 2017).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Мовы Польшчы
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Мовы Расіі
Вікіпедыя:Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Беларусы
Мовы Беларусі
Мовы з памылкай у ISO 639-3
Мовы Латвіі
Мовы Літвы
Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Мовы Украіны
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Беларуская мова
Артыкулы са спасылкамі на Вікіпадручнік