wd wp Пошук:

Філалогія

Філалогія (ад ст.-грэч. φιλολογία, «любоў да слова») — назва групы дысцыплін (лінгвістыка, літаратуразнаўства, тэксталогія і інш.), якія вывучаюць культуру праз тэкст. Лінгвістыка не заўсёды ўключаецца ў філалогію[Крыніца?]: па-першае, яна не абавязкова даследуе тэксты, па-другое, не заўсёды закранае культуралагічны бок пытання (хоць сувязь мовы і культуры - лінгвафіласофская праблема, якая нярэдка ставіцца); для лінгвістыкі характэрна вялікая блізкасць да дакладных навук, чым для іншых дысцыплін, што традыцыйна адносяцца да філалогіі.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Філалогія
Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц