wd wp Пошук:

Сярэдневерхненямецкая мова

Старонка «Песні пра Нібелунгаў»
Канец другой і пачатак трэцяй авенцюры «Песні пра Нібелунгаў» (1330)

Сярэдневерхненямецкая мова (СВН, ням.: Mittelhochdeutsch) — абазначэнне перыяду ў гісторыі нямецкай мовы прыкладна з 1050 па 1350 г. (некаторыя даследчыкі называюць канцом перыяду 1500 год)

Сярэдневерхненямецкай мове папярэднічае старажытнаверхненямецкая мова (7501050). За сярэдневерхненямецкай мовай ідзе ранненоваверхненямецкая мова (рнвн). Сярэдневерхненямецкая — гэта перш за ўсё літаратурная мова; гутарковая мова гэтага перыяду практычна не зафіксавана ў пісьмовых крыніцах. Да самых вядомых літаратурных помнікаў адносяцца «Песня пра Нібелунгаў», «Парцыфаль» Вольфрама фон Эшэнбаха, «Трыстан» Готфрыда фон Штрасбурга, вершы Вальтэра фон дэр Фогельвайдэ ў жанры мінезанга (рыцарскай любоўнай паэзіі).

Ад старажытнаверхненямецкай мовы сярэдневерхненямецкая адрозніваецца перш за ўсё рэдукцыяй ненаціскных галосных як у сярэдзіне, так і на канцы слова. У сувязі з рэдукцыяй назіраецца пазіцыйнае выпадзенне галосных ці цэлых складаў. Ад новаверхненямецкай сярэдневерхненямецкая мова адрозніваецца вакалізмам (агаласоўкай) каранёвага склада; у сярэдневерхненямецкай праяўляюцца кароткія галосныя ў адкрытым ударным складзе, а ў рнвн яны дзякуючы падаўжэнню галоснага рэдукуюцца.

Сярэдневерхненямецкая не з’яўляецца адзінай нарматыўнай мовай Германіі таго часу. Яна ахоплівае дыялекты рэгіёнаў — сярэдненямецкіх (цюрынгскі, гесэнскі, рэйнска-франкскі) і верхненямецкіх (алеманскі, баварскі). Сярэдневерхненямецкая не была адзінай надрэгіянальнай мовай. Не існавала таксама адзінай арфаграфіі. Для выдання тэкстаў галоўных сярэдневерхненямецкіх вершаў, слоўнікаў і падручнікаў граматыкі выкарыстоўвалася «стандартызаваная сярэдневерхненямецкая мова», узнікненне якой шмат у чым звязана з імем Карла Лахмана. «Стандартызаваная верхненямецкая мова» — ідэальная форма сярэдневерхненямецкай мовы, якая перадае толькі малую частку тагачаснай моўнай рэчаіснасці.

Сістэма галосных сярэдневерхненямецкай мовы

Важна падкрэсліць, што ei вымаўляўся як e+i (не як ai у новаверхненямецкай, а як «ei» ці «ij» у нідэрландскай мове). ie — не як доўгае i, а як i+e.

Найбольш значныя змены пераходу ад свн і рнвн тычыліся сістэмы вакалізму:

Сістэма зычных сярэдневерхненямецкай мовы

Іншыя змены

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Гісторыя нямецкай мовы
Мовы з памылкай у ISO 639-3
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Сярэдневяковыя мовы
Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі