wd wp Пошук:

Культура

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Культура (значэнні).

Марк Порцый Катон Старэйшы (234—149 г. да н.э), слова cultura упершыню сустракаецца ў яго трактаце пра земляробства De Agri Cultura (каля 160 г. да н.э.)

Культура (ад лац. cultura — уробліванне, апрацоўка, выхаванне, шанаванне) — цэласная, сістэмна арганізаваная сукупнасць матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей (культурных каштоўнасцей), якія былі створаны чалавецтвам у працэсе яго гістарычнага развіцця і спрыяюць нармальнаму, шчасліваму жыццю чалавека.

Вывучэннем феномена займаецца культуралогія. Налічваецца не меней за 250[1] азначэнняў паняцця культуры. Такая шматзначнасць абумоўліваецца не толькі складанасцю з’явы, але і шматлікасцю падыходаў да яе разгляду. Апроч таго, феномен культуры спарадзіў у працэсе развіцця мноства даччыных феноменаў, азначаных такім самым тэрмінам, як заходняя культура, культура народа, нацыянальная культура, класавая культура, культура харчавання, фізічная культура, некаторыя з якіх выходзяць за рамкі прадмета культуралогіі, як, напрыклад, асабістая культура.

Галоўная рыса ўсякай культуры наогул — яе штучнасць, створанасць чалавекам, у выніку чаго культура, як такая, процістаіць дзікай прыродзе. Апроч гэтага, чалавек стварае культуру не проста як жывая, дзейная істота, а як істота мыслячая, духоўная, інфармацыйная, што надае культуры яшчэ адну важную рысу — семантыку культуры (або духоўнасць у найшырэйшым яе разуменні).

З асноўных рыс культуры вынікаюць дзве найбольш распаўсюджаныя канцэпцыі разгляду яе: дзейнасная і семіятычная (тэарэтыка-інфармацыйная). Гэтыя падыходы не выключаюць адзін аднаго, хоць нярэдка і проціпастаўляліся ў мінулым. Найважнейшай канцэпцыяй разгляду культуры лічыцца каштоўнасная (аксіялагічная) канцэпцыя, г.зн. разуменне культуры як пэўнай каштоўнасці, што дазваляе перадаваць унтурнаую структуру, будову культуры, у той час, як дзейнасная канцэпцыя акрэслівае толькі вонкавыя межы культуры.

Сярод прадстаўнікоў заходняй грамадскай думкі ХХ ст. найбольш значныя і ўплывовыя даследаванні праблем культуры зрабілі:

Зноскі

  1. Паводле культуролагаў Ч. Клакхана і А. Крэбера.

Літаратура

Спасылкі

Лагатып Вікіслоўнікі
У [Вікіслоўніку](/Вікіслоўнік "Вікіслоўнік") ёсць артыкул **«[Культура](https://be.wiktionary.org/wiki/Культура "wikt:Культура")»** * [Культура Беларусі на сайце ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ](http://jivebelarus.net/culture/index.html) Тэмы гэтай старонкі (5):
Культура
Артыкулы са спасылкамі на Вікіслоўнік
Культуралогія
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Сацыялогія культуры