wd wp Пошук:

Франкская дзяржава

Франкская дзяржава (каралеўства; фр.: royaumes francs, лац.: regnum (imperium) Francorum), радзей Франкія (лац.: Francia) — умоўная назва дзяржавы ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе з V па IX стагоддзі, якая ўтварылася на тэрыторыі Заходняй Рымскай імперыі адначасова з іншымі варварскімі каралеўствамі. Гэта тэрыторыя была населена франкамі пачынаючы з III стагоддзя. З прычыны бесперапынных ваенных паходаў маярдома франкаў Карла Мартэла, яго сына Піпіна Кароткага, а таксама ўнука Карла Вялікага, тэрыторыя імперыі франкаў к пачатку IX стагоддзя дасягнула самых вялікіх памераў у перыяд свайго існавання.

З-за традыцыі падзяляць спадчыну паміж сынамі, тэрыторыя франкаў толькі ўмоўна кіравалася як адзіная дзяржава, фактычна яна была падзелена на некалькі падпарадкаваных каралеўстваў (regna). Колькасць і размяшчэнне каралеўстваў змянялася з цягам часу, і першапачаткова Франкіяй звалася толькі адно каралеўства, а менавіта Аўстразія, якое размяшчалася ў паўночнай частцы Еўропы на рэках Рэйн і Маас; тым не менш, часам у гэта паняцце ўключалі і каралеўства Нейстрыя, што знаходзілася на поўнач ад ракі Луары і на захад ад рэкі Сены. З цягам часу ўжыванне назвы Франкія ссоўвалася ў кірунку да Парыжа і ўсталявалася ў выніку над вобласцю басейна ракі Сены, якая атачала Парыж (у нашы дні вядома пад імем Іль-дэ-Франс) і дала сваё імя ўсяму каралеўству Францыя.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Франкі
Імперыі Еўропы
Краіны-манархіі
Зніклі ў 843 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу