wd wp Пошук:

Мекленбург-Пярэдняя Памеранія

Мекленбург-Пярэдняя Памеранія (ням.: Mecklenburg-Vorpommern) — зямля ФРГ. Сталіца — Шверын.

Дзякуючы геаграфічным фактарам і асаблівасцям гістарычнага развіцця, гэтая федэральная зямля з насельніцтвам каля двух мільёнаў чалавек уяўляе сабой найменш населеную з усіх федэральных зямель сучаснай Германіі.

Гісторыя

Доўгі час гэтыя землі былі населеныя славянскімі плямёнамі, пераход якіх да новых формаў вядзення сельскай гаспадаркі прыблізна супаў з пачаткам экспансіі насельніцтва з заходніх абласцей на Усход, націск на Усход, які пачаўся з крыжовага паходу, узначальваўся Генрыхам Львом супраць паганскага насельніцтва, якое складалася з шэрагу плямёнаў, званых агульным словам венды.

Прырода

Займае нізіннае Мекленбургскае паазер’е, у Балтыйскім моры астравы Руген, Пёль, Гідэнзе, частку Узедама і інш. Клімат умераны, цёплы, пад значным уплывам марскіх мас паветра. Рэкі кароткія. Шмат азёр, найбольшае Мюрыц (117 км²). Вялікую плошчу займаюць хваёвыя і букавыя лясы.

Эканоміка

У федэральнай зямлі вырошчваюць збожжавыя культуры, рапс, бульба. Прыносіць даходы рыбалоўства. Развіваюцца прадпрыемствы будаўнічай індустрыі, харчовай прамысловасці, дрэваапрацоўкі.

Запазычанасць: 6.170 € на душу насельніцтва (2002) Агульная запазычанасць: 10800000000 € (2002)

Транспарт

Добра развіта сетка аўтадарог і чыгунак. Галоўны гандлёвы і рыбалоўны порт — Ростак, паромны порт Засніц (сувязі з Швецыяй).

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. Manuela Schwesig - MinisterpräsidentinStaatskanzlei des Landes Mecklenburg-Vorpommern. Праверана 4 ліпеня 2017.
  3. https://www.destatis.de/DE/Themen/Laender-Regionen/Regionales/Gemeindeverzeichnis/Administrativ/Archiv/GVAuszugQ/AuszugGV3QAktuell.html;jsessionid=E7C29FA9464072B60C759C0F1996121C.internet731

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Землі Германіі
Мекленбург-Пярэдняя Памеранія
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных