wd wp Пошук:

Марфалогія мовы

Марфалогія (ад грэч.: morphē форма і грэч.: logos вучэнне, літаральна навука аб формах) - раздзел граматыкі, які вывучае словы ў сістэмах іх форм словазмянення, разглядаючы правілы змянення словаў, адрозненні словаформаў адной лексемы, пытанні прыналежнасці словаформаў тым ці іншым словам (Гл. таксама: сінтаксіс).

Прадметам марфалогіі як лінгвістычнай дысцыпліны з’яўляецца вучэнне аб часцінах мовы, якія з’яўляюцца самымі вялікімі граматычнымі групамі словаў, якімі займаецца марфалогія.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Марфалогія мовы